Навіны на тэму: адміністратыўны перасьлед
20.12.2011 Суды над удзельнікамі акцыі пратэсту 19 сьнежня (аднаўляецца)
У судах Маскоўскага, Ленінскага, Цэнтральнага і Партызанскага раёнаў Менска сёньня праходзяць суды над затрыманымі 19 сьнежня ўдзельнікамі акцыі памяці. Гэта каля 30 чалавек, якія былі дастаўленыя ў РУУС Маскоўскага, Ленінскага, Цэнтральнага і Фрунзенскага раёна Менска. У РУУСе Маскоўскага раёна на ўсіх былі складзеныя пратаколы за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве (арт.23.34 КаАП РБ). Вызвалілі толькі траіх непаўнагадовых, на хуткай дапамозе ў 6-ты шпіталь вывезлі назіральніцу БХК Юлію Хлашчынкову.
16.12.2011 Зміцер Шурхай і Алесь Чаркашын арыштаваныя на 5 сутак кожны
Такое рашэнне прыняў суд Маскоўскага раёна Брэста, які разглядаў справу мясцовых актывістаў ствараемай партыі Беларуская Хрысціянская Дэмакаратыя. На іх быў складзены пратакол за нецэнзурную лаянку ў грамадскім месцы.
15.12.2011 Заўтра працягнецца суд па справе пра спагнанне падаткаў з Валянціна Стэфановіча
Суду і прадстаўнікам падаткавай інспекцыі спатрэбіўся час, каб азнаёміцца з дакументамі, якія 2 снежня былі далучаны да матэрыялаў справы па хадайніцтву Валянціна Стэфановіча. 16 снежня працэс пачнецца ў 14:15 (суд Партызанскага раёна знаходзіцца ў Доме правасуддзя, вул. Сямашкі, 33).
15.12.2011 Валянцін Стэфановіч абскарджвае ў Менгарсуд рашэнне падаткавікоў пра штраф
Паколькі суддзя Партызанскага райсуда Марыяна Валчкова 2 снежня пакінула ў сіле рашэнне Інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Партызанскага раёна Менска пра штраф за нясплату падаткаў, праваабаронца просіць вышэйшую інстанцыю перагледзець адміністратыўную справу і цалкам адмяніць рашэнне падаткавай інспекцыі.
13.12.2011 Нацбола Дзяніса Сахара аштрафавалі на мільён рублёў
Актывіста нацыянал-бальшавікоў затрымалі раніцай у сябе дома сёння, 12 снежня.
09.12.2011 Справа ў дачыненьні да лідэра нацболаў Контуша адпраўлена на дапрацоўку
Справа аб адміністрацыйным правапарушэньні па абвінавачваньні ў дробным хуліганстве ў дачыненьні да лідэра аргкамітэта па стварэньні Нацыянал-бальшавіцкай партыі Яўгена Контуша адпраўлена на дапрацоўку.
07.12.2011 Крычаўскія падаткавікі аштрафавалі рэдактара “Вольнага горада”
6 снежня Сяргея Няроўнага выклікалі ў мясцовую падатковую інспекцыю, дзе ўручылі рашэнне аб вынесеным штрафе на 10 базавых велічынь за няправільна складзеную дэкларацыю аб прыбытках. Журналіста абвінавацілі ў тым, што ён не пазначыў прыбыткаў сваёй жонкі, якія патрэбна было ўказаць як дадатковыя.
06.12.2011 У Віцебску суд за Народны сход скончыўся штрафамі
Ірыне Яскевіч прысуджаны штраф памерам 770 тысяч рублёў. Таццяна Севярынец, з улікам таго, што прыцягваецца да адказнасці за падобнае правапарушэнне ўжо паўторна, штраф прысуджаны большы – 875 тысяч рублёў. Абедзьве спадарыні з пастановай суду не згодныя і збіраюцца абскардзіць яе ў Віцебскім абласным судзе.
06.12.2011 Магілёўскі абласны суд не апраўдаў удзельніка Народнага сходу
6 снежня Магілёўскі абласны суд разгледзеў скаргу кіраўніка абласной арганізацыі АГП Уладзіміра Шанцава. Палітык абскарджваў рашэнне Ленінскага раённага суду аб вынясенні яму штрафу ў памеры 1,4 мільёны рублёў за арганізацыю Народнага сходу ў Магілёве 8 кастрычніка.
06.12.2011 Пацярпелы за мову Андрэй Падаляк абскардзіў судовае рашэнне
Адпаведную скаргу актывіст бабруйскай моладзі БНФ падаў у Магілёўскі абласны суд. Хлопец не згодны з пастановай суду, бо лічыць, што выснова суду не адпавядае рэчаіснасці. Паводле актывіста, ён гучна размаўляў па-беларуску па мабільным тэлефоне на прыпынку, чым і прыцягнуў увагу міліцыянтаў.
06.12.2011 Выдаўца “Крывінкі” будуць судзіць паводле перапрацаванага пратаколу
Суддзя Бешанковіцкага райсуду накіравала на перапрацоўку адміністратыўны пратакол, складзены на рэдактара самвыдатаўскай газеты “Крывінка” Георгія Станкевіча. Міліцыянты абвінавацілі яго ў парушэнні парадку распаўсюду газеты, нават не згадаўшы, які менавіта артыкул заканадаўства пра СМІ ён парушыў. Дата суду пакуль не вядомая.
05.12.2011 Пратакол на Уладзіміра Няпомняшчых суд накіраваў на дапрацоўку
5 снежня суддзя Цэнтральнага раёна Гомеля Алена Цалкова разгледзела паўторна адміністратыўны пратакол па арт. 17.1 КаАП (дробнае хуліганства), складзены ў дачыненні актывіста АГП Уладзіміра Няпомняшчых.
05.12.2011 У суд – за фота з інтэрнэту
Распачаўся суд над віцебскім актывістам Сяргеем Каваленкам, якога вінавацяць у парушэнні заканадаўства пра вулічныя акцыі. Сутнасць правапарушэння – усталяванне бел-чырвона-белага сцяга на даху крамы “Пяты элемент”. Падставы для складання пратаколу – фота і відэа з інтэрнэту.
02.12.2011 Брэсцкі абласны суд не задаволіў скаргу Зінаіды Міхнюк
Аднак яна гатовая звяртацца ў вышэйшыя судовыя інстанцыі. “Для мяне гэта – справа гонару, бо я займаюся грамадскай і прафсаюзай дзейнасцю, шмат хто мяне ведае ў родным горадзе, і таму абвінавачванне ў лаянцы проста зневажае мяне як асобу”, - заявіла Зінаіда Міхнюк.
02.12.2011 Брэсцкі абласны суд не апраўдаў Віктара Сырыцу
1 снежня абласны суд горада Брэста адхіліў скаргу Віктара Сырыцы, сакратара мясцовага сходу гараджанаў, на рашэнне суда Баранавіцкага раёна і горада Баранавічы пра штраф за правядзенне сходу 8 кастрычніка.










