Навіны на тэму: адміністратыўны перасьлед
05.07.2011 Адкрыты Фонд народнай узаемадапамогі
Увага! Ініцыятары просяць пакуль што не пераводзіць ахвяраванні на ўказаныя вэб-кашалькі, паколькі яны ўзламаныя.
05.07.2011 У Брэсце аштрафавана яшчэ каля 10 удзельнікаў маўклівай акцыі пратэсту 29 чэрвеня
У Брэсце 4 ліпеня былі пакараныя штрафамі яшчэ каля 10 чалавек, затрыманых падчас маўклівай акцыі пратэсту 29 чэрвеня. Па дадзеных праваабаронцы Рамана Кісляка, суд Ленінскага раёна Брэста прызнаў іх вінаватымі ва ўдзеле ў несанкцыянаваным мерапрыемстве (ч. 1 арт. 23.34 КаАП).
05.07.2011 У Слуцку будуць судзіць моладзевых актывістаў
4 ліпеня каля 19.00 Юлія Балакір, Віталь Амельчанка і Вадзім Раманаў былі затрыманы на цэнтральнацй плошчы Слуцка. Да маладых людзей падыйшоў міліцыянт, які прапанаваў моладзевым актывістам праехаць у РАУС для прафілактычнай размовы. Увесь гэты час іх здымаў на відэакамеру чалавек у цывільным.
04.07.2011 У Менску судзяць затрыманых 3 ліпеня (абнаўляецца)
Сёньня ў Менску распачнуцца суды над затрыманымі падчас параду і пратэстных акцыяў 3 ліпеня. Агулам у сталіцы было затрымана прыкладна 160 чалавек. Пакуль у канцылярыях судоў няма дакладнай інфармацыі пра разгляд справаў у дачыненьні канкрэтных затрыманых.
04.07.2011 Суды ў рэгіёнах (абнаўляецца)
БЕРАСЬЦЕ: Паводле праваабаронцы Рамана Кісьляка, сёньня адбываюцца суды над грамадзкімі актывістамі Іванам Стасюком, Аляксандрам Чаркашыным і Артурам Анісімавым. Усе абвінавачваюцца ў дробным хуліганстве. Артур Анісамаў ужо асуджаны на 6 сутак арышту.
04.07.2011 Гомель: прысуды ўдзельнікам "маўклівай" акцыі
Судзьдзя Цэнтральнага суда Гомеля Алена Цалкова на падставе адміністрацыйных пратаколаў, складзеных у Цэнтральным РАУСе за лаянку й парушэньне грамадзкага парадку, пакарала арыштамі: на 15 сутак — праваабаронцу Анатоля Паплаўнага, на 2 сутак — Валера Хамутоўскага і Зьмітра Сьцепанца.
04.07.2011 Артура Анісімава ў Берасьці асудзілі на 6 сутак
Берасцейскага грамадскага актывіста Артура Анісімава, пасля заслухання двух сведак, суддзя Харытанюк прысудзіла да шасці сутак адміністрацыйнага арышту.
04.07.2011 Ігар Банцар атрымаў 10 сутак арышту
Ігар Банцар пакараны адміністратыўнам арыштам у выглядзе 10 сутак, ён аб’явіў галадоўку, але сказаў, што будзе піць і таму яго жонка збіраецца прынесці яму сокі, ваду.
04.07.2011 2 ліпеня Рагачоўскі раённы суд вынес вырак па адміністрацыйнай справе кіраўніка мясцовай філіі БХД Дзяніса Дашкевіча.
2 ліпеня Рагачоўскі раённы суд вынес вырак па адміністрацыйнай справе кіраўніка мясцовай філіі БХД Дзяніса Дашкевіча.
04.07.2011 15 адміністратыўных пратаколаў складзена ў Магілёве
Падчас правядзення "маўклівай" акцыі пратэсту, арганізаванай праз сацыяльныя сеткі ў інтэрнэце ў Магілёве было затрымана 15 чалавек. Шасцёра з іх былі адпушчаныя позна вечарам. Апошнім з пастарунку вызвалілі праваабаронцу Барыса Бухеля. На ўсіх затрыманых удзельнікаў акцыі пратэсту былі складзеныя пратаколы аб адміністратыўным правапарушэнні па арт 23.34 КаАП РБ (удзел у масавым мерапрыемстве).
03.07.2011 У Брэсце затрыманыя Іван Стасюк і Артур Анісімаў.
У Брэсце 1 ліпеня затрыманыя дэмакратычныя актывісты Іван Стасюк і Артур Анісімаў.
01.07.2011 Кіраўніка рагачоўскага БХД асудзілі на 5 сутак арышту
Сёння Рагачоўскі раённы суд вынес вырак па адміністрацыйнай справе кіраўніка мясцовай філіі БХД Дзяніса Дашкевіча.
01.07.2011 Учора ў Берасці судзілі ўдзельнікаў “маўклівай акцыі” 29 чэрвеня (дапоўнена)
30 чэрвеня ў судзе Ленінскага раёна Берасця адбыліся суды над 8-мю ўдзельнікамі акцыі пратэсту 29 чэрвеня. Суддзя –Васілюк.
01.07.2011 У Беларусі працягваюцца суды над затрыманымі ўдзельнікамі “маўклівых акцый” 29 чэрвеня
Сёньня беларускія суды будуць працягваць разгляд адміністратыўных спраў затрыманых 29 чэрвеня ўдзенікаў акцый пратэсту. Чакаецца, што ў судзе Ленінскага раёна Менска будзе разгледжана 6 адміністратыўных спраў, пройдуць суды у Маскоўскім і Савецкім раёнах. Пакуль няма звестак па суду Фрунзенскага раёна.
01.07.2011 За ўдзел у "маўклівай акцыі" пратаколы ў краіне склалі на 130 чалавек
Міліцыянты заяўляюць, што ўдзельнікі "маўклівай акцыі" "гучна выкрыквалі нецэнзурныя выразы на адрас супрацоўнікаў міліцыі". Агулам, па звестках міліцыі, якія цытуе БелаПАН, у Мінску ў акцыі ўдзельнічалі каля 350 чалавек. Нагадаем, што праваабаронцы ацэньваюць лічбу ўдзельнікаў у паўтары тысячы чалавек.










