Навіны на тэму: адміністратыўны перасьлед
11.11.2011 Бабруйск: Локцеў атрымаў трое сутак, Смірнова – пяць
Сёння ў Бабруйску адбылося другое пасяджэнне па справе сябраў аркамітэта Народнага сходу. Канстанціну Локцеву суддзя Шэгеда прысудзіла трое сутак арышту, яго павезлі ў ІЧУ адразу з залі суда. Разгляд справа Галіны Смірновай скончыўся арыштам на пяць сутак.
10.11.2011 Студэнтаў МДЛУ пасля арыштаў за акцыю выклікаюць у дэканат
Актывстаў “ЕўрапейскайБеларусі” Аляксандра Салдаценку і Мікіту Каваленку, асуджаных да арыштаў за ўдзел у акцы салідарнасьці з палітзняволенымі 25 кастрычніка, выклікалі ў дэканат па месцы вучобы. Актывісты навучаюцца ў Менскім дзяржаўным лінгвістым універсітэце (МДЛУ).
10.11.2011 Суд па справе спагнаньня падаткаў з Валянціна Стэфановіча будзе перанесены
15 лістапада ў судзе Партызанскага раёна Менска павінен быў распачацца працэс па справе аб спагнаньні падаткаў з праваабаронцы Валянціна Стэфановіча. Аднак па сямейных абставінах Стэфановіч не зможа патрапіць на працэс. Заяву аб пераносе даты судовага разгляду праваабаронца накіраваў у Партызанскі суд, які вырашыць, на які дзень прызначыць разгляд зыску падатковай інспекцыі Партызанскага раёна.
08.11.2011 Уладзіміра Юхо пакаралі арыштам на 7 сутак
Уладзіміра Юхо пакаралі арыштам на 7 сутак. Нягледзячы на тое, што ў суд Ленінскага раёна яго і Юрыя Шпак-Рыжкова прывезлі раніцай, суд пачаўся праз некалькі гадзін з-за таго, што чакалі сведак-міліцыянераў.
08.11.2011 Ілля Міронаў: “Арышт толькі дадаў мне моцы”
«Яны прапанавалі, па іх жа словах, тры шляхі для мяне: ці я наогул кідаю гэтую дзейнасць, ці працягваю, але маю пры гэтым праблемы і пераслед, ці дзейнічаю, як і раней, але ўсю інфармацыю перадаю ў КДБ". Грамадскі актывіст вызваліўся з гомельскага ізалятара пасля 10-сутачнага арышту.
08.11.2011 Удзельнікі акцыі каля помніка Леніна ў Менску атрымалі на траіх 24 суткі арышту
У судзе Маскоўскага раёна Менска пачынаецца разгляд адміністратыўных спраў “маладафронтаўцаў” Міхаіла Мускага, Сяргея Павала і Рамана Васільева. Іх вінавацяць у дробным хуліганстве (арт. 17.1 КаАП РБ), а менавіта ў спробе закідаць помнік Леніна яйкамі пад лёзунгі «Камунізм пад трыбунал» і «Спыніць камунізм».
07.11.2011 Палітвязня Малчанава на волю не адпусцілі
Былога палітвязьня Аляксандра Малчанава пасьля адбыцьця дзесяцісуткавага арышту ізноў затрымалі на трое сутак. На гэты раз па падазрэньні ў здзяйсненьні крымінальнага злачынства.
03.11.2011 Бабруйск: Віктару Бузінаеву прысудзілі 10 сутак арышту за Народны сход
Суд над Віктарам Бузінаевым, старшынём бабруйскай суполкі АГП і адным з сябраў аргкамітэта Народнага схода пачаўся 3 лістапада ў 10.30. Яго абвінавачвалі ва ўдзеле і арганізацыі несанкцыянаванага мерапрыемства.
31.10.2011 Панядзелак пачынаецца з судоў (аднаўляецца)
Адміністратыўная справа затрыманага 30 кастрычніка актывіста “Правага Альянсу” Юрася Карэтнікава разгледжаная ў судзе не Першамайскага, а Савецкага раёну Менска. Яго звінавацілі у дробным хуліганстве (арт. 17.1 КаАП РБ) і пакаралі арыштам на 10 сутак. Высветлілася, што разам з Карэтнікавым быў затрыманы і Сяргей Савін. Савіну - 7 сутак. Іх судзіў суддзя Дзмітрый Паўлючэнка.
29.10.2011 Адвакат сустрэлася з Аляксандрам Малчанавым
Як распавяла адвакат Альвіна Дрыга, Аляксандр знаходзіцца ў добрай фізічнай форме, з яго слоў, ніякага ціску на яго не аказваецца. Асуджаны на дзесяць сутак, Малчанаў з дапамогай адваката мае намер абскардзіць пастанову суда аб адміністрацыйным арышце.
28.10.2011 Бабруйск: Віктара Бузінаева будуць судзіць у пачатку лістапада
28 кастрычніка старшыні бабруйскай суполкі АГП прынеслі позву ў суд. Разгляд справы прызначаны на 3 лістапада ў 10:30. Нагадаем, што Віктара Бузінаева будуць судзіць за ўдзел у Народным сходзе, які прайшоў у Бабруйску 8 кастрычніка. Тады яго затрымалі на паўгадзіны і адпусцілі, а праз некалькі дзён выклікалі на допыт у УУС.
27.10.2011 У Слоніме аштрафавалі Івана Шэгу
27 кастрычніка кіраўніка слонімскай суполкі БНФ Іван Шэгу выклікалі ў аддзяленне ДАІ Слонімскага РАУС, дзе аштрафавалі на 35 тысяч беларускіх рублёў за тое, што ён нібыта 8 кастрычніка, едучы са Слоніма ў Менск, размаўляў па мабільным тэлефоне.
27.10.2011 У Гомелі Іллю Міронава асудзілі таемна
Адметнасць суда была ў тым, што нікога, нават маці актывіста, не пусцілі на паседжанне. Міліцыянеры на вахце падманвалі сяброў, якія прыйшлі ў суд падтрымаць Іллю. Актывіста пакаралі арыштам на 10 сутак за падрыхтоўку Народнага сходу, які мае адбыцца 12 лістапада.
27.10.2011 Барысаў: суд над зборшчыкам подпісаў за НС перанеслі на два тыдні
27 кастрычніка ў Барысаве прайшло судовае паседжанне ў дачыненні да зборшчыка подпісаў за правядзенне Народнага сходу Мікалая Ільюшонка. Падставай для судовага разбіральніцтва стаў інцыдэнт, які адбыўся яшчэ 21 верасня.
27.10.2011 Малчанаў “стварыў аварыйную сітуацыю, лаяўся матам і не падпарадкоўваўся міліцыянтам”
Суддзя Барысаўскага раённага суда вынес рашэнне аб арышце былога палітвязня Аляксандра Малчанава з-за непадпарадкавання супрацоўнікам міліцыі. На пасяджэнні была агучана даволі цікавая версія паводзін Малчанава.










