Навіны на тэму: адміністратыўны перасьлед

08.08.2011 Трое сутак за камэнтары ў інтэрнэце

Чыгуначны суд Гомеля сёньня асудзіў да трох сутак адміністратыўнага арышту 36-гадовага інжынэра Зьмітра Шаўчэнку. Зьміцер пісаў камэнтары ў інтэрнэт-суполцы “Рэвалюцыя праз сацыяльную сетку”.

Атака ўладаў на праваабарончыя арганізацыі – выклік для беларускай грамадзянскай супольнасьці

05.08.2011 Атака ўладаў на праваабарончыя арганізацыі – выклік для беларускай грамадзянскай супольнасьці

Заява Праўлення Асамблеі няўрадавых дэмакратычных арганізацыяў Беларусі

Нарвежскі Хельсінкскі Камітэт выступіў у абарону Алеся Бяляцкага

05.08.2011 Нарвежскі Хельсінкскі Камітэт выступіў у абарону Алеся Бяляцкага

Нарвежскі Хельсінкскі Камітэт глыбока занепакоены затрыманнем Алеся Бяляцкага. “Мы будзем патрабаваць неадкладнага вызвалення нашага калегі і добрага партнёра Алеся Бяляцкага, выкарыстоўваючы ўсе адпаведныя сродкі, якія ў нас ёсць”, - заявіў генеральны сакратар НХК Б'ёрн Энгесланд.

Алеся Бяляцкага ўзялі пад варту да прад'яўлення абвінавачання

05.08.2011 Алеся Бяляцкага ўзялі пад варту да прад'яўлення абвінавачання

Прыблізна а 18-ай гадзіне следчая па справе Алеся Бяляцкага афіцыйна паведаміла яго жонцы Наталлі пра арышт яе мужа. Супрацоўнікі міліцыі дазволілі праваабаронцу ўзяць перадачу і з будынка ДФР павезлі яго ў следчы ізалятар № 1 на Валадарскага. Пад вартай Алесь Бяляцкі будзе ўтрымлівацца як мінімум 10 сутак.

Суды над удзельнікамі акцыі ў падтрымку Зміцера Дашкевіча фактычна зрабілі закрытымі

04.08.2011 Суды над удзельнікамі акцыі ў падтрымку Зміцера Дашкевіча фактычна зрабілі закрытымі

Адміністратыўныя працэсы 3 жніўня і ў горацкім і ў дрыбінскім судах распачаліся пасля 18-ай гадзіны, калі працоўны дзень ужо быў завершаны. Цягам усяго дня супрацоўнікі міліцыі адказвалі праваабаронцам, журналістам і сваякам затрыманых, што “ніякай інфармацыі пра суды няма”.

03.08.2011 Алена ЛIХАВIД: «Турма выхоўвае волю...»

Артыкул "Народнай Волі"

Заўтра ў Мазыры суд за запіс на старонцы “ВКонтакте”

03.08.2011 Заўтра ў Мазыры суд за запіс на старонцы “ВКонтакте”

На 4 жніўня ў судзе Мазырскага раёна прызначаны разгляд адміністратыўнай справы працоўнага завода меліярацыйных машын Міхала Караткевіча. Ён на сваёй старонцы “ВКонтакте” для ўласнага карыстання змясціў інфармацыю пра сустрэчы на пл. Леніна ў Мазыры штосераду а 19-й гадзіне. Судовае паседжанне заўтра пачнецца а 12-ай гадзіне ў пакоі 306.

03.08.2011 Месяц арышту за лаянку і маўчаньне

Выйшаў на волю пасьля 30-сутачнага арышту за ўдзел у маўклівых акцыях пратэсту жыхар Гомелю Руслан Усьціменка. Малады чалавек ужо ня зможа абскардзіць рашэньне суду, бо прайшоў вызначаны законам тэрмін, а ў зьняволеньні ён ня мог гэтага зрабіць.

01.08.2011 Суд над удзельнікамі несанкцыянаванай акцыі ў Брузгах абвясьцілі закрытым

Суд Ленінскага раёну Горадні задаволіў хадайніцтва прадстаўнікоў УУС Гарадзенскага аблвыканкаму, якія выставілі пазоў да актыўных удзельнікаў акцыі пратэсту на памежным пераходзе ў Брузгах 12 чэрвеня. Суд задаволіў хадайніцтва на падставе таго, што ў справе ёсьць дакумэнты толькі для службовага карыстаньня.

01.08.2011 "Нашу ніву" аштрафавалі на 14 мільёнаў

29 ліпеня судзьдзя Гаспадарчага суду Менску Аляксандар Карамышаў разгледзеў адміністрацыйную справу, заведзеную ГУУС Менгарвыканкаму супраць"Нашай нівы", і даў газэце 400 базавых велічыняў штрафу (14 мільёнаў рублёў).

29.07.2011 Няпомняшчых аштрафаваны за надпіс "Лука тут не жыве. Выбух..."

29 ліпеня суд Цэнтральнага раёна Гомеля прызнаў Уладзіміра Няпомняшчых ,пэнсіянера МУС, сябра Аб'яднанай грамадзянскай партыі - вінаватым у дробным хуліганстве і пакараў яго штрафам памерам пяць базавых велічынь (175 тысяч рублёў).

У Напаволацку за акцыю 20 ліпеня давалі папярэджаньні і штрафы (абноўлена)

22.07.2011 У Напаволацку за акцыю 20 ліпеня давалі папярэджаньні і штрафы (абноўлена)

Сёньня ў судзе горада Наваполацка адбыліся судовыя паседжаньні па адміністратыўных справах грамадзянаў, затрыманых пасьля акцыі 20 ліпеня. Юрый Рудкоўскі атрымаў штраф у 3 базавыя велічыні, ягонай маці, Людміле Рудкоўскай суд вынес папярэджаньне.

Анатоль Паплаўны міністру юстыцыі : “Суддзя, якая мяне судзіла, надалей не мае права ажыццяўляць правасуддзе”

22.07.2011 Анатоль Паплаўны міністру юстыцыі : “Суддзя, якая мяне судзіла, надалей не мае права ажыццяўляць правасуддзе”

Праваабаронца Анатоль Паплаўны просіць міністра юстыцыі Віктара Галаванава даць прававую ацэнку дзеянням суддзі суду Цэнтральнага раёна Гомеля пры ажыццяўленні службовых паўнамоцтваў. У прыватнасці, Паплаўнага цікавіць, чаму суддзя не прыняла пад увагу практычна не запоўнены пратакол аб адміністратыўным правапарушэнні, паводле якога ён быў асуджаны на 15 сутак арышту.

Барыс Бухель - пра свае 7 сутак у ІЧУ

22.07.2011 Барыс Бухель - пра свае 7 сутак у ІЧУ

Праваабаронца падчас адбывання адміністратыўнага арышту ў магілёўскім ізалятары часовага ўтрымання напісаў чатыры скаргі. Барыс Бухель адзначае, што ўпершыню больш чым за 20 год праваабарончай практыкі яму давялося пабываць у ізалятары, хаця дагэтуль ён ужо шмат разоў затрымліваўся супрацоўнікамі міліцыі.

Суд над удзельнікамі стыхійнага пратэсту ў Брузгах працягнецца 1 жніўня

22.07.2011 Суд над удзельнікамі стыхійнага пратэсту ў Брузгах працягнецца 1 жніўня

Працэс у судзе Ленінскага раёну распачаўся ў Гародні 20 ліпеня. З 36 удзельнікаў пратэсту на памежным пераходзе Брузгі 12 чэрвеня, якія раней ужо былі засуджаныя да буйных грашовых штрафаў, Гарадзенская рэгіянальная мытня і мясцовая міліцыя хочуць агулам спагнаць дадаткова яшчэ 10 мільёнаў рублёў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства