Навіны на тэму: адміністратыўны перасьлед

У Дзяржынску актывіста асудзілі за пікет 8 верасня

24.10.2011 У Дзяржынску актывіста асудзілі за пікет 8 верасня

22 кастрычніка ў Дзяржынску ў кватэры актывіста Аляксандра Тарнагурскага прайшоў ператрус. Апроч таго, сёньня на яго склалі пратакол за ўдзел у пікеце, які прайшоў 8 верасня. Суд Дзяржынскага раёну прысудзіў Аляксандру Тарнагурскаму штраф у памеры 5 базавых велічыняў.

Суды над затрыманымі ў Менску ўдзельнікамі акцыі салідарнасці праходзяць у закрытым рэжыме (аднаўляецца)

24.10.2011 Суды над затрыманымі ў Менску ўдзельнікамі акцыі салідарнасці праходзяць у закрытым рэжыме (аднаўляецца)

У судзе Цэнтральнага раёна Менска пачаліся суды над затрыманымі 21 кастрычніка трыма ўдзельнікамі акцыі салідарнасці. Дагэтуль вядомыя толькі два прозвішчы. Гэта Аляксандр Валанцэвіч і Сяргей Чаравяк. Ягоную справу разглядае суддзя Хадановіч.

Рыгор Лук’янчук здолеў ухіліцца ад прымусовай дактыласкапіі

24.10.2011 Рыгор Лук’янчук здолеў ухіліцца ад прымусовай дактыласкапіі

Гісторыя пра ўпартую адмову рабочага чыгункі Рыгор Лук’янчук з вёскі Мельнікі Маларцкага раёну праходзіць прымусовую дактыласкапію цягнецца яшчэ з вясны. У красавіку на яго нават быў складзены пратакол аб адміністратыўным правапарушэнні па артыкуле 23.4 КаАП - непадпарадкаванне законнаму распараджэнню альбо патрабаванню службовай асобы.

Гомельскі абласны суд адмовіўся разглядаць скаргу Андруся Цянюты

21.10.2011 Гомельскі абласны суд адмовіўся разглядаць скаргу Андруся Цянюты

Суддзя Дзмітрый Улога адмовіўся разглядаць скаргу апазіцыянера на той падставе, што Андрусь Цянюта не паспеў у вызначаны тэрмін абскардзіць рашэнне. Але актывіст не мог гэта зрабіць па аб'ектыўных прычынах: ён адбываў пакаранне, 10 сутак арышту, і вядома, не мог падаць скаргу ў суд.

Касацыйную скаргу Фядыніча не задаволілі

20.10.2011 Касацыйную скаргу Фядыніча не задаволілі

Нагадаем, што ў верасні салігорскі суддзя Сяргей Самуйлік прызнаў вінаватым прафсаюзнага лідэра ў парушэнні закона аб масавых мерапрыемствах і пакараў Генадзя Фядыніча штрафам у памеры 700 тысяч беларускіх рублёў. Падставай для прысуду сталі ўлёткі з запрашэннем на Народных сход.

Старшыня суда прызнала скаргу Кастуся Жукоўскага неабгрунтаванай

20.10.2011 Старшыня суда прызнала скаргу Кастуся Жукоўскага неабгрунтаванай

Старшыня суда Чыгуначнага раёна Гомеля Таццяна Адрыбец прызнала скаргу Кастуся Жукоўскага неабгрунтаванай. Нагадаем, канфлікт у судзе адбыўся 11 кастрычніка, пры разглядзе адміністрацыйнай справы ў дачыненні аднаго з арганізатараў Народнага сходу Валерыя Сляпухіна.

У Бабруйску на хворую актывістку АГП капітан міліцыі склаў пратакол дома

19.10.2011 У Бабруйску на хворую актывістку АГП капітан міліцыі склаў пратакол дома

Галіну Смірнову капітан міліцыі Аляксей Ганчароў пераследуе ўжо два дні. Актывістка АГП моцна прастудзілася і таму адмаўлялася прыйсці ў аддзяленне міліцыі. І тады міліцыянт без лішніх цырымоній проста прыйшоў да яе дахаты.

Пастанову пра штраф Валянціну Стэфановічу паказалі яшчэ да разгляду справы

19.10.2011 Пастанову пра штраф Валянціну Стэфановічу паказалі яшчэ да разгляду справы

19 кастрычніка падаткавая інспекцыя Партызанскага раёна Менска аштрафавала праваабаронцу на 4 мільёны 727 тысяч 330 рублёў – за тое, што “па неасцярожнасці не паказаў усю суму даходу, якi падлягае падаткаабкладанню”. Валянцін Стэфановіч намераны абскардзіць гэту пастанову ў судзе цягам 10 дзён.

Сёння будзе разглядацца адміністратыўная справа Валянціна Стэфановіча

19.10.2011 Сёння будзе разглядацца адміністратыўная справа Валянціна Стэфановіча

Намеснік старшыні ПЦ “Вясна” атрымаў позву з Інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Партызанскага раёна Менска. Праваабаронцу выклікаюць на 14:00 гадзін 19 кастрычніка да намесніка начальніка аддзела Кутнік Алены Юр’еўны для ўдзелу ў адміністратыўным працэсе.

Журналіста Юрыя Гуменюка турбуюць судовыя выканаўцы

18.10.2011 Журналіста Юрыя Гуменюка турбуюць судовыя выканаўцы

У ліпені журналіст быў асуджаны да 12 сутак адміністрацыйнага арышту, а пазней заплаціў за ўтрыманне 77 тысяч беларускіх рублёў. Гэтыя грошы былі пералічаныя праз “Беларусбанк” у адведзены час. Аднак, ужо ў верасні цягам некалькіх дзён запар міліцыянты турбавалі маці журналіста: тэлефанаваннямі і нават прыходзілі дахаты.

17.10.2011 У Баранавічах за Народны сход аштрафавана Анжаліка Камбалава

Суддзя Васіль Петрыеў пакараў Камбалаву штрафам у памеры 10 базавых велічынь, што складае 350 тысячаў рублёў. Актывістка не прызнала сваю віну. Яна лічыць рашэнне суда незаконным і несправядлівым.

Праваабаронцу Віктару Сазонаву не даюць пастанову суда

17.10.2011 Праваабаронцу Віктару Сазонаву не даюць пастанову суда

Гарадзенскаму праваабаронцу Віктару Сазонаву, якому вынесены штраф за інфармацыйную акцыю ў падтрымку палітзняволенага Алеся Бяляцкага, не даюць на рукі афіцыйную копію рашэння суда. А між тым, неўзабаве сканчаецца тэрмін абскарджання рашэння.

Незалежнага журналіста Кастуся Шыталя аштрафавалі на 105 тысяч рублёў

17.10.2011 Незалежнага журналіста Кастуся Шыталя аштрафавалі на 105 тысяч рублёў

Спадара Шыталя, затрыманага напярэдадні Народнага сходу, прызналі вінаватым у дробным хуліганстве – нібыта ён нецэнзурна лаяўся, калі супрацоўнікі міліцыі прапрасілі яго паказаць дакументы.

Гамяльчук-сведка, якога нібыта абразіў актывіст Ігар Случак, валодае талентам тэлепартацыі?

17.10.2011 Гамяльчук-сведка, якога нібыта абразіў актывіст Ігар Случак, валодае талентам тэлепартацыі?

У жніўні ў Гомелі судзілі за стандартнае з боку актывістаў дэмакратычнага руху правапарушэнне «дробнае хуліганства» Ігара Случака. Малады чалавек атрымаў трое сутак арышту, якія і правёў у ІЧУ. Сведкам яго супрацьпраўных паводзінаў выступаў на судзе нейкі жыхар Гомеля Сяргей Замай.

Брэст: удзельніку “маўклівай” акцыі загадваюць сплаціць нуль рублёў (дакумент)

17.10.2011 Брэст: удзельніку “маўклівай” акцыі загадваюць сплаціць нуль рублёў (дакумент)

Жыхар Брэста Яўген Фельдман атрымаў пастанову ад судовага выканаўцы суду Маскоўскага раёна гэтага горада, у якой гаворыцца пра неабходнасць сплаціць на карысць гарадскога фінансавага аддзела …нуль беларускіх рублёў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства