Навіны на тэму: адміністратыўны перасьлед
14.07.2011 Cуды ў Наваполацку: “маўклівых” пакаралі штрафамі
Сёння Наваполацкі гарадскі суд пакараў затрыманых у "маўклівую сераду" 13 ліпеня штрафамі: Яўгену Канстанцінаву – 10 б.в., Аляксандру Грудніцкаму (яго затрымалі разам з шасцігадовым сынам) і Аляксею Трубкіну – па 20 б.в.
14.07.2011 Дзмітрыя Капцюга з Вілейкі асудзілі на 7 сутак за акцыю 6 ліпеня
14 ліпеня ў Вілейцы суддзя Арцімовіч А.В. асудзіла Дзьмітрыя Капцюга на 7 сутак арышту за маўклівую акцыю 6 ліпеня.
14.07.2011 Праваабаронца Барыс Бухель вызвалены ў ноч на 14 ліпеня
У Магілёве ў ноч на 14 ліпеня, а 3-яй гадзіне, з ізалятара часовага ўтрымання выйшаў на волю Барыс Бухель. Ён адбываў адміністратыўнае пакаранне за “маўклівую акцыю” 3 ліпеня. Суддзя Ленінскага суда Станіслаў Шандаровіч 8-га ліпеня асудзіў праваабаронцу на 7 сутак арышту.
13.07.2011 Ля Жодзінскага ізалятара чарга людзей з перадачамі
Каля ізалятара ў Жодзіна не скарачаецца чарга людзей, якія спрабуюць перадаць перадачу сваім затрыманым родным. У панядзелак менавіта сюды – за 60 кіламетраў ад Мінску – перавезлі ўсіх асуджаных за ўдзел у маўклівых акцыях пратэсту на вуліцах беларускай сталіцы 3 і 6 ліпеня.
13.07.2011 Шукала сына, трапіла пад артыкул
Аляксандра Куўшынава затрымалі на Прывакзальнай плошчы 3 ліпеня. Яго мама, Таццяна Куўшынава, пайшла ў РУУС Маскоўскага раёна, каб даведацца пра лёс сына. Аднак прайсці ў будынак міліцыі ёй не дазволілі.
13.07.2011 Міліцыянты не інфармуюць пра стан здароўя Салодкага
Міліцыянты адмаўляюцца даваць інфармацыю пра стан здароўя Юрася Салодкага.
13.07.2011 Спіс тых “маўклівых”, каго сёння вызваляць з Жодзінскага ізалятара
Сустракаць гэтых людзей можна будзе пасля сёмай вечара ля сценаў жодзінскага ізалятара.
13.07.2011 У Гродне на волю выйшаў Ігар Банцар
З ізалятара часовага ўтрымання па вуліцы Гая пасля 10 сутак арышту выйшаў Ігар Банцар – журналіст і актывіст непрызнаванага ўладамі Саюза палякаў у Беларусі.
12.07.2011 Вілейка: вынясенне прысуда за акцыю 6 ліпеня зноў адклалі
12 ліпеня працягваўся разгляд адміністрацыйнай справы над удзельнікам маўклівай акцыі Дзмітрыем Капцюгом.
12.07.2011 У Жодзіне знаходзяцца 202 “рэвалюцыянеры”
Іх перавезлі сюды з Акрэсціна. Пра гэта ў жывым эфіры Еўрарадыё паведаміла праваабаронца Святлана Лапіцкая.
12.07.2011 Усіх затрыманых за "маўклівыя пратэсты" вывезьлі з Акрэсціна
Усіх затрыманых за "маўклівыя пратэсты" вывезьлі з Цэнтра ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна ў Менску і перавезьлі ў Жодзіна.
12.07.2011 Распаўсюдніка газет з Наваполацку аштрафавалі за мацюкі
Распаўсюднік бюлетэня "Тут і цяпер" з Наваполацку Мікола Чарткоў быў аштрафаваны судом на 2 базавыя велічыні за дробнае хуліганства (арт. 17.1 КаАП РБ). Ён быў затрыманы 10 ліпеня і суткі да суду правёў у пастарунку. Апроч гэтага, актывіста вінавацяць у незаконным распаўсюдзе прадукцыі СМІ (арт. 22.9 КаАП РБ) .
12.07.2011 У Вілейцы святара аштрафавалі за адмову «адкатаць пальцы»
Протаярэй Ігар Прылепскі служыць у храме св. Апосталаў Пятра і Паўла ў вёсцы Касута Вялейскага раёну, ён шматдзетны бацька.
12.07.2011 Людзей з Акрэсціна адвезлі ў Жодзіна, там засталося ўсяго 6 палітвязняў
Пра гэта ў рэдакцыю «Нашай нівы» паведаміла чытачка, якая дзяжурыла каля ізалятара.
11.07.2011 Таццяну Севярынец выпусцілі на волю
Суд прызнаў яе вінаватай у арганізацыі несанкцыянаванага шэсця 3 ліпеня ў Віцебску і пакараў штрафам у 20 базавых велічынь (700 тысяч).










