Навіны на тэму: адміністратыўны перасьлед
31.12.2011 5 сутак атрымаў актывіст «РЧСС» з Гомеля Зміцер Шаўчэнка
Пяць сутак правядзе ў гомельскім ІЧУ актывіст інтэрнэт-супольнасці «Рэвалюцыя праз сацыяльную сетку» Зміцер Шаўчэнка. Ён быў затрыманы міліцыяй 30 снежня каля 13.00 на прыпынку грамадскага транспарту ў Гомелі, і адразу ж дастаўлены ў суд.
31.12.2011 Ізаляцыя актывістаў пад Новы год працягваецца
Да актывіста “Студрады” Алеся Крата раніцай 31 сьнежня прыйшлі супрацоўнікі міліцыі і адвезлі ў Кастрычніцкі РУУС Менска на “гутарку”. Падзеі папярэдняга для даюць падставы меркаваць, што падобная размова можа скончыцца альбо папярэджаньнем, альбо арыштам па надуманых падставах.
30.12.2011 Актывістаў расшукваюць па ўсёй краіне і ізалююць на Новы год
Сёньня суд Савецкага раёна Мінска пакараў аднаго з кіраўнікоў “Маладых дэмакратаў” Аляксандра Сцепаненку арыштам на 5 сутак нібыта за дробнае хуліганства.
30.12.2011 Сёньня суд над Юрасём Навіцкім
Пагоршыўся стан арыштаванага на 15 сутак блогера і фатографа, сябры Руху “За Свабоду” Юрася Навіцкага (Шпак – Рыжова). Раней ён абвясціў у Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў сухую галадоўку.
29.12.2011 Андрусь Крэчка арыштаваны на 5 сутак (абноўлена)
У судзе Савецкага раёна Мінска суддзя Дзмітрый Паўлічэнка вынес рашэнне аб арышце моладзевага актывіста Андруся Крэчкі на 5 сутак. Малады чалавек абвінавачаны ў дробным хуліганстве -- "лаяўся матам".
28.12.2011 Адмовіўся ад дактыласкапіі - плаці штраф
700 тысяч рублёў штрафу за адмову ад дактыласкапіі атрымаў жыхар горада над Бугам Віталь Казакоў. Ён адмовіўся ад такой працэдуры з рэлігійных перакананняў.
27.12.2011 Справу збітай міліцыянтамі пенсіянеркі-“хуліганкі” Менгарсуд накіраваў на новы разгляд
Праваабаронцы лічаць, што накіраваная на новы разгляд адміністратыўная справа жыхаркі Менску Святланы Вяргейчык будзе спыненая, аднак раяць ёй па-ранейшаму патрабаваць прыцягнення да адказнасці супрацоўнікаў міліцыі.
27.12.2011 Бабруйск: Віктара Бузінаева зноў хочуць пасадзіць на суткі?
Лідэра бабруйскай суполкі АГП Віктара Бузінаева супрацоўнік міліцыі запрасіў “тэрмінова з’явіцца ў аддзяленне на арышт”. Ён адмовіўся ісці на сустрэчу з міліцыянтам без позвы. Бабруйчанін выказаў меркаванне, што гэта можа быць памылка, ці чарговая спроба патрымаць яго ў напрузе.
27.12.2011 Камітэт па правах чалавека ААН прызнаў парушэнне Беларуссю права на атрыманне і распаўсюд інфармацыі
Справа датычылася падзей 14 сакавіка 2008 года, калі пасля канцэрту гурту «N.R.M.» у Гомельскім грамадска-культурным цэнтры Марыся Тульжанкова распаўсюджвала віншавальныя паштоўкі з Днём Волі і запрашэнні на святкаванне памятнай даты ў Мінску 25 сакавіка, за што была затрыманая невядомымі ў цывільным.
23.12.2011 Наталля Шкадун дамаглася адмены папярэджанняў адміністратыўнай камісіі па справах непаўнагадовых
23 снежня суд Ленінскага раёна Магілёва цалкам рэабілітаваў Наталлю Шкадун і яе непаўнагадовага сына Пятра. Афіцыйныя папярэджанні, якія былі вынесены ёй і яе сыну адміністратыўнай камісіяй па справах непаўнагадовых, суд адмяніў. Суддзя Ірына Сарока палічыла, што міліцыянты і камісія дапусцілі шмат памылак падчас працы.
23.12.2011 Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў асуджае прысуд намесніку старшыні ПЦ “Вясна” Валянціну Стэфановічу
Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў, сумесная праграма Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека (FIDH) і Сусветнай арганізацыі супраць катаванняў (OMCT), асуджае прысуд, вынесены ў дачыненні да намесніка старшыні Праваабарончага Цэнтра “Вясна” Валянціна Стэфановіча, у выглядзе штрафу ў памеры 53 млн. рублёў (каля 4 840 еўра).
22.12.2011 Бабруйск: За запаленыя свечкі – 700 тысяч штрафу
22 снежня суддзя Таццяна Тарабуева вынесла вырак па справе затрыманых за запаленыя свечкі чацвярых бабруйчан. Арцёму Мархасёву, Алене і Дзмітрыю Тоўсцікам, Марыне Івановай прысудзілі сплаціць па 20 базавых велічынь ці па 700 тысяч беларускіх рублёў. Маладых людзей прызналі вінватымі ў парушэнні закона “Аб масавых мерапрыемствах”.
22.12.2011 Невінаватасць актывіста брэсцкі суд хавае за іншымі фармулёўкамі
Адміністратыўная справа ў адносінах да брэсцкага грамадскага актывіста Віктара Чайкоўскага, распачатая год таму, спынена «ў сувязі са сканчэннем тэрмінаў для накладання адміністратыўнага спагнання».
22.12.2011 Віцебскі абласны суд не пагадзіўся адмяніць пакаранне Таццяне Севярынец і Ірыне Яскевіч
Суддзя Віцебскага абласнога суду Ірына Смалякова пакінула без зменаў прысуд, вынесены за правядзенне Народнага сходу 8 кастрычніка каардынатарцы аргкамітэту па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Таццяне Севярынец і актывістцы прафсаюзнага руху Ірыне Яскевіч.
21.12.2011 Назіральніцу БХК Хлашчанкову пакаралі штрафам
Назіральніцу Беларускага Хельсінскага камітэту Юлю Хлышчанкову суд Маскоўскага раёна Менска прысудзіў да штрафу ў памеры 9 базавых велічынь за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве 19 сьнежня.










