Навіны на тэму: адміністратыўны перасьлед

Ігар Случак абскарджвае рашэнне аб арышце ў Вярхоўным судзе

21.11.2011 Ігар Случак абскарджвае рашэнне аб арышце ў Вярхоўным судзе

Жыхар Гомеля Ігар Случак звярнуўся са скаргай да старшыні Вярхоўнага суда Валянціна Сукалы. Грамадскі актывіст абскарджвае пастанову суда Савецкага раёна Гомеля аб прыцягненні яго да адміністрацыйнай адказнасці — арышту тэрмінам 3 сутак за нібыта здзейсненае дробнае хуліганства.

Віктар Сырыца абскарджвае пакаранне за Народны сход

21.11.2011 Віктар Сырыца абскарджвае пакаранне за Народны сход

Баранавіцкі грамадскі актывіст Віктар Сырыца 19 лістапада накіраваў скаргу ў Брэсцкі абласны суд. Пастановай суда Баранавіцкага раёна і г.Баранавічы ён быў прызнаны вінаватым у парушэнні Закона РБ “Аб масавых мерапрыемствах” і на падставе ч.2 арт. 23.34 КаАП прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе штрафа.

Жыхар Брэста абскраджвае пакаранне за ўдзел у “маўклівай” акцыі ў Вярхоўным судзе

21.11.2011 Жыхар Брэста абскраджвае пакаранне за ўдзел у “маўклівай” акцыі ў Вярхоўным судзе

Тарас Беражной падаў скаргу ў Вярхоўны суд, каб дамагчыся адмены пастановы раённага суду, які пакараў яго нібыта за ўдзел у “маўклівай” акцыі пратэсту. Калі ж абскарджанне будзе беспаспяховымі, Тарас збіраецца з дапамогай брэсцкіх праваабаронцаў падрыхтаваць зварот у Камітэт ААН па правах чалавека.

Суд загадаў міліцыянтам дапрацаваць пратакол, складзены на Паўла Кур’яновіча

18.11.2011 Суд загадаў міліцыянтам дапрацаваць пратакол, складзены на Паўла Кур’яновіча

У судзе Кастрычніка раёну пачаўся суд па абвінавачаньні Паўла Кур’яновіча ва ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве (арт. 23.34 КаАП РБ). Суддзя Сяргей Герасімовіч запатрабаваў у міліцыянтаў дапрацаваць адміністратыўны пратакол.

Суд па справе спагнаньня падаткаў з Валянціна Стэфановіча прызначаны на 2 сьнежня

18.11.2011 Суд па справе спагнаньня падаткаў з Валянціна Стэфановіча прызначаны на 2 сьнежня

Працэс па справе аб спагнаньні падаткаў з праваабаронцы Валянціна Стэфановіча адбудзецца 2 сьнежня а 10-й гадзіне ў судзе Партызанскага раёна Менска. Гэты працэс павінен быў распачацца яшчэ 15 лістапада. Аднак па сямейных абставінах праваабаронца не мог патрапіць на працэс. Заяву аб пераносе даты судовага разгляду Валянцін Стэфановіч накіраваў у Партызанскі суд, які і перапрызначыў дату разгляду.

Брэсцкі абласны суд не задаволіў скаргу Віктара Цяпіна

18.11.2011 Брэсцкі абласны суд не задаволіў скаргу Віктара Цяпіна

У Брэсцкім абласным судзе адбыўся разгляд касацыйнай скаргі сябра аргкамітэта Народнага схода ў Баранавічах Віктара Цяпіна, які быў пакараны за распаўсюд улётак перад Народным сходам 8 кастрычніка.

Малітву да Бога міліцыянты расцанілі як лаянку

17.11.2011 Малітву да Бога міліцыянты расцанілі як лаянку

У судзе Цэнтральнага раёна Менска ў 15-30 адбыўся разгляд адміністратыўных спраў затрыманых 16 лістапада на Кастрычніцкай плошчы Аляксандра Макаева і Аляксандра Кальянава. Аляксандра Макаева асудзілі да арышту ў 5 сутак, а Аляксандра Кальянава - да штрафу ў памеры 5 базавых велічынь.

Пакаранне праваабаронцу за салідарнасць з Алесем Бяляцкім пакінута ў сіле

17.11.2011 Пакаранне праваабаронцу за салідарнасць з Алесем Бяляцкім пакінута ў сіле

Брэсцкі абласны суд 17 лістапада адхіліў скаргу Рамана Кісляка на пастанову суда Ленінскага раёна абласнога цэнтра, які раней прызнаў праваабаронцу вінаватым у парушэнні парадку правядзення масавага мерапрыемства і аштрафаваў на 10 базавых велічынь.

Паўла Сяргея выключаюць з каледжа

16.11.2011 Паўла Сяргея выключаюць з каледжа

Маладэчанскага актывіста Паўла Сяргея выключаюць з навучальнай установы пасля адсідкі на Акрэсціна. Дырэктар каледжа назваў яго злачынцам і сказаў, што такія навучэнцы, якія “па турмах сядзяць як па санаторыях” - там не патрэбныя. У панядзелак Павел вызваліўся з Акрэсціна, дзе адбываў арышт за закідванне яйкамі помніка Леніна ў Мінску 7 лістапада.

Арыштаваная ўдзельніца Народнага сходу ў Бабруйску абскарджвае свой арышт

16.11.2011 Арыштаваная ўдзельніца Народнага сходу ў Бабруйску абскарджвае свой арышт

Учора, 15 лістапада, удзельніца Народнага сходу ў Бабруйску Галіна Смірнова абскардзіла свой адміністрацыйны арышт у вышэйстаячай інстанцыі. Пра гэта паведаміў магілёўскі праваабаронца Барыс Бухель.

Суткі за ўдзел у “Народным сходзе”

15.11.2011 Суткі за ўдзел у “Народным сходзе”

Затрыманы пасьля “Народнага сходу“ 12 лістапада Аляксандр Пятніцкі асуджаны судом Савецкага раёну Мінска да 10 сутак арышту. Яго звінавацілі ў непадпарадкаванні законным патрабаванням супрацоўніка міліцыі (арт. 23.4 КоАП РБ).

Працэс Філіпа Кірдуна працягнецца 16 лістапада а 9-й раніцы

15.11.2011 Працэс Філіпа Кірдуна працягнецца 16 лістапада а 9-й раніцы

Сёньня працягнуўся разгляд адміністратыўнай справы ў дачыненьні верніка Філіпа Кірдуна, якога вінавацяць у нецэнзурнай лаянцы падчас працэдуры дактыласкапіі. Працяг разгляду справы – заўтра, а 9-й гадзіне раніцы.

Бабруйск: Маёр Рудзько папярэдзіў затрыманую на Дзяды, што яе будуць судзіць

15.11.2011 Бабруйск: Маёр Рудзько папярэдзіў затрыманую на Дзяды, што яе будуць судзіць

Алену Тоўсцік, адну з затрыманых на Дзяды за запаленыя свечкі, супрацоўнікі міліцыі запрашалі па тэлефону на сустрэчу два дні. А сёння раніцай, 15 лістапада, без дазволу і запрашэння проста заявіліся да яе дахаты.

На актывістаў адміністратыўныя пратаколы склалі завочна

15.11.2011 На актывістаў адміністратыўныя пратаколы склалі завочна

Актывістцы Паліне Кур’яновіч і ейнаму брату Паўлу Кур’яновічу па пошце прыйшлі копіі пратаколаў аб адміністратыўных правапарушэньнях, складзеныя бяз іхняй прысутнасьці за ўдзел у акцыі, да якой яны не маюць ніякага дачыненьня.

14.11.2011 У Гомелі на двух затрыманых склалі пратаколы

У Гомелі былі адпушчаныя з міліцыі ўсе 15 затрыманых удзельнікаў мясцовага Народнага сходу.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства