Навіны на тэму: адміністратыўны перасьлед

30.06.2011 Барысенка засудзіў усю сямью Шылаў

Удзень у Салігорску судзілі затрыманых удзельнікаў учорашняй маўклівай акцыі пратэсту, што кожную сераду праходзіць на галоўнай плошчы сталіцы шахтароў. Пяцёра з шасьці падсудных правялі гэту ноч у ізалятары часовага ўтрыманьня. Чацьвёра з гэтых шасьці застануцца там і ў бліжэйшыя тыдні.

Пачаліся суды над затрыманымі ўдзельнікамі “маўклівых акцый” (аднаўляецца)

30.06.2011 Пачаліся суды над затрыманымі ўдзельнікамі “маўклівых акцый” (аднаўляецца)

На гэты раз беларуская "Феміда" вырашыла выправіць сітуацыю, каб збіць актыўнасьць удзельнікаў акцый пратэсту, з дапамогаю арыштаў.

Актывіст БХД зь Берасьця атрымаў 7 сутак арышту

29.06.2011 Актывіст БХД зь Берасьця атрымаў 7 сутак арышту

Каардынатар аргкамітэту партыі "Беларуская хрысьціянская дэмакратыя" па Берасьцейкай вобласьці Зьміцер Шурхай асуджаны на 7 сутак арышту за дробнае хуліганства (арт. 17.1. КаАП РБ).

29.06.2011 У Берасьці будуць судзіць Зьміцера Шурхая

У Берасьці 29 чэрвеня адбудзецца суд над каардынатарам аргкамітэту БХД па Берасьцейскай вобласьці Зьміцерам Шурхаем. Пра гэта праваабаронца Раман Кісьляк.

27.06.2011 За запіс "вКонтакте" аштрафаваны гомельскі актывіст Пётр Філон

У сваім акаўнце "вКонтакце" Філон размясціў зварот, адрасаваны да супрацоўнікаў КДБ. Рашэньнем суду ён аштрафаваны на 105 тысячаў рублёў (3 базавыя велічыні).

27.06.2011 Ігару Банцару — штраф 2.100.000 рублёў

Актывіст Саюзу палякаў журналіст Ігар Банцар пакараны штрафам у памеры 60 базавых адзінак (2.100.000 рублёў). Абвінавачаньне: дробнае хуліганства, непадпарадкаваньне міліцыі.

24.06.2011 Затрыманую актывістку Саюзу палякаў аштрафавалі

Штраф — трыццаць базавых адзінак — пакараньне для Рэнаты Дземянчук —намесьніцы старшыні незарэгістраванага Саюзу палякаў.

Суды за “сеткавую рэвалюцыю” (дапаўняецца)

23.06.2011 Суды за “сеткавую рэвалюцыю” (дапаўняецца)

Ідуць суды над затрыманымі ўдзельнікамі “маўклівай” акцыі ў Менску. У судзе Цэнтральнага раёна асуджаны 5 чалавек, якія правялі ноч у Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна. Разгляд адміністратыўных спраў таксама адбываецца ў Ленінскім і Савецкім судах.

22.06.2011 Блогера з Ліды асудзілі на 700 тысяч рублёў

Такі прысуд вынес Лідзкі раённы суд карыстальніку сацыяльнай сеткі “В контакте” Яўгену Куцко за абразу на сваёй старонцы былога кіраўніка Лідзкага райвыканкама Андрэя Худыка, які зараз зьяўляецца намесьнікам старшыні Гарадзенскага аблвыканкама.

У Наваполацку – суд над Канстанцінавым

20.06.2011 У Наваполацку – суд над Канстанцінавым

Затрыманага 17 чэрвеня наваполацкага актывіста Яўгена Канстанцінава сёньня чакае суд. Яго вінавацяць ў дробным хуліганстве (арт. 17.1 КаАП РБ).

17.06.2011 Руслана Усціменку аштрафавалі на 770 тысяч рублёў

Суд Цэнтральнага раёна Гомеля 17 чэрвеня вырашыў, што ён лаяўся матам на акцыі маўклівай салідарнасці 15 чэрвеня.

17.06.2011 Івана Стасюка арыштавалі на 10 сутак

На 10 сутак адміністрацыйнага арышту асуджаны берасьцейскі актывіст дэмакратычных сілаў Іван Стасюк. Як паведаміў БелаПАН праваабаронца Раман Кісьляк, суд Маскоўскага раёну Берасьця прызнаў Стасюка вінаватым у дробным хуліганстве і непадпарадкаваньні патрабаваньням супрацоўнікаў міліцыі.

16.06.2011 Затрыманага падчас гомельскага флэшмоба расіяніна аштрафавалі

Грамадзяніна Расіі, затрыманага падчас флэшмоба ў Гомелі 15 чэрвеня, адпусцілі, аштрафаваўшы на 735 тысячаў беларускіх рублей.

16.06.2011 Новыя суды над пратэстоўцамі ў «Брузгах»

Сёння судзяць тых удзельнікаў, каго зафіксавалі падчас фота- і відэаздымкаў. Як паведаміў Андрэй Кавальчук, людзей выклікаюць у Гродзенскі абласны суд. Удзельнікам акцыі пратэсту прызначылі розны час, каб не збіраць усіх разам. З Андрэем асудзілі дзясятак чалавек. Усім далі штрафы ў памеры 30 б.в. (1050000 рублёў).

15.06.2011 Ігара Банцара пакаралі 5 суткамі арышту

15 чэрвеня ў Горадні разглядаюць справу супраць актывіста Саюзу палякаў Ігара Банцара.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства