Навіны на тэму: адміністратыўны перасьлед

Суд над адным з затрыманых у Вялейцы перанесены на аўторак

08.07.2011 Суд над адным з затрыманых у Вялейцы перанесены на аўторак

Суд над адным з затрыманых у Вялейцы перансены на 12 ліпеня. Як паведамлялася раней, 6 ліпеня на Цэнтральнай плошчы Вялейкі менскімі АМАПаўцамі было затрымана 8 чалавек і сабака. Гэта адбылося з прычыны Народных гуляньняў, якія меліся адбыцца.

Суды ў рэгіёнах 7 ліпеня (дапаўняецца)

08.07.2011 Суды ў рэгіёнах 7 ліпеня (дапаўняецца)

У многіх гарадах Беларусі 7 ліпеня адбываліся суды над затрыманымі ўдзельнікамі акцый пратэсту 6 ліпеня. Праваабаронцы намагаюцца адсачыць, наколькі гэта магчыма, усе адміністратыўныя працэсы, і збіраюць інфармацыю аб незаконным пераследзе грамадзян.

Пакараныя ўдзельнікі “маўклівай” акцыі 6 ліпеня ў Берасьці

07.07.2011 Пакараныя ўдзельнікі “маўклівай” акцыі 6 ліпеня ў Берасьці

Шасцёра чалавек прыцягнутыя судом да адміністрацыйнай адказнасці па абвінавачванню ў парушэнні правілаў парадку арганізацыі і правядзення масавых мерапрыемстваў па арт. 23.34 КаАП РБ

Сёньня ў ЦІП на Акрэсьціна перадачы прымаць ня будуць

07.07.2011 Сёньня ў ЦІП на Акрэсьціна перадачы прымаць ня будуць

Як паведамілі родныя затрыманых за акцыю 3 ліпеня, сёньня, 7 ліпеня, у Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсьціна больш ня будуць прымаць перадачы.

Ідуць суды ў Магілёве (дадаецца)

07.07.2011 Ідуць суды ў Магілёве (дадаецца)

Адміністратыўнымі арыштамі пакараныя: карэспандэнт БелаПАН Алесь Асіпцоў – 10 сутак, Алесь Кісялёў – 5 сутак. Віталю Заблоцкаму – штраф 30 б.в. Якімовічу і Сімановічу - папярэджанне. Барыса Бухеля і Алега Дзьячкова змясцілі да суду ў ІЧУ, паколькі на сёння не было вольных суддзяў.

Вывешаныя на Акрэсціна спісы – няпоўныя (+ новая інфармацыя)

07.07.2011 Вывешаныя на Акрэсціна спісы – няпоўныя (+ новая інфармацыя)

Пра гэта ПЦ “Вясна” паведаміла адна з арганізатараў ініцыятывы падтрымкі асуджаных за акцыі маўклівага пратэсту Дамініка. Па падліках валанцёраў, у ІЧУ і ЦІП на Акрэсціна адбываюць пакаранне 119 чалавек, сярод якіх некалькі асуджаных за акцыю 29 чэрвеня.

Вынікі “сеткавай рэвалюцыі”: за 5 акцый у Беларусі затрымана каля 1 730 чалавек

07.07.2011 Вынікі “сеткавай рэвалюцыі”: за 5 акцый у Беларусі затрымана каля 1 730 чалавек

Усяго за час правядзення “маўклівых рэвалюцый”, арганізаваных “Рэвалюцыяй праз сацыяльныя сеткі”, што адбываліся ў Беларусі 15, 22 і 29 чэрвеня, а таксама 3 і 6 ліпеня, было затрымана каля 1 730 чалавек. З іх у Менску - 980.

Ці дазволяць прадуктовыя перадачы адміністратыўна арыштаваным?

06.07.2011 Ці дазволяць прадуктовыя перадачы адміністратыўна арыштаваным?

Зварот на гэты конт у Нацыянальны цэнтр заканадаўства і прававых даследаванняў накіроўвала праваабаронца Ксенія Дубіцкая. Па выніках разгляду паведамлення ёй адказалі, што ў законапраект аб змене адміністратыўнага кодэкса былі ўнесены адпаведныя змены.

06.07.2011 Алегу Сургану далі 5 сутак арышту

Суд Кастрычніцкага раёну Віцебску прызнаў яго вінаватым у дробным хуліганстве. Спадара Сургана затрымалі 3 ліпеня на падыходзе да плошчы Перамогі, дзе праходзіла мінулая акцыя маўклівага пратэсту.

06.07.2011 Штраф за футболку з надпісам

Гомельскага прадпрымальніка, сябра АГП Уладзімера Няпомняшчых аштрафавалі сёньня на 350 тысяч рублёў. Пастанову на падставе міліцэйскага пратаколу вынес судзьдзя Чыгуначнага раёну Гомеля Ільля Сьвірыдаў.

06.07.2011 У Віцебску – яшчэ адна справа за 3 ліпеня

Усевалада Жураўлёва будуць судзіць за ўдзел у несанкцыянаваным шэсьці. Дата суду пакуль невядомая.

06.07.2011 Віцебскага актывіста тэрмінова судзяць

Алега Сургана, затрыманага 3 ліпеня, пад прымусам адвезьлі ў Кастрычніцкі раённы суд. Міліцыянт, які суправаджаў затрыманага ў службовым аўто, патлумачыў: загад аддадзены начальнікам міліцыі грамадзкай бясьпекі Кастрычніцкага райадзьдзелу Аляксандрам Каліноўскім.

Апублікаваныя “Акрэсцінскія сьпісы”

06.07.2011 Апублікаваныя “Акрэсцінскія сьпісы”

На Акрэсціна вывешаныя спісы пакараных арыштамі удзельнікаў «маўклівай рэвалюцыі» 3 ліпеня ў Менску. Пра гэта павежамляе ў ЖЖ m-dziatlik. У гэтых спісах 104 прозвішчы. Па звестках праваабаронцаў усяго было затрымана каля 150 чалавек. Вечарам і ўначы 3 ліпеня на волю з РУУСаў адпусцілі непаўнагадовых, жанчын і некалькі журналістаў.

Суды ў Слуцку прызначаныя на 14 ліпеня

06.07.2011 Суды ў Слуцку прызначаныя на 14 ліпеня

У Слуцку прызначаная дата суду па адміністрацыйных справах удзельнікаў маўклівай акцыі 3-га ліпеня. Як паведаміла «Свабодзе» тутэйшая грамадзкая актывістка Зінаіда Цімошык, 14 ліпеня будуць судзіць Юлію Балакір і Віталя Амяльковіча. Удакладняе спадарыня Цімошык:

05.07.2011 Андруся Кашэўскага трое сутак трымалі ў пастарунку Ленінскага раёну Менску

4 ліпеня Ленінскім судом Менска на 10 сутак адміністратыўнага арышту асуджаны сябра аргкамітэту БХД з Жодзіна і Смалявічаў Андрусь Кашэўскі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства