Навіны на тэму: адміністратыўны перасьлед

11.07.2011 Карэспандэнта Свабоды аштрафавалі

Суд Ленінскага раёна Горадні аштрафаваў нашага гарадзенскага карэспандэнта Міхала Карневіча на 1 мільён 50 тысяч рублёў нібыта за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі 3 ліпеня. Гэта адбылося нягледзячы на тое, што ў суд быў прадстаўлены дакумэнт, што Міхал выконваў рэдакцыйнае заданьне.

Арганізаваны збор сродкаў на аплату штрафаў

11.07.2011 Арганізаваны збор сродкаў на аплату штрафаў

Шаноўныя, калі вы гатовыя дапамагчы ў аплаце штрафаў затрыманым падчас акцыяў маўклівага пратэсту, звяртайцеся, калі ласка, на Управу БНФ па адрасе: пр. Машэрава, 8 (былая вул. Варвашэні, 8). Сабраныя грашовыя сродкі будуць перададзеныя ў ПЦ "Вясна".

Гарадзенскія зняволеныя трымаюць галадоўку

11.07.2011 Гарадзенскія зняволеныя трымаюць галадоўку

У Гарадзенскім ізалятары часовага ўтрымання асуджаныя ўдзельнікі маўклівага пратэсту трымаюць галадоўку. Супрацоўнікі ІЧУ, якія не хацелі прымаць харчовыя перадачы, праз нейкі час вымушаныя былі прызнацца, што зняволеныя адмовіліся ад ежы.

11.07.2011 Вязень Акрэсціна Юры Салодкі трымае сухую галадоўку

Жонка вязня Акрэсціна Юрыя Салодкага Ганна паведаміла «НН», што яе муж ужо сем сутак трымае ў турме сухую галадоўку.

11.07.2011 На Акрэсціна другі дзень не бяруць перадачы

Пра гэта ў жывым эфіры Еўрарадыё паведаміла дзяўчына, якая прыйшла да ізалятара, каб перадаць рэчы блізкаму сябру.

11.07.2011 Валерый Клімічэнка атрымаў 15 сутак

За ўдзел у маўклівай ацыі ў Маладзечне.

11.07.2011 Суд разгледзіць касацыю ўдзельніка “маўклівай” акцыі

12 ліпеня ў Мінскім гарадскім судзе адбудзецца разгляд скаргі ўдзельніка “маўклівай” акцыіі 24-гадовага Віктара Куўшынава.

11.07.2011 У 14.30 будуць судзіць Тацяну Севярынец

Віцебскую каардынатарку аргкамітэту па стварэньні партыі БХД вінавацяць у арганізацыі несанкцыянаванага шэсьця 3 ліпеня.

11.07.2011 Шчукіна з Акрэсьціна аўтаматчыкі вывезьлі ў бязьлюдны раён

Вечарам 8 ліпеня пасьля пяцісутачнага адміністрацыйнага арышту з Цэнтра ізаляцыі правапарушальнікаў на вуліцы Акрэсьціна ў Мінску павінен быў выйсьці 69-гадовы праваабаронца Валерый Шчукін.

11.07.2011 У Гародні асуджаным за “маўклівую рэвалюцыю” не стае месцаў у СІЗА

Пра гэта паведаміў адзін з арыштаваных 6 ліпеня, Аляксей Л. Высветлілася, што арыштаваных гэтак шмат, што ім не стае месца ў СІЗА.

11.07.2011 Уладзімір Шульжыцкі атрымаў 15 сутак арышту

Моладзевы актывіст са Смаргоні быў асуджаны раніцай 11 ліпеня.

У Наваполацку затрымалі распаўсюдніка бюлетэня "Тут і цяпер"

11.07.2011 У Наваполацку затрымалі распаўсюдніка бюлетэня "Тут і цяпер"

10 ліпеня прыкладна а 10-й гадзіне ў Наваполацку быў затрыманы распаўсюднік бюлетэня "Тут і цяпер" Мікола Чарткоў. Абставіны і прычына затрыманьня пакуль невядомыя. Сёньня мае адбыцца суд над актывістам.

08.07.2011 Магілёўскага праваабаронцу арыштавалі на 7 сутак

Такі прысуд ён атрымаў за "маўклівую акцыю" 3 ліпеня.

У Менску працягваюцца суды над затрыманымі 6 ліпеня (абнаўляецца)

08.07.2011 У Менску працягваюцца суды над затрыманымі 6 ліпеня (абнаўляецца)

Людзей, затрыманых падчас акцый маўклівага пратэсту 6 ліпеня, дастаўляюць у суды розных раёнаў Менску. У суд Савецкага раёну прывезьлі 19 чалавек, у суд Партызанскага раёну 15 чалавек. Распачаліся судовыя паседжаньні ў судзе Кастрычніцкага раёну.

Спіс актывістаў Гомельскага рэгіёну, пакараных за ўдзел у народных акцыях

08.07.2011 Спіс актывістаў Гомельскага рэгіёну, пакараных за ўдзел у народных акцыях

Праваабаронцы Гомельшыны склалі спіс дэмакратычных актывістаў рэгіёну, якія трапілі пад пераслед з боку ўладаў

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства