Навіны на тэму: адміністратыўны перасьлед
03.02.2011 Ператрус на кватэры Змітра Буланава
Літаральна некалькі хвілін доўжыўся ператрус на кватэры Змітра Буланава. Супрацоўнікі міліцыі праверылі кампутар, у якім не было сыстэмнага блоку, бегла прагледзелі дыскі і нічога з сабой не забралі.
01.02.2011 Ад Гарэцкага вымагалі сведчанняў па падзеях 19 снежня
Ад Барыса Гарэцкага вымагалі даць сведчанні наконт падзеяў 19-га снежня. Пра гэта журналіст Радыё Рацыя паведаміў адразу пасля свайго вызвалення ўвечары 31 снежня.
01.02.2011 Гомельскі актывіст аштрафаваны за перадвыбарную агітацыю
Гомельскі каардынатар па стварэнні партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя" Канстанцін Жукоўскі 31 студзеня зноў паўстаў перад судом.
31.01.2011 У судзе Цэнтральнага раёна Менска прагучалі першыя прысуды (дапаўняецца)
Кася Людвік – 10 сутак, суддзя Наталля Вайцеховіч; Паліна Кур’яновіч – 10 сутак; Зміцер Бойка – 30 базавых велічынь...
28.01.2011 Наваградзкіх актывістаў пакаралі штрафам у 200 тысяч рублёў
Актывістаў БХД Уладзімера Качагура, Сяргея Воўчака і Дар’ю Бахар суд пакараў штрафам за тое, што яны тройчы адмаўляліся зьяўляцца ў міліцыю па позьве. За ўдзел у несанкцыянаваным пікеце суд вынес актывістам папярэджаньне.
27.01.2011 Рэчыцкі суд прызнаў улёткі перыядычным выданнем
Старшыня Гомельскай абласной арганізацыі рух «За свабоду», стваральнік інфармацыйнага сайту «Сильные новости» Пётр Кузняцоў атрымаў 20 студзеня пастанову Рэчыцкага раёнага суду. Спадар Кузняцоў аштрафаваны на 700 тысяч рублёў паводле часткі 2, артыкула 22.9 КаАП — парушэннне заканадаўства аб СМІ.
24.01.2011 Прысуд Гарэцкаму пакінулі ў сіле
Мінскі гарадскі суд адхіліў касацыйную скаргу на рашэнне суда Маскоўскага раёна па справе журналіста Барыса Гарэцкага. Рашэнне было агучана сёння а 15-й гадзіне.
22.01.2011 Штраф за Плошчу?
Пад час прамой трансляцыі інаугурацыі прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі на Кастычніцкай плошчы 21 студзеня прыкладна ў 12-40 быў затрыманы паэт-праграміст Андрэй Філіпчык, які хацеў прайсці на плошчу.
21.01.2011 Валер Сядоў знайшоўся на Акрэсціна
Дэмакратычны актывіст 90-х гадоў Валер Сядоў, затрыманы падчас акцыі салідарнасьці з палітвязьнямі 19 студзеня, знаходзіцца ў ізалятары для адміністрацыйна пакараных на завулку Акрэсьціна.
21.01.2011 9 сутак - Шашарыну
Да пакараньня 9 суткамі адміністрацыйнага зьняволеньня прыгаварыў сёньня суд Маскоўскага раёну Менску актывіста Аб'яднанай грамадзянскай партыі Ўсевалада Шашарына.
20.01.2011 За акцыю салідарнасьці — 70 і 700 тысяч штрафу
Наваполацкі гарадзкі суд аштрафаваў мясцовых актывістаў Віктара Калесьніка і Аляксандра Калінцава за акцыю салідарнасьці 19 студзеня.
20.01.2011 Маладафронтаўцу Уладзіміру Яроменку далі 7 сутак арышту
Маладафронтавец Уладзімір Яроменак знайшоўся ў ізалятары на Акрэсціна пасля таго, як у сераду супрацоўнікі КДБ забралі яго з дому на допыт у якасці сведкі па масавых беспарадках 19 снежня. Пра гэта паведамляе прэс-служба "Маладога фронту".
20.01.2011 Судзяць Валадзькоі Кудрова (абнаўляецца)
Актывіста Кірыла Кудрова таксама пакаралі штрафам у 30 базавых велічыняў (1 мільён 50 тысяч рублёў). Прысуд па артыкуле 23.34 КаАП РБ вынесла суддзя суду Цэнтральнага раёна Вікторыя Шабуня.
18.01.2011 На 10 сутак арыштаваны карэспандэнт "Бобруйского курьера" Яўген Васьковіч
У Магілёве 17 студзеня на 10 сутак арыштаваны 19-гадовы карэспандэнт газеты "Бобруйский курьер", сябра Беларускай асацыяцыі журналістаў Яўген Васьковіч. У гэты ж дзень па адрасе яго бабруйскай прапіскі быў праведзены вобыск, паведамляе сайт выдання.
18.01.2011 У Рэчыцы судзілі Пятра Кузняцова за ўлёткі
Суд г.Рэчыца аштрафаваў актывіста руху «За свабоду» Пятра Кузняцова на 20 базавых вялічыняў за распаўсюд улётак. Ён быў затрыманы супрацоўнікамі Дзяржаўтаінспекцыі на дарозе ў аўтамабілі, у якім падчас агляду былі знойдзеныя інфармацыйныя матэрыялы пра нядаўнія прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі.










