Навіны на тэму: адміністратыўны перасьлед
08.09.2011 Міліцыя зноў вінаваціць праваабаронцу ў лаянцы
Маёр Уладзіслаў Шукель склаў на яго новы адміністрацыйны пратакол паводле артыкула 17.1 — «дробнае хуліганства». А выявілася гэтая «хуліганская драбяза» ў тым, што праваабаронца 3 ліпеня пасьля маўклівай акцыі «Рэвалюцыя праз сацыяльную сетку» нібыта «выказваўся нецэнзурнай лаянкай, на заўвагі супрацоўнікаў міліцыі не рэагаваў, чым парушыў грамадзкі парадак і спакой грамадзян». Гэтая фармулёўка збольшага сьпісаная з Кодэксу аб адміністрацыйных правапарушэньнях.
07.09.2011 Міліцыя выклікае праваабаронцу «дарабіць пратакол»
6 верасьня на працу да гомельскага праваабаронцы Анатоля Паплаўнага завітаў маёр Цэнтральнага райаддзелу міліцыі Ўладзіслаў Шукель. Лякальшчыка Паплаўнага выклікалі на прахадную, дзе маёр уручыў яму позву — зьявіцца 7 верасьня ў аддзел дзеля «дапрацоўкі пратаколу».
07.09.2011 Ваўкавыск: у суд за тое, што заклікаў на народны сход
Ваўкавыскі актывіст Віталь Гуляк атрымаў сёньня позву ў раённы суд. У пятніцу адбудзецца разгляд яго адміністрацыйнай справы, як напісана ў пратаколе: за «пікетаваньне з мэтай закліку на народны сход 8 кастрычніка 2011 году».
05.09.2011 Затрымалі за тое, што пазычыў грошы. Пратакол напісалі па-беларуску
У Гомелі пераапранутыя ў цывільнае супрацоўнікі аддзелу барацьбы з эканамічнымі злачынствамі затрымалі грамадзкага актывіста Васіля Такарэнку.
02.09.2011 Гомель: Галіну Стараселец зноў аштрафавалі
Сёньня суд Цэнтральнага раёну Гомеля паўторна прызнаў Галіну Стараселец вінаватай у брыдкаслоўі ў грамадзкім месцы і чарговы раз пакараў 105-тысячным штрафам.
02.09.2011 На Віктара Сазонава складзены пратакол пра адміністрацыйнае правапарушэнне
2 верасня грамадскага праваабаронцу з Гародні Віктара Сазонава выклікалі ў аддзяленне міліцыі на вуліцы Гараднічанскай. Там яму паведамілі, што на яго складзены пратакол паводле артыкулу 22.9 Кодэксу аб адміністратыўных правапарушэннях за "незаконны выраб і распаўсюд незарэгістраванай інфармацыйнай прадукцыі".
02.09.2011 Брэсцкі суд апраўдаў Змітра Шурхая за "маўклівую акцыю"
Разгляд скаргі актывіста БХД нечакана скончыўся для яго пазітыўна.
01.09.2011 Баранавічы: гарадскі суд традыцыйна на баку міліцыі
30 жніўня 2011 года Баранавіцкі раённы (гарадскі) суд пакараў грамадскага актывіста Аляксандра Вайцешыка нібыта за непадпарадкаванне супрацоўніку міліцыі падчас выканання ім службовых абавязкаў (артыкул 23.4 КаАП). Суддзя Сяргей Данільчык прысудзіў актывісту грашовы штраф у памеры 20 базавых велічыняў (700 000 руб.).
31.08.2011 Берасьце. Вярхоўны суд адмяніў вырак даверанай асобе Статкевіча
Вярхоўны суд скасаваў пастановы Ленінскага і абласнога судоў Берасьця пра пакараньне намесьніка кіраўніка арганізацыі прадпрымальнікаў «Пэрспэктыва» Віктара Чайкоўскага.
31.08.2011 Ігара Случака асудзілі на трое сутак адміністрацыйнага арышту
Актывіста Аб’яднанай грамадзянскай партыі вызвалілі ў залі суда, паколькі маладзён адседзеў свой тэрмін пакарання раней.
29.08.2011 Суд над Ігарам Случаком адклалі на 2 дні
29 жніўня ў судзе Савецкага раёна Гомеля прайшло толькі слуханне адміністрацыйнага пратаколу на актывіста.
26.08.2011 Узброены напад на праваабаронцу ў Жодзіне каштаваў злачынцу ўсяго 10 мінімалак
У Жодзінскім гарсудзе 22 жніўня разглядалася адміністратыўная справа аб злачынным нападзе жыхара дому па Ф.Скрыны д.3 у Жодзіне Якаўцова М. на праваабаронцу Аляксея Лапіцкага ля 4-га пад’езда гэтага дому з нанясеньнем яму нажом цялесных пашкоджаньняў у выглядзе раны на правай руцэ.
23.08.2011 Горадня: штраф за маўклівую акцыю "паўтарылі"
Дзьмітрыя Бакуновіча змушаюць плаціць штраф — 175 тысячаў рублёў за затрыманьне падчас маўклівай акцыі 6 ліпеня.
23.08.2011 Сына Алеся Бяляцкага аштрафавалі на 10 базавых велічыняў
Суддзя адмовіў абвінавачанаму ў праглядзе матэрыялаў відэаздымкі, паколькі не было вядома, адкуль такія матэрыялы можна ўзяць. Не выходзячы ў дарадчы пакой, суддзя вынес прысуд - штраф у памеры 10 базавых велічыняў (350 тысяч рублёў).
23.08.2011 У лідскім судзе апраўдалі журналіста "Белсату"
Суд скончыўся ўвечары 22 жніўня.










