Навіны на тэму: адміністратыўны перасьлед

Генадзь Фядыніч чакае суду 19  кастрычніка

14.10.2011 Генадзь Фядыніч чакае суду 19 кастрычніка

Сустаршыня аргкамітэту па правядзеньні Народнага сходу Генадзь Фядыніч чакае разгляду адміністратыўнай справы ў Салігорскім судзе 19 кастрычніка. Як паведаміў прафсаюзны лідэр карэспандэнту “Салідарнасці”, нядаўна ён быў затрыманы з улёткамі пра народны сход.

Актывіст “Руху за Свабоду” абскарджвае свой “завочны” штраф

14.10.2011 Актывіст “Руху за Свабоду” абскарджвае свой “завочны” штраф

Адпаведную заяву падаў на імя начальніка Кастрычніцкага РАУСа Магілёва актывіст “Руху за Свабоду” Яўген Макута. Нагадаем, што Яўген быў затрыманы 21 верасня міліцыянтамі. 23 верасня на яго быў складзены пратакол затрымання, у якім было пазначана, што разгляд ягонай справы будзе адбывацца 6 кастрычніка, але адбыўся 26 верасня завочна.

Івашкевічу - штраф 40 базавых  за Народны сход

13.10.2011 Івашкевічу - штраф 40 базавых за Народны сход

7 гадзінаў спатрэбілася суддзю суду Савецкага раёна Кірылу Палулеху, каб разгледзець адміністратыўную справу Віктара Івашкевіча. У выніку палітык аштрафаваны на 40 базавых велічынь (1 мільён 400 тысячаў рублёў) за арганізацыю несанкцыянаванага масавага мерапрыемства (арт. 23.34 КаАП РБ)..

Магілёўскага актывіста “Руху за Свабоду” аштрафавалі завочна

13.10.2011 Магілёўскага актывіста “Руху за Свабоду” аштрафавалі завочна

Яўген Макута атрымаў штраф у памеры 17 500 тысяч рублёў за расклейку ўлётак з заклікам да ўдзелу ў мерапрыемстве “Рэвалюцыя праз сацыяльныя сеткі”. Затрымалі актывіста 21 верасня бягучага года.

Справу затрыманага 8 кастрычніка Ігара Трухановіча суд адправіў на дапрацоўку

13.10.2011 Справу затрыманага 8 кастрычніка Ігара Трухановіча суд адправіў на дапрацоўку

Сёньня ў судзе Мінскага раёну адбыўся разгляд адміністратыўнай справы Ігара Трухановіча, затрыманага 8 кастрычніка перад Народным сходам. Судовае паседжанне адбывалася ў закрытым рэжыме. Суддзя Аляксей Мініч адправіў адміністратыўны пратакол на дапрацоўку.

Інжынэра судзяць за “супраціў” міліцыі

13.10.2011 Інжынэра судзяць за “супраціў” міліцыі

У судзе Віцебскага раёну распачаўся разгляд адміністрацыйнай справы, заведзенай супраць Валера Стаўрова. Віцебскі інжынэр абвінавачваецца паводле артыкулу 23.4 Кодэксу аб адміністрацыйных правапарушэньнях - ён нібыта не падпарадкаваўся законным патрабаваньням супрацоўнікаў міліцыі. Менавіта міліцыянты і падалі на Валера ў суд. Да таго яны некалькі разоў наведваліся да яго дадому, патрабуючы тэрмінова прайсьці дактыляскапію.

За актыўнасць – пяць базавых

12.10.2011 За актыўнасць – пяць базавых

12 кастрычніка ў судзе Слонімскага раёна адбыўся суд над сябрам мясцовай суполкі БХД Алесем Масюком , адным з удзельнікаў Народнага сходу, які прайшоў у горадзе 8 кастрычніка.

Гарадзенцы Вераніка Велігор і Алесь Кіркевіч аштрафаваныя

12.10.2011 Гарадзенцы Вераніка Велігор і Алесь Кіркевіч аштрафаваныя

12 кастрычніка ў Гародні адбылося паседжанне адміністратыўнай камісіі Ленінскага раёну, якая аштрафавала маладафронтаўцаў Алеся Кіркевіча і Вераніку Велігор на 10 базавых велічынь кожнага, што складае ў эквіваленце па 350 тысяч рублёў. Грамадскія актывісты былі затрыманы ўначы 17 верасня, калі яны расклейвалі на слупах абвесткі пра акцыю маўклівага пратэсту 21 верасня.

Адмовіўся ад дактыласкапіі – не падпарадкаваўся супрацоўнікам міліцыі

12.10.2011 Адмовіўся ад дактыласкапіі – не падпарадкаваўся супрацоўнікам міліцыі

Па такім прынцыпе быў складзены пратакол на віцебскага інжынера Валера Стаўрова. 12 кастрычніка ў судзе Віцебскага раёну распачаўся разгляд адміністратыўнай справы, заведзенай супраць В. Стаўрова паводле артыкулу 23.4 Кодэксу аб адміністратыўных правапарушэннях.

За выступ на Народным сходзе гомельскі актывіст Валер Сляпухін пакараны буйным штрафам

11.10.2011 За выступ на Народным сходзе гомельскі актывіст Валер Сляпухін пакараны буйным штрафам

Валер Сляпухін падкрэсліў, што не прызнае сябе вінаватым і што ён не парушаў закон, бо мерапрыемства ладзілася не як мітынг, а як мясцовы сход. Але суддзя Ілля Свірыдаў палічыў інакш і пакараў актывіста буйным штрафам - у 40 базавых велічыняў, гэта 1мільён 400 тысяч рублёў. Сляпухін адзначыў, што будзе абскарджваць пастанову суда.

У Баранавічах аштрафавалі Віктара Мезяка

11.10.2011 У Баранавічах аштрафавалі Віктара Мезяка

Старшыню аргкамітэта па падрыхтоўцы і правядзенні мясцовага схода асудзілі на 10 базавых адзінак (350 тысяч рублёў) штрафу. 11 кастрычніка Віктар Мезяк быў выкліканы па тэлефоне ў гарадскую міліцыю, дзе яго апыталі. Затым міліцыянеры адвезлі Віктара ў гарадскі суд.

Смалявічы: Артур Эшбаеў на волі

11.10.2011 Смалявічы: Артур Эшбаеў на волі

11 кастрычніка ў 6:40 з ІЧУ Смалявіцкага РАУС быў вызвалены дэмакратычны актывіст Артур Эшбаеў, асуджаны 7 кастрычніка на сем сутак адміністратыўнага арышту. "Я ўжо на працы ... Не магу сказаць, ці стане мая адсідка падставай для звальнення. Вельмі гэтага не хацелася б".

У Міёрскім райсудзе распачаўся працэс над журналістам Кастусём Шыталем

10.10.2011 У Міёрскім райсудзе распачаўся працэс над журналістам Кастусём Шыталем

Супрацоўнікі ДАІ, якіх журналіст нібыта абразіў, на суд не запрашалі – Кастусь Шыталь мусіў заявіць хадайніцтва, каб яны далі паказанні ў судзе. Суддзя Вадзім Драбышэўскі задаволіў гэтае хадайніцтва і прызначыў судовае разьбіральніцтва на наступны панядзелак, 17 кастрычніка.

Гомель: штрафы за ўлёткі да Народнага схода

10.10.2011 Гомель: штрафы за ўлёткі да Народнага схода

Уладзіміру Няпомняшчых – пяць базавых велічыняў, Уладзіміру Кацору - удвая болей, за недавер да суддзі.

Гародня: за акцыю ў падтрымку Алеся Бяляцкага аштрафаваны праваабаронца Віктар Сазонаў

10.10.2011 Гародня: за акцыю ў падтрымку Алеся Бяляцкага аштрафаваны праваабаронца Віктар Сазонаў

Судовы разгляд справы суддзёй Ксеніяй Стасюкевіч пачаўся яшчэ 21 верасня, але быў перанесены ажно на 10 кастрычніка. Сёння Віктара Сазонава засудзілі да штрафу – ён мусіць выплаціць 21 базавую велічыню. Праваабаронца не згодзен з такім прысудам.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства