Навіны на тэму: адміністратыўны перасьлед
15.06.2011 Ігара Банцара будуць судзіць за дробнае хуліганства
Пра гэта Еўрарадыё расказала яго жонка, выканаўца абавязкаў старшыні “Саюза палякаў на Беларусі” Анжаліка Арэхва.
14.06.2011 Бунт у Брузгах: судовая расправа працягваецца
Сёньня ў Гародні працягваюць судзіць удзельнікаў акцыі пратэсту на памежным пераходзе “Брузгі” 12 чэрвеня. У судзе Ленінскага раёна разглядаюцца адміністратыўныя справы яшчэ васьмі мясцовых прадпрымальнікаў. Некалькі чалавек па папярэдняй інфармацыі ужо атрымалі штрафы ў памеры 700 тысяч рублёў.
13.06.2011 Перад судом паўстануць 14 чалавек
У іх дачыненні складзеныя адміністрацыйныя пратаколы па артыкуле 23.04 (непадпарадкаванне законнаму распараджэнню ці патрабаванню службовай асобы пры выкананні ім службовых паўнамоцтваў) і артыкуле 23.34 (парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавага мерапрыемства або пікетавання) КаАП.
13.06.2011 Затрыманых у Брузгах будуць судзіць у Гродзенскім раённым судзе сёння
Як паведамілі «Нашай Ніве» у РАУС Кастрычніцкага раёна Гродна, усе затрыманыя падчас акцыі пратэсту 12 чэрвеня на пункту пропуску Брузгі знаходзяцца ў Ізалятары часовага ўтрымання. Чакаюць, калі за людзьмі прыедзе машына, якая адвязе іх у суд.
08.06.2011 У Вялейцы — суды і штрафы за «пальчыкі»
У судзе Вялейскага раёну распачаўся суд над прадпрымальнікам Аляксеем Чарапанам. Яго вінавацяць у адмове прайсьці абавязковую працэдуру дактыляскапіі. Аднак зьвінавачаны заяўляе, што пра сваю адмову здаць адбіткі пальцаў упершыню ён даведаўся, калі атрымаў павестку ў суд.
08.06.2011 Суды над затрыманымі ўдзельнікамі акцыіі «Стоп-бензін» (аднаўляецца)
12-30. Актывісту АГП Зміцеру Кавалгіну суддзя Есіновіч Л. С. прысудзіў 20 базавых велічынь (арт 23-34 КаАП РБ).
06.06.2011 Справу Дзмітрыя Няфёдава суд накіраваў на дапрацоўку
6 чэрвеня ў судзе Заводскага раёна Менска пачаўся разгляд адміністратыўнай справы сябра “Руху будучыні” Дзмітрыя Няфёдава па арт. 17.1 “Дробнае хуліганства” нібыта за нецэнзурную лаянку падчас ператрусу. Высветлілася, што ўказаны ў пратаколе час, калі Няфёдаў лаяўся, не супадае з часам правядзення ператрусу. З гэтай прычыны суддзя Мікалай Балаўнёў накіраваў справу на дапрацоўку. Грамадскага актывіста вызвалілі ў залі суду.
06.06.2011 Дзмітрыя Няфёдава будуць судзіць за брыдкаслоўе
У судзе Заводскага раёна Менска сёньня адбудзецца разгляд адміністратыўнай справы актывіста “Руху наперад” Дзмітрыя Няфёдава. Яго вiнавацяць у тым, што нiбыта ён лаяўся матам пры вобшуку.
30.05.2011 Мікалай Дземідзенка вызвалены з турмы на Акрэсціна
Хлопец, які 15 сутак трымаў у турме галадоўку, неаднаразова звяртаўся па медычную дапамогу, але адміністрацыя турмы ўвесь час казала, што мае загад ад гарадскога кіраўніцтва не адпускаць актывіста Маладога фронту ў шпіталь нават з лекарамі хуткай дапамогі.
28.05.2011 Алег Кудрачоў: я проста хацеў уратаваць хлопца
Госьць “Начной Свабоды” – мянчук Алег Кудрачоў, якога людзі на вуліцы абаранілі ад зьбіцьця міліцыянтамі і цяпер сабралі грошы на выплату вялікага штрафу.
27.05.2011 Хлопец, які заступіўся за безбілетніка, атрымаў штраф у Br700 тысяч
Алег пры гэтым не мае прэтэнзіяў да міліцыянтаў, бо прызнае — не падпарадкаваўся. Таксама ён кажа, што ў часе бойкі ўдарыўся галавой аб сценку і таму быў у крыві.
27.05.2011 Аштрафавалі грамадскую актывістку Святлану Рудкоўскую
Сябру Беларускага Хельсінскага Камітэту ў Гародні Святлану Рудкоўскую аштрафавалі на суму ў чатыры базавых велічыні. Адміністрацыйная справа, якую, на думку Святланы, сфабрыкаваў супраць яе начальнік Ленінскага РАУС так і не мае лагічнага завяршэння. У віну ёй выставілі нібыта прафесійныя ўпушчэнні на працы ў якасці старшыні жыллёвага кааператыву.
20.05.2011 Міколу Дземідзенку кепска, але яго не пускаюць у шпіталь
У моладзевага актывіста, які трымае галадоўку за кратамі, вельмі моцна ўпаў узровень цукра ў крыві і падняўся ціск. Лекары настойваюць на яго терміновай шпіталізацыі, адміністрацыя Акрэсціна катэгарычна супраць.
18.05.2011 У Міколы Дземідзенкі пагоршылася здароўе
У намесьніка старшыні Маладога фронту Міколы Дземідзенкі, які абвясціў галадоўку ў знак нязгоды з арыштам на 15 сутак, пагоршыўся стан здароўя: да яго выклікалі лекара.
17.05.2011 І пальчыкі “адкаталі”, і штраф за адмову ад дактыласкапіі далі
Жыхара Пінска аштрафавалі за адмову ад дактыласкапіі, яшчэ чатыры падобныя справы знаходзяцца ў судзе горада Пінска. Пад час свайго візіту ў міліцыю пінчук папрасіў прадставіць яму афіцыйны дакумент, на падставе якога яму хочуць “адкатаць” пальчыкі. Міліцыянты напаўжартам прапанавалі яму напісаць пісьмовую адмову ад гэтай працэдуры.










