Навіны на тэму: адміністратыўны перасьлед
04.04.2011 Журналіст Лапцэвіч і актывіст Салаўёў абскарджваюць адміністратыўныя арышты
Старшыня Магілёўскай абласной арганізацыі БНФ “Адраджэньне” Зміцер Салаўёў і журналіст БелаПАН Уладзімір Лапцэвіч абскардзілі ў Магілёўскім абласным судзе пастанову суда Ленінскага раёна аб адміністратыўным спагнанні ў выглядзе адміністратыўнага арышту.
04.04.2011 Арыштаванаму за флэшмоб Яўгену Контушу адмовілі ў перадачы лекаў на Акрэсціна
Удзельнік акцыі пратэсту супраць антыканстытуцыйнага рашэння Дэпартаменту выканання пакаранняў МУС пра закрыццё адзінай бальніцы для зьняволеных, нацыянал-бальшавік Яўген Контуш быў змешчаны ў спецпрыёмнік ГУУС Мінгарвыканкама на Акрэсціна ў цяжкім стане з высокай тэмпературай.
02.04.2011 Сяргей Каваленка праводзіць дзве галадоўкі пратэсту запар
Віцебскі актывіст КХП БНФ адбыў тыднёвы арышт паводле абвінавачання ў хуліганстве і арганізацыі несанкцыянаванага пікету, а цяпер адбывае 15-суткавы арышт за парушэнне рэжыму адбывання “умоўнага” пакарання. “На волі” паміж двума арыштамі Сяргею Каваленку ўдалося пабыць усяго 5 хвілін. На знак пратэсту супраць несправядлівага абвінавачання ён адгаладаваў першыя 7 дзён і мяркуе галадаваць яшчэ 15.
01.04.2011 У Магілёве выйшаў на волю журналіст Уладзімір Лапцэвіч
1 красавіка а 17-ай гадзіне з ізалятара часовага ўтрымання выйшаў на волю журналіст БелаПАН Уладзімір Лапцэвіч. Уладзімір быў затрыманы 25 сакавіка на Дзень Волі і атрымаў сем сутак адміністратыўнага арышту.
28.03.2011 Магілёў: Уладзімір Лапцэвіч – 7 сутак, Зміцер Салаўёў – 5 сутак
Журналіст БелаПАН Уладзімір Лапцэвіч атрымаў разам сем сутак адміністрацыйнага арышту – суткі за лаянку і шэсць сутак за непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі. Лідэр Магілёўскай абласной арганізацыі БНФ “Адраджэньне” Зміцер Салаўёў атрымаў пяць сутак – двоеза лаянку і трое за непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі. Гэтыя прысуды будуць абскарджаны ў трохдзённы тэрмін.
28.03.2011 Суд аштрафаваў Паліну Панасюк
Суд Ленінскага раёна Брэста пакараў актывістку Маладога Фронту Паліну Панасюк штрафам у 22 базавыя велічыні. Дзве базавыя велічыні – “за хуліганскія дзеянні” і 20 – за непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі. Паліна лічыць гэты прысуд палітычным.
28.03.2011 У Магілёве судзяць Салаўёва і Лапцэвіча
28 сакавіка ў судзе Ленінскага раёна з 12.15 разглядаюцца адміністратыўнай справы затрыманых 25 сакавіка на Дзень Волі старшыні абласной арганізацыі БНФ “Адраджэньне” Зміцера Салаўёва і журналіста БелаПАН Уладзіміра Лапцэвіча. Яны абвінавачваюцца ў непадпарадкаванні супрацоўнікам міліцыі і ў дробным хуліганстве.
28.03.2011 Дземідзенку - 15 сутак, Івашкевічу -10 сутак, Губскай - 3 сутак
Суддзя Іна Ляўкова пакарала Міколу Дземідзенку арыштам на 15 сутак. Яго звінавацілі у арганізацыі несанкцыянаванага мерапрыемства паўторна цягам аднаго году (частка 3 арт. 23.34 КаАП РБ).
28.03.2011 Івашкевіча за Дзень Волі абвінавацілі ў дробных хуліганстве
Віктара Івашкевіча, якога затрымалі 25 сакавіка каля плошчы Якуба Коласа, абвінавацілі ў дробным хуліганстве.
25.03.2011 Сяргею Каваленку ў Дзень Волі прысудзілі 7 сутак арышту
Суд Чыгуначнага раёну Віцебска прызнаў яго вінаватым у дробным хуліганстве і арганізацыі несанкцыянаванай акцыі. 24 сакавіка актывіста затрымалі з трыма бел-чырвона-белымі сцягамі.
25.03.2011 Журналіст Алесь Асіпцоў атрымаў трое сутак арышту
24 сакавіка журналіст Алесь Асіпцоў, які акрэдытаваны ў Магілёве як супрацоўнік інфармацыйнай агенцыі навінаў “БелаПАН”, атрымаў трое сутак пазбаўлення волі за “дробнае хуліганства”. Нагодай для ягонага затрымання супрацоўнікамі міліцыі стала тое, што ён, нібыта, спраўляў сваю натуральную патрэбу недалёка ад свайго дома.
25.03.2011 У Дзень Волі – суд над Сяргеем Каваленкам
У Чыгуначным раённым судзе віцебскага актывіста, затрыманага 24 сакавіка з трыма бел-чырвона-белымі сцягамі, будуць судзіць за дробнае хуліганства і арганізацыю несанкцыянаванага пікету.
25.03.2011 Магілёў. Адміністрацыйны працэс над Ганнай Шкадун спынены
Камісія па справах непаўнагавых разглядала пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні, складзены на сямнадцацігадовую ўдзельніцу акцыі салідарнасці Ганну Шкадун, якая адбылася 16 студзеня 2011 года. З-за таго, што быў прапушчаны двух месячны тэрмін, калі паводле закона можна прыцягваць да адміністрацыйнай адказнасці, камісія не стала разглядаць пратакол. Праваабаронца Барыс Бухель мяркуе, што камісія ўвогуле не павінна была праводзіць сваё пасяджэнне.
25.03.2011 Алесь Асіпцоў пакараны трыма суткамі арышту
Затрыманы 24 сакавіка ў Магілёве незалежны журналіст Алесь Асіпцоў абвінавачаны ў «дробным хуліганстве». Ленінскі райсуд пакараў яго адміністрацыйным арыштам на трое сутак.
23.03.2011 Суддзя Уладзіслаў Шыкароў трэці раз штрафуе Хамайду на мільён рублёў
Усе тры мільённыя штрафы накладзены на віцебскага апазіцыянера Барыса Хамайду ў сакавіку гэтага года. Суддзя Уладзіслаў Шыкароў раз ад разу вінаваціць спадара Хамайду ў арганізацыі несанкцыянаваных пікетаў з выкарыстаннем бел-чырвона-белага сцяга.










