Навіны на тэму: адміністратыўны перасьлед
23.08.2011 Судзьдзя апраўдала чалавека, затрыманага пасьля «маўклівай акцыі»
22 жніўня ў Маскоўскім судзе Менску апраўдалі Юрыя Якубоўскага, мужа Марына Лобавай, якой прысудзілі штраф за ўдзел у акцыі маўклівага пратэсту 3 ліпеня на Чыгуначным вакзале ў Менску.
19.08.2011 Суд над Сяргеем Карпенкам у Лідзе перанесены на 22 жніўня
Адміністрацыйная справа журналіста "Белсату" Сяргея Карпенкі, якая разглядалася сёння цягам дзвюх гадзін у Лідскім раённым судзе, перанесена на 22 жніўня.
18.08.2011 У Лідзе будуць судзіць журналіста “Белсата”
У Лідскім судзе заўтра будзе разглядацца адміністрацыйная справа ў дачыненні да карэспандэнта тэлеканала “Белсат” Сяргея Карпенка.
18.08.2011 Пасьля 10 сутак вызвалены Раман Васільеў
Нечакана аб 11-ай раніцы 18 сьнежня пасьля адміністрацыйнага аршыту вызвалены маладафронтавец Раман Васільеў.
18.08.2011 Актывісты «Маладых дэмакратаў» асуджаныя на 5 сутак
У час расклейкі плакатаў з выявамі палітзняволеных вечарам 16 жніўня ў Мінску супрацоўнікамі міліцыі былі затрыманыя Зміцер Сільчанка і Вольга Падзерына.
16.08.2011 Суд аштрафаваў жыхара Мазыра за запіс на старонцы ў сацыяльнай сетцы аб акцыі маўклівага пратэсту
Суд Мазырскага раёна 16 жніўня прызнаў Міхаіла Караткевіча вінаватым на падставе арт. 23.34 КаАП (парушэнне парадку правядзення масавага мерапрыемства) і пакараў штрафам у тры базавыя велічыні. Жыхара Мазыра асудзілі за запіс на старонцы ў сацыяльнай сетцы аб правядзенні акцыі маўклівага пратэсту.
15.08.2011 Удзельніца пікету ля горацкай турмы Ганна Шаруба на волі
З Дрыбінскага ізалятара часовага ўтрыманьня выйшла на волю апошняя з чатырох дзяўчат, затрыманых 2 жніўня ля Горацкай папраўчай калёніі № 9 — Ганна Шаруба. 3 жніўня Горацкі раённы суд прысудзіў малафронтаўцы 13 сутак арышту за ўдзел у акцыі пратэсту ля папраўчай калёніі № 9.
15.08.2011 Штраф праз 58 дзён
Празь 58 дзён пасьля акцыі маўклівага пратэсту "Рэвалюцыя праз сацыяльную сетку" аштрафаваны былы пажарны Жлобінскага аддзелу Міністэрства надзвычайных сытуацыяў Раман Чуяшкоў.
12.08.2011 Гомельскі праваабаронца просіць генпракурора распачаць справу супраць судзьдзі
11 жніўня гомельскі праваабаронца Анатоль Паплаўны накіраваў заяву генеральнаму пракурору Рыгору Васілевічу з просьбай узбудзіць крымінальную справу ў дачыненні да суддзі Алены Цалковай.
12.08.2011 Пяцёра ўдзельнікаў акцыі салідарнасьці з Дашкевічам выходзяць на волю
12 жніўня з Дрыбінскага і Горацкага ізалятараў часовага ўтрыманьня выйдуць на волю пяцёра ўдзельнікаў акцыі салідарнасьці са зьняволеным у Горацкай папраўчай калёніі №9 лідэрам “Маладога фронту” Зьмітром Дашкевічам.
11.08.2011 Рашэнне пра штраф праваабаронцы Святлане Рудкоўскай застаецца ў сіле
Перагляд адміністратыўнай справы Святланы Рудкоўскай, заведзенай сёлета ў красавіку, адбыўся 1 жніўня без яе прысутнасці. Новае рашэнне, якое прымаў ужо намеснік начальніка Ленінскага РАУС Віталь Стасюкевіч, слова ў слова было скапіявана з ранейшага і Рудкоўскую зноў абавязваюць выплаціць штраф.
10.08.2011 Літва праз амбасадара выбачылася перад жонкай Бяляцкага
Пасол Літвы ў Беларусі Эдмінас Багдонас перадаў жонцы кіраўніка праваабарончага цэнтру "Вясна" Алеся Бяляцкага Натальлі Пінчук выбачэньні Літвы ў сувязі зь непаразуменьнем, якое прывяло да арышту яе мужа.
10.08.2011 10 сутак арышту за салідарнасьць з Дашкевічам
Раман Васільеў асуджаны 9 жніўня на 10 сутак арышту за пікет у падтрымку Зьмітра Дашкевіча, які адбыўся ў Горках 2 жніўня.
10.08.2011 Гомельскі аблсуд адмяніў пастанову пра арышт Анатоля Паплаўнага
10 жніўня суддзя Гомельскага абласнога суда Васіль Бягун прыняў рашэнне пра адмену пастановы пра 15-сутачны арышт праваабаронцы Анатоля Паплаўнага. Паводле пастановы аблсуда, рашэнне суддзі Цэнтральнага раёна Гомеля Алены Цалковай адменена і справа накіравана ў той жа суд на паўторны разгляд другому суддзі.
10.08.2011 Выйшаў на волю гамяльчанін, арыштаваны за паведамленні ў сацыяльнай сетцы
Вечарам 9 жніўня з гомельскага ізалятара часовага ўтрымання выйшаў на волю Дзмітрый Шаўчэнка, арыштаваны на трое сутак за размяшчэнне паведамленняў у сацыяльнай сетцы "УКантакце". Каля ізалятара маладога чалавека сустракалі жонка і сябры.










