Навіны на тэму: адміністратыўны перасьлед
16.01.2012 Менскі гарадскі суд разгледзіць скаргу асуджанай за ўдзел у акцыі 19 сьнежня
Заўтра а 15-й гадзіне ў Менскім гарадскім судзе адбудзецца разгляд касацыйнай скаргі Сьвятланы Задзядзюрынай на пастанову суда Партызанскага раёну Менска аб прыцягненьні яе да адміністратыўнай адказнасьці паводле арт. 23.34 КаАП РБ за ўдзел у акцыі пратэсту 19 сьнежня 2011 года.
13.01.2012 Суд апраўдаў дзяўчыну, якая адсядзела 5 сутак за "маўклівую акцыю"
Праз паўгода суддзя знайшла памылкі ў сведчаннях міліцыянераў. Цяпер Юля Гарачанкова думае, ці прыцягваць іх да адказнасці.
13.01.2012 Разгляд справы Ўладзіслава Лобава адкладзены да 26 студзеня
Камісія па справах непаўналетніх адміністрацыі Маскоўскага раёну Менску пачала 12 студзеня разгляд справы Ўладзіслава Лобава, якога міліцыянты вінавацяць у тым, што ён разам зь яшчэ двума сябрамі вывальваў вядро варанай локшыны на ганак будынка Белтэлерадыёкампаніі.
12.01.2012 Сяргей Каваленка аштрафаваны на 140 тысяч рублёў (відэа)
У Першамайскім райсудзе Віцебску завяршыўся разгляд адміністрацыйнай справы апазіцыйнага актывіста, якога прызналі вінаватым у хуліганстве. Суддзя Вольга Іванова аштрафавала Сяргея Каваленку за нібыта нецэнзурную лаянку на адрас супрацоўнікаў інспекцыі па выкананні пакаранняў.
12.01.2012 Судовы канвеер працуе нястомна
Сёньня, 12 студзеня, у Віцебску будуць разглядаць адміністрацыйную справу Сяргея Каваленкі. Яго вінавацяць у лаянцы. Зараз ён знаходзіцца ў Віцебскім СІЗА і тры тыдні трымае галадоўку. Справу разгледзіць Першамайскі суд Віцебска. Пачатак у 10-30.
12.01.2012 АБСЕ заступаецца за арыштаванага Аляксандра Баразенку
Прадстаўніца АБСЕ па пытаннях свабоды СМІ Дуня Міятавіч асудзіла арышт у Беларусі незалежнага журналіста.
11.01.2012 Мікалай Уласевіч павінен кампэнсаваць мільён за нанясеньне маральнай шкоды
Такое рашэньне вынес 10 студзеня Ашмянскі суд паводле заявы прадпрымальніка Андрэя Дзядка да астравецкага актывіста Мікалая Ўласевіча за распаўсюд супраць яго нібыта непраўдзівых зьвестак.
10.01.2012 Камітэт абароны журналістаў заклікае неадкладна вызваліць Аляксандра Баразенку
Міжнародная праваабарончая арганізацыя "Камітэт абароны журналістаў" (ЗША) заклікала беларускія ўлады вызваліць Аляксандра Баразенку, асуджанага на 11 сутак арышту.
09.01.2012 Суды над затрыманымі каля будынку КДБ завяршыліся арыштамі
Журналіста Аляксандра Баразенку суддзя Іван Майсейчык пакараў арыштам на 11 сутак за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі (арт23.34 КаАП РБ), Мікіту Каваленку - на 15 сутак.
06.01.2012 Актывіст Ян Мельнікаў арыштаваны на 15 сутак
5 студзеня актывіст Ян Мельнікаў быў затрыманы супрацоўнікамі міліцыі, пра што ён пасьпеў паведаміць свайму бацьку праз СМС. Суд Ленінскага раёну Менска пакараў маладзёна арыштам у 15 сутак нібыта за дробнае хуліганства (арт. 17.1 КаАП РБ) і парушэньне правілаў утрыманьня населеных пунктаў (арт. 21.14 КаАП РБ).
04.01.2012 Былы падпалкоўнік міліцыі Мікалай Казлоў скардзіцца на суддзю і супрацоўнікаў праваахоўных органаў
Былы падпалкоўнік міліцыі Казлоў патрабуе завесьці крымінальную справу на былых калегаў
03.01.2012 Актывіст "Маладой Беларусі" адседзеў 2 сутак і атрымаў штраф
31 снежня Тараса Сургана выклікалі ў Чыгуначны аддзел міліцыі Віцебска для прафілактычнай размовы.
02.01.2012 4 студзеня будуць судзіць Георгія Станкевіча
Паэта, настаўніка нямецкай мовы зь Бешанковіцкага раёну вінавацяць у парушэньні парадку распаўсюду газэты «Крывінка»,якую ён выдае ўжо 4 гады на ўласныя сродкі накладам 290 асобнікаў.
02.01.2012 У Менску судзяць моладзевых актывістаў
Сталічныя суды ў новым, 2012 годзе, працуюць нягледзячы на сьвяты. Актывістка Наста Шулейка, якую затрымалі 31 сьнежня каля Цэнтра ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна пакараная судом Маскоўскага раёна Менска штрафам у памеры 20 базавых велічынь (700 тысяч рублёў). Справу разглядаў суддзя Козак Віктар. Да суда дзяўчына ўтрымлівалася ў ізалятары на Акрэсціна.
02.01.2012 Наста Шулейка 2012 год сустрэла на Акрэсціна
Актывістка Наста Шулейка, якая 31 сьнежня разам з іншымі сустракала каля Цэнтра ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна Паўла Сяргея і Васіля Парфянкова, сама была змешчаная ў ізалятар.










