Навіны на тэму: адміністратыўны перасьлед
23.03.2011 Астапеню - 10 сутак арышту за расцяжку, Шылу - 13
Рыгора Астапеню, якога затрымалі ўчора разам з Іванам Шыламі за расцяжку ў падтрымку Зміцера Дашкевіча і Эдуарда Лобава пакаралі арыштам на 10 сутак. Адміністратыўную справу разглядаў суддзя суду Маскоўскага раёну Менска Тацяна Матыль. Івану Шылу - 13 сутак.
17.03.2011 Чарговы мільённы штраф — Барысу Хамайду
Месяц таму судзьдзя таго ж Чыгуначнага райсуду не знайшла ў дзеяньнях Барыса Хамайды складу правапарушэньня. Адміністрацыйны пратакол, складзены міліцыянтамі на затрыманага 3 студзеня апазыцыянэра, разглядаўся цяпер паўторна.
15.03.2011 Івана Шылу шукае міліцыя
Намесніка старшыні Маладога Фронту Івана Шылу адшуквае салігорская міліцыя. Увечары 14-га сакавіка на хатні тэлефон бацькоў маладзёна патэлефанаваў участковы інспектар і паведаміў, што яму неабходна ажыццявіць прывад маладафронтаўца ў суд.
10.03.2011 Магілёўскі аблсуд пакінуў у сіле прысуды за пікет салідарнасці
10 сакавіка ў Магілёўскім абласным судзе суддзя Сяргей Каралёў разглядаў скаргу Валянціна Лабачова, Сяргей Нягаціна і Наталлі Шкадун, якія раней былі пакараныя за пікет салідарнасці з палітвязнямі 16 студзеня. Яшчэ адна скарга – ад Максіма Анцыповіча – будзе разгледжаная пазней.
01.03.2011 525 тысяч рублёў – за ўдзел у акцыі
Магілёўскага актывіста Максіма Анцыповіча пакаралі штрафам ўа ўдзел у акцыі пратэсту 16 студзеня.
28.02.2011 У Барыса Хамайды забралі недзяржаўныя газеты і часопісы, якія ён распаўсюджваў
У судзе Чыгуначнага раёна распаўсюдніку незалежнай прэсы прысудзілі штраф памерам 1 000 050 рублёў. Але пра канфіскацыю друкаваных СМІ ў судовай пастанове не было ані слова, таму актывіст лічыць, што яго маёмасць утрымліваецца ў райаддзеле міліцыі незаконна.
25.02.2011 У Магілёве за акцыю 16 студзеня асудзілі ня ўсіх
Магілёўская міліцыя расшуквае яшчэ аднаго ўдзельніка акцыі салідарнасьці з палітвязьнямі, якая прайшла 16 студзеня. Гэта - Максім Анцыповіч.
16.02.2011 Таісія Кабанчук: "Начальнік на Акрэсьціна пагражаў Вадзіму крымінальнай справай"
Маці арыштаванага Вадзіма Кабанчука, магілёўская абласная каардынатарка БХД Таісія Карпаўна Кабанчук дабілася сустрэчы з начальнікам цэнтра ізаляцыі на Акрэсьціна Сяргеем Карповічам. У размове зь ёй Карповіч заявіў, што гэты адміністрацыйны прысуд Вадзіму не канчатковы, і пры далейшым разьбіральніцтве супраць яго можа быць распачатая крымінальная справа.
15.02.2011 Кіраўнік Еўрапарламента патрабуе тэрмінова вызваліць Андрэя Пачобута
Па меркаванні сп-ра Бузэка, 15-суткавы арышт, на які асудзілі журналіста, з’яўляецца праявай «ціску ўладаў ў Мінску на тых грамадзян сваёй краіны, якія маюць смеласць думаць інакш і гаварыць пра гэта адкрыта».
14.02.2011 КДБ папярэдзіла івацэвіцкіх актывістаў
Супрацоўнікі КДБ на Берасьцейшчыне папярэдзілі івацэвіцкіх актывістаў Вячаслава Халадовіча і Ўладзіслава Мікалайчыка, якія прымалі ўдзел у акцыі 19 сьнежня ў Менску
11.02.2011 Пачобута асудзілі на 15 сутак
11 лютага гродзенскага журналіста Андрэя Пачобута асудзілі за ўдзел у акцыі 19 студзеня.
11.02.2011 Сёння - перагляд справы Пачобута
А 12-й гадзіне ў Кастрычніцкім райсудзе г. Мінска пачнецца перагляд адміністратыўнай справы журналіста «Газэты выборчай» Андрэя Пачобута аб яго «ўдзеле» ў несанкцыянаванай акцыі 19 снежня.
09.02.2011 12 сутак арышту за наведваньне Чырвонага касцёлу
Суддзя Маскоўскага суда Менска Яўген Хаткевіч 8 лютага прысудзіў мінчуку Міхасю Лебедзю 12 сутак арышту.
08.02.2011 Магілёў: Лабачову – 7 сутак, Нягаціну – 5 сутак
8 лютага ў судзе Ленінскага раёна горада Магілёва разглядаліся адміністратыўная справа Валянціна Лабачова, Сяргея Нягаціна і Наталлі Шкадун. Пратаколы на грамадскіх актывістаў былі складзены за акцыю салідарнасці, праведзеную ў горадзе 16 студзеня.
08.02.2011 У Магілёве будуць судзіць за салідарнасьць
Сёньня суд Ленінскага раёну Магілёва разгледзіць адміністрацыйную справу супраць трох удзельнікаў акцыі салідарнасьці, якая адбылася 16 студзеня. Сябраў партыі БНФ Валянціна Лабачова, Сяргея Нягаціна ды беспартыйную шматдзетную маці Натальлю Шкадун вінавацяць ў тым, што яны ўдзельнічалі ў несанкцыянаваным пікетаваньні. Актывістам пагражае штраф, альбо адміністрацыйны арышт.










