Навіны на тэму: адміністратыўны перасьлед

Суды па справе спагнаньня падаткаў з Валянціна Стэфановіча пройдуць 2 сьнежня

01.12.2011 Суды па справе спагнаньня падаткаў з Валянціна Стэфановіча пройдуць 2 сьнежня

Працэс па справе аб спагнаньні падаткаў з праваабаронцы Валянціна Стэфановіча адбудзецца 2 сьнежня а 10-й гадзіне ў судзе Партызанскага раёна Менска (вул. Сямашкі, 33, будынак Дому правасуддзя). Апрача таго, скарга Валянціна Стэфановіча адносна вынесенага яму штрафу падатковай інспекцыяй Партызанскага раёна будзе разглядацца ў судзе Партызанскага раёна таксама 2 сьнежня, але ў 11:30.

Бабруйск: Суд за запаленыя на Дзяды свечкі працягнецца 7-га снежня

30.11.2011 Бабруйск: Суд за запаленыя на Дзяды свечкі працягнецца 7-га снежня

30 лістапада адбылося першае судовае паседжанне па справе Алены і Дзмітрыя Тоўсцікаў, Марыны Івановай і Арцёма Мархасёва, якіх абвінавачваюць ва ўдзеле ў несанкцыянаванай акцыі. Нагадаем, што сябраў “Маладых дэмакратаў” затрымалі ў некалькіх метрах ад Мікалаеўскага сабору, адкуль яны выйшлі з запаленымі свечкамі.

29.11.2011 Мінгарсуд не задаволіў скаргу прыхільніка Руху “За Свабоду”

Вядомы ў сацыяльных сетках блогер Юрась Навіцкі, абскарджваў прысуд у 12 сутак адміністратыўнага арышту за нібыта лаянку ў грамадскім месцы падчас правядзення Лошыцкага шэсця.

Баранавічы: пратакол за акцыю салідарнасці з палітвязнямі

29.11.2011 Баранавічы: пратакол за акцыю салідарнасці з палітвязнямі

28 лістапада ў Баранавічах моладзевага актывіста Арцёма Бабея выклікалі ў міліцыю і абвінавацілі ў арганізацыі і правядзенні гучнай моладзевай акцыі салідарнасці з беларускімі палітзняволенымі, якая праходзіла 24 кастрычніка на прыступках кінатэатра “Кастрычнік”. Гэтае мерапрыемства працягвалася каля 10 хвілінаў і скончылася без затрыманняў.

З гомельскіх удзельнікаў Народнага сходу дзяржава спаганяе амаль 4,5 мільёны рублёў

28.11.2011 З гомельскіх удзельнікаў Народнага сходу дзяржава спаганяе амаль 4,5 мільёны рублёў

Агулам за дзень судовых паседжанняў дзяржава спаганяе з удзельнікаў Народнага сходу ў Гомелі амаль 4,5 мільёна рублёў – на такую суму атрымалі штрафаў пяць жыхароў абласнога цэнтру. Самы буйны штраф – 1 мільён 750 тысяч рублёў - атрымаў Дзмітрый Карашкоў.

У Гомелі ўдзельнікі Народнага сходу аштрафаваныя

28.11.2011 У Гомелі ўдзельнікі Народнага сходу аштрафаваныя

28 лістапада суд Чыгуначнага раёна Гомеля разгледзеў адміністратыўныя пратаколы, складзеныя супрацоўнікамі міліцыі на ўдзельнікаў Народнага сходу, які адбыўся 8 кастрычніка.

Крупкі: участковы не пацвердзіў «удар нагой у твар»

28.11.2011 Крупкі: участковы не пацвердзіў «удар нагой у твар»

28 лістапада ў Крупках прайшло паседжанне суда ў дачыненні да апошняга фігуранта масавых затрыманняў, якія мелі месца ў раённым цэнтры 18 і 19 лістапада. Аляксандр Шыгураў, якога абвінавачвалі ў непадпарадкаванні міліцыі і ў тым, што ён нанёс удар нагой у твар участковаму інспектару Чэпянцу, апраўданы.

Сяргей Каваленка адпушчаны дадому, суд над ім - 5 сьнежня

28.11.2011 Сяргей Каваленка адпушчаны дадому, суд над ім - 5 сьнежня

Высьветліўся лёс актывіста Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ Сяргея Каваленкі. 25 лістапада ён усё-такі паўстаў перад судом. У Першамайскім судзе Віцебску Сяргей Каваленка заявіў хадайніцтва аб прыцягненьні да працэсу адваката.

Андрэю Падаляку прысудзілі штраф

24.11.2011 Андрэю Падаляку прысудзілі штраф

Сёння, 24 лістапада, у магілёўскім судзе разглядалася справа бабруйскага актывіста Моладзі БНФ Андрэя Падаляка. Нагадаем, што маладога чалавека міліцыянты затрымалі позна вечарам нібыта за нецэнзурную лаянку і потым здзекваліся з яго ў аддзяленні.

Арганізатарка Народнага сходу ў Бабруйску абскардзіла свой адміністрацыйны арышт

23.11.2011 Арганізатарка Народнага сходу ў Бабруйску абскардзіла свой адміністрацыйны арышт

Галіна Смірнова просіць спыніць у дачыненні да яе адміністрацыйную справу ў сувязі з адсутнасцю складу правапарушэння, а таксама вынесці прыватнае азначэнне у адрас УУС Бабруйска і пракурора Ленінскага раёна за зрыў правядзення Народнага сходу і вынясення ў яе бок афіцыйнага папярэджання.

23.11.2011 Стэфановічу прызначылі два суды на 2 сьнежня

23 лістапада Партызанскі суд Менску пачаў разгляд скаргі намесьніка старшыні праваабарончага цэнтру "Вясна" Валянціна Стэфановіча адносна штрафу, вынесенага яму падатковай інспэкцыяй Партызанскага раёну. Суд перанёс разгляд скаргі на 2 сьнежня.

Зінаіда Міхнюк абскарджвае дзеянні міліцыянтаў і рашэнне суду

22.11.2011 Зінаіда Міхнюк абскарджвае дзеянні міліцыянтаў і рашэнне суду

Упраўленне ўнутраных спраў Брэсцкага абвыканкама не знайшло парушэнняў з боку супрацоўнікаў міліцыі, што затрымлівалі Зінаіду Міхнюк у дзень правядзення ў Брэсце Народнага схода 8 кастрычніка.

Гародня: завочныя суды і немагчымасць абскарджання

22.11.2011 Гародня: завочныя суды і немагчымасць абскарджання

Гарадзенскія суды трывала ўзялі на ўзбраенне новую тактыку – завочна выносіць пастановы па адміністрацыйных справах, а потым цягнуць з высыланнем копій пастановаў, каб прыцягнутыя да адказнасці асобы не мелі нават тэарэтычнай мажлівасці іх абскардзіць. У гэтым пераканаліся прадстаўнікі “Маладога Фронту” Алесь Кіркевіч і Вераніка Велігор.

Сілавікі апраўдваюцца за Крупскі інцыдэнт

22.11.2011 Сілавікі апраўдваюцца за Крупскі інцыдэнт

УУС Мінаблвыканкама паспяшалася аспрэчыць інфармацыю аб масавых затрыманнях маладых людзей на дыскатэках ў Крупках і раёне, размясціўшы на сваім сайце афіцыйнае аспрэчанне. Нажаль, абвяржэнне ўскосна пацвярджае апублікаваную пра інцыдэнт інфармацыю.

Чыноўнікі аблвыканкаму зноў будуць весці адміністрацыйныя працэсы

21.11.2011 Чыноўнікі аблвыканкаму зноў будуць весці адміністрацыйныя працэсы

Віцебскія абласныя газеты апублікавалі апошняе рашэнне аблвыканкаму “Пра надзяленне паўнамоцтвамі на вядзенне адміністрацыйнага працэсу” . У параўнанні з мінулым рашэннем, правы на складанне адміністрацыйных пратаколаў і падрыхтоўку адміністрацыйных справаў цяпер мае большая колькасьць дзяржаўных чыноўнікаў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства