Навіны на тэму: адміністратыўны перасьлед
17.01.2011 Актывісту незалежнага прафсаюза прапанавалі звольніцца
Адміністрацыя завода "Аўтагідраўзмацняльнік" прапанавала намесніку старшыні Барысаўскай гарадской прафгрупы незалежнага прафсаюза РЭП, рабочаму Анатолю Аскерку звольніцца па згодзе бакоў.
14.01.2011 Канстанцін Жукоўскі атрымаў 8 сутак
13 студзеня суд Цэнтральнага раёна Гомеля пакараў актывіста Кастуся Жукоўскага адміністратыўным арыштам на 8 сутак. Ён быў прызнаны вінаватым у парушэнні артыкула 17.1 КаАП РБ (дробнае хуліганства).
13.01.2011 Пачобута аштрафавалі
Суд Кастрычніцкага раёна Мінска (суддзя М. Лабко) аштрафаваў журналіста на 1 млн. 750 тысяч рублёў (каля 600 долараў ЗША) паводле ч. 3 арт. 23.34 КаАП («Парушэнне парадку арганізацыі альбо правядзення масавага мерапрыемства»).
13.01.2011 Суд над Алегам Калінковым адкладзены
У судзе Ленінскага раёна Гродна пачаўся разгляд адміністрацыйнай справы ў дачыненні да Алега Калінкова – даверанай асобы кандыдата ў прэзідэнты Уладзіміра Някляева.
12.01.2011 «Информ-прогулку» аштрафавалі
Суд Лунінецкага раёна аштрафаваў на 20 базавых велічынь рэдакцыю рэгіянальнай газеты «Информ-прогулка», прызнаўшы яе вінаватай у парушэнні закона «Аб рэкламе». Выданне распаўсюджвала рэкламу тэлеканала «Белсат-TV» без указання наймення ўліковага нумару плацельшчыка замежнага рэкламадаўца.
11.01.2011 Салігорскія абаронцы лесу аштрафаваны амаль на два з паловай мільёны рублёў
10 студзеня Салігорскі суд аштрафаваў дэмакратычных актывістаў Уладзіміра і Святлану Шылаў, а таксама праваабаронцу Аляксея Валабуева на агульную суму 2275000 рублёў за збор подпісаў супраць вырубкі лесу.
10.01.2011 Місюкевіча арыштавалі на 12 сутак
Сёньня суд Маскоўскага раёну пакараў маладафронтаўца арыштам на 12 сутак. 4 зь іх хлапец ужо адсядзеў.
08.01.2011 Юльяна Місюкевіча змясцілі на Акрэсціна
6 студзеня пасля здачы іспыту з універсітэту на допыт у Камітэт дзяржбяспекі быў дастаўлены маладафронтавец Юліян Місюкевіч. Пасля гэтага ён не выходзіў на сувязь, а тэлефон увесь час быў адключаны. Пазней паплечнікі знайшлі Місюкевіча на Акрэсціна.
06.01.2011 Давераная асоба Віталя Рымашэўскага з Брэста Зміцер Шухрай - на волі
Апошнія некалькі дзён Зміцер Шурхай правёў на Акрэсціна ў адной камеры з арыштаваным целаахоўнікам Андрэя Саннікава, актывістам кампаніі "Гавары праўду" Міхасём Пашкевічам ды маладафронтаўцам Змітром Хведаруком, апошні з якіх з 19 снежня, паводле двух пратаколаў, знаходзіцца за кратамі ўжо 18-я суткі і мусіць выйсці на волю сёння ўначы.
05.01.2011 Вынікі судоў над затрыманымі 19-21 снежня (абноўлена)
Праваабарончы цэнтр “Вясна” атрымлівае інфармацыю ад праваабаронцаў, моладзевых актывістаў, родных затрыманых і сяброў, пра вынікі рашэнняў судоў над ўдзельнікамі мірнай акцыі пратэсту 19 снежня. Інфармацыя дапаўняецца.
05.01.2011 Алеся Кіркевіча чакае новы суд
Падчас адсідкі дзесяцісутачнага тэрміну на Акрэсьціна юнаку была ўручана позва для яўкі на суд у Горадню 6 студзеня. На гэты раз па справе ўдзелу ў “несанкцыянаваным мітынгу” Статкевіча.
05.01.2011 Віктар Даніловіч адшукаўся
Адзін з арыштаваных удзельнікаў акцыі пратэсту 19 снежня Віктар Даніловіч 3 студзеня быў вызвалены з ізалятара часовага ўтрыманьня ў Жодзіна, пасьля таго, як адседзеў 15 сутак. Зараз ён на волі і, па ягоных словах, пакуль ніхто яго на допыты не выклікаў.
04.01.2011 УВАГА! Просім дапамагчы знайсці Віктара Даніловіча
Праваабарончы цэнтр "Вясна" просіць усіх, хто ведае, дзе зараз знаходзіцца Даніловіч Віктар, паведаміць нам. Па інфармацыі, атрыманай ад тых, хто адбываў з ім адміністратыўны арышт у Жодзіна, Віктар мог быць затрыманы ў межых крымінальнай справы аб масавых беспарадках.
03.01.2011 22.00 Дзяўчат і жанчын з УУС Мінскага раёна пакуль не адпускаюць
Па стане на 22 гадзіны вядома, што пакуль ніхто з дзяўчат і жанчын, якія адбывалі 15-сутачныя арышты ў УУС Мінскага раёна на вуліцы Скарыны, не вызвалены. Верагодна, адміністрацыя прынцыпова чакае 22.30 -- менавіта такі час пазначаны ў пратаколах затрымання большасці ўдзельнікаў акцыі пратэста.
03.01.2011 Паўлу Юхневічу далі 10 сутак
Маскоўскі раённы суд Менску прысудзіў грамадзкаму актывісту Паўлу Юхневічу 10 сутак адміністратыўнага арышту.










