Навіны на тэму: адміністратыўны перасьлед

23.09.2011 Сяргей Аўчыньнікаў асуджаны ў Баранавічах за ўлёткі Народнага сходу

Актывіст Сяргей Аўчыньнікаў аштрафаваны судзьдзёй баранавіцкага суду Сьняжко на 15 базавых велічыняў за тое, што распаўсюджваў улёткі з інфармацыяй пра Народны сход.

22.09.2011 Гомельскі актывіст Канстанцін Жукоўскі прыгавораны да 15 сутак арышту

22 верасня суддзя суда Цэнтральнага раёна Гомеля Марына Дамненка прызнала апазіцыянера Канстанціна Жукоўскага вінаватым ва ўчыненні правапарушэнняў, прадугледжаных артыкуламі 17.1 і 23.4 КоАП (нецэнзурная лаянка ў грамадскім месцы і непадпарадкаванне патрабаванням супрацоўнікаў міліцыі).

22.09.2011 У Баранавічах затрыманы чалавек, які распаўсюджваў улёткі пра “Народны сход”

Жыхар гораду Сяргей Аўчыннікаў быў затрыманы ўвечары 21 верасня, калі распаўсюджваў матэрыялы пра “Народны сход”.

21.09.2011 У Гродне суд над Сазонавым перанесены на 10 кастрычніка

У ленінскім раённым судзе Гродна завяршылася судовае разбіральніцтва па адміністрацыйнай справе грамадскага праваабаронцы з Гародні – Віктара Сазонава.

Суд у Гомелі скоры, ды заганны

21.09.2011 Суд у Гомелі скоры, ды заганны

Суддзя Чыгуначнага суду Гомеля Ілля Свірыдаў вынес прысуды грамадскім актывістам Андрэю Цянюту (10 сутак арышту) і Васілю Такарэнку (штраф 10 базавых велічынь).

21.09.2011 10 сутак арышту за налепкі пра акцыю маўклівага пратэсту

Вольгу Падзерыну асудзіў суд Ленінскага раёна Мінска.

20.09.2011 Дзьмітры Шаўчэнка галадае ў ізалятары

Гомельскі грамадзкі актывіст Дзьмітры Шаўчэнка, пакараны судом на 15 сутак адміністрацыйнага арышту за распаўсюд улётак пра маўклівую акцыю пратэсту, яшчэ ў залі суду заявіў, што пачынае галадоўку.

19.09.2011 За распаўсюджваньне ўлётак – 3 і 15 сутак арышту

19 верасьня судзьдзя Чыгуначнага раёну Гомелю Анатоль Сотнікаў арыштаваў двух распаўсюднікаў улётак пра маўклівую акцыю пратэсту 21 верасьня. Дзьмітры Шаўчэнка арыштаваны на 15 сутак, Дзьмітры Карашкоў – на трое.

Яроменак атрымаў 12 сутак арышту, Палажанка - 11 сутак

19.09.2011 Яроменак атрымаў 12 сутак арышту, Палажанка - 11 сутак

Уладзімера Яроменку суддзя Цэнтральнага раёна Менска Наталля Вайцэховіч пакарала арыштам на 12 сутак. Яго абвінавацілі ў парушэньні ч.3. арт. 23.34 КаАП РБ. Прысуд Насце Палажанка - 11 сутак.

19.09.2011 Гомель: Затрыманых актывістаў адправілі ў ізалятар

Затрыманых у суботу ў Гомелі грамадзкіх актывістаў Зьмітра Шаўчэнку й Зьмітра Карашкова з Чыгуначнага РАУСу на пачатку 19-й гадзіны павезьлі ў абласны ізалятар часовага ўтрыманьня. Пра гэта паведаміў іх сябра Ільля Міронаў, які дзяжурыў ля райаддзелу міліцыі.

16.09.2011 Абласны суд не задаволіў скаргу аштрафаванага за запіс на старонцы "УКантакце"

16 верасьня Гомельскі абласны суд адхіліў касацыйную скаргу кіроўцы з Мазыра Міхася Караткевіча на пакараньне 105-тысячным штрафам за запіс на сваёй старонцы "УКантакце" пра маўклівыя акцыі пратэсту "Рэвалюцыя праз сацыяльную сетку".

Па скарзе праваабаронцы супрацоўнікі міліцыі прыцягнутыя да адказнасці

15.09.2011 Па скарзе праваабаронцы супрацоўнікі міліцыі прыцягнутыя да адказнасці

Пра гэта Анатолю Паплаўнаму паведаміў намеснік начальніка Упраўлення ўнутраных справаў Гомельскага аблвыканкама, палкоўнік міліцыі Валерый Лявонаў. З яго адказу на скаргу праваабаронцы выцякае, што праведзена службовая праверка наконт ілжывых сведчанняў супрацоўнікаў міліцыі ў судзе.

Гомель: Праваабаронца настойвае на крымінальным пераследзе суддзі

13.09.2011 Гомель: Праваабаронца настойвае на крымінальным пераследзе суддзі

13 верасня праваабаронца Анатоль Паплаўны быў выкліканы ў пракуратуру Цэнтральнага раёна Гомеля з нагоды заявы аб узбуджэнні крымінальнай справы ў дачыненні да суддзі. Старэйшы следчы пракуратуры Сяргей Кузьмянкоў узяў пісьмовыя тлумачэнні адносна вынясення ў дачыненні да яго суддзёй Аленай Цалковай загадзя неправасуднай пастановы, - паведамляе “Гомельская вясна”.

13.09.2011 За пікет у падтрымку Дашкевіча — чарговы завочны прысуд

10 сутак арышту горацкая суддзя Чаплыгіна вынесла брэсцкаму актывісту Змітру Шурхаю.

09.09.2011 Агітацыя за Народны сход каштавала больш за мільён рублёў штрафу

Дэмакратычны актывіст з Ваўкавыску (Гарадзенская вобласьць) Віталь Гуляк пакараны штрафам у адзін мільён пяцьдзясят тысяч рублёў — гэта трыццаць базавых адзінак.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства