Навіны на тэму: адміністратыўны перасьлед
17.05.2011 Суд аштрафаваў Ліпковіча на 45 кніг Чаргінца
Вядомы блогер быў пакараны за "абразу" старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі генерала Мікалая Чаргінца.
16.05.2011 Дземідзенку – 15 сутак
Намесьніка старшыні Маладога фронту Міколу Дземідзенку ў сцдзе Першамайскага раёна Менска асудзілі на 15 сутак за спробу вывесіць нацянальны сцяг. Нагадаем, што Дземідзенка быў затрыманы 14 траўня каля будынку Маскоўскага аўтавакзала. Яго адвезлі на Акрэсьціна, дзе ён адбыў выходныя дні. Перад судом ён паспеў перадаць, што абвяшчае галадоўку.
16.05.2011 Суд над Шульжыцкім – у 14-00
У судзе Савецкага раёна Менска ў 14-00 пачнецца разгляд адміністратыўнай справы Уладзіміра Шульжыцкага. Яго вінавацяць у дробным хуліганстве (арт. 17.1 КаАП РБ).
16.05.2011 Мікола Дземідзенка абвясціў галадоўку
У судзе Партызанскага раёна Менска судзяць намесьніка старшыні Маладога фронту Міколу Дземідзенку. Пакуль невядома, у чым яго вінавацяць. Перад тым, як яго завялі ў судовую залю, ён паспеў перадаць, што абвяшчае галадоўку.
15.05.2011 Вілейскі актывіст атрымаў штраф за адмову ад дактыласкапіі
13 мая ў Вілейцы адбыўся суд над мясцовым актывістам Валянцінам Суслам. Хлопцу прысудзілі трыццаць базавых велічыняў штрафу за адмову здаць адбіткі пальцаў. Суд адбываўся хутка і па словах “правапарушальніка”, вынік быў прадказальны спачатку.
12.05.2011 Яшчэ адно «дробнае хуліганства»
Актывісту прапанавалі выбар: альбо ён знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання да таго часу, пакуль усе супрацоўнікі міліцыі не змогуць прыбыць у суд, альбо ён можа адразу заплаціць мінімальны штраф за дробнае хуліганства. Віктар Калеснік абраў штраф.
10.05.2011 Уладзіслава Стараверава аштрафавалі на 875 тысяч рублёў
Судовы працэс, на якім віцебскі журналіст адмовіўся прысутнічаць, бо катэгарычна не прызнае сваю віну, скончыўся двума штрафамі: на 3 базавыя велічыні Уладзіслаў Старавераў аштрафаваны за нецэнзурную лаянку і на 22 – за непадпарадкаванне міліцыі падчас затрымання 26 красавіка.
05.05.2011 Глыбоцкага актывіста аштрафавалі на 700 тысяч за пікет салідарнасці з палітвязнямі
Пікет праходзіў у райцэнтры Глыбокае 19 сакавіка – якраз праз тры месяцы пасьля мінскай акцыі пратэсту супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў. Гэта была адзіная на Віцебшчыне санкцыянаваная акцыя салідарнасці.
05.05.2011 Арганізатара акцыі "Стоп-бензін 2" аштрафавалі
Акцыя "Стоп-бензін 2" прайшла ўвечары 28 красавіка на трох мінскіх аўтазаправачных станцыях канцэрна "Белнафтахім", а таксама на АЗС у больш чым дзесяці гарадах Беларусі.
29.04.2011 Праваабаронца не здаўся - пойдзе ў суд супраць ЦІП
29 красавіка з Цэнтра ізаляцыі правапарушальнікаў пасля адбыцця арышту выйшаў на свабоду Павел Левінаў. Усе 10 сутак праваабаронца трымаў галадоўку, пратэстуючы супраць неабгрунтаванай і незаконнай пастановы па справе аб адміністратыўным правапарушэнні, якую вынесла суддзя суда Фрунзенскага раёна Вольга Комар.
29.04.2011 Асуджаны ў Гомелі на 10 сутак Алесь Каліта нечакана "аб'явіўся" на Акрэсьціна
Актывіст Партыі БНФ, былы старшыня «Моладзі БНФ» Алесь Каліта, які 24 красавіка ў Гомелі быў пакараны арыштам на 10 сутак, зараз знаходзіцца ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна.
29.04.2011 Актывіста "Еўрапейскай Беларусі" аштрафавалі за салідарнасць
Суд Цэнтральнага раёна 28 красавіка прысудзіў актывіста "Еўрапейскай Беларусі" Аляксандра Кудлаева да штрафу ў памеры 50 базавых велічынь.
27.04.2011 Ігару Трухановічу - 10 сутак арышту
Суд Фрунзенскага раёна Менска 27 красавіка разгледзеў адміністратыўную справу грамадскага актывіста і прызнаў яго вінаватым у дробным хуліганстве (арт. 17.1 КаАП). Пратакол на Ігара быў складзены 26 красавіка пры затрыманні каля будынку гэтага суда, калі там праходзілі працэсы па справах удзельнікаў пікету супраць будаўніцтва Астравецкай АЭС.
26.04.2011 Удзельнікаў пікету супраць будаўніцтва АЭС караюць штрафамі
У судзе Фрунзенскага раёна Менска працягваюцца суды над затрыманымі 25 красавіка ўдзельнікамі пікету супраць будаўніцтва Астравецкай АЭС.
26.04.2011 У Полацку на двое сутак асуджаны актывісты, якія збіраліся праводзіць акцыю ў памяць Чарнобыля
Суддзя Полацкага суду Наталля Дзеравянка прызнала Калесніка і Калінцава вінаватымі ў дробным хуліганстве - нецэнзурнай лаянцы ў грамадскім месцы і пакарала іх двума суткамі арышту. Сведкамі ў судзе выступалі міліцыянты.










