Навіны на тэму: адміністратыўны перасьлед
10.02.2012 У Баранавічах асудзілі Мікалая Чарнавуса
Судзілі грамадскага актывіста за тое, што ў лісце ў Баранавіцкі гарвыканкам ён падпісаўся як старшыня грамадскага аб’яднання “Кабзар”. Між тым, улады не хочуць рэгістраваць арганізацыю.
08.02.2012 Юля Гарачанкова: “Я рашылася прайсьці ўсе інстанцыі, каб потым не наракаць, што не змагла абараніцца ад беззаконьня”
Магіляўчанка Юлія Гарачанкова адзіная з тых нямногіх “шчасліўчыкаў”, якія змаглі, прайшоўшы праз некалькі судовых працэсаў, дамагчыся адмены несправядлівага прысуду.
07.02.2012 З МДЛУ адлічылі трох удзельнікаў акцый салідарнасьці
6 лютага з Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта (МДЛУ) адлічылі актывістаў “Еўрапейскай Беларусі” Аляксандра Салдаценку, Аляксандра Вялітчанку і Мікіту Каваленку, якія раней былі асуджаныя да адміністратыўных арыштаў за ўдзел у акцыях салідарнасьці з палітычнымі зняволенымі ў Беларусі.
06.02.2012 Воўчак абскардзіў свой арышт
У скарзе праваабаронца Алег Воўчак піша, што сваёй віны не прызнае, а пастанову судзьдзі Аляксандра Якунчыхіна лічыць «незаконнай і неабгрунтаванай».
03.02.2012 Былы міліцыянт Казлоў судзіцца, каб ягонае затрыманьне прызналі незаконным
3 лютага ў Менскім гарадзкім судзе павінен адбыцца разгляд касацыйнай скаргі падпалкоўніка міліцыі ў запасе Мікалая Казлова.
01.02.2012 Непаўнагадовага Лобава аштрафавалі за локшыну на ганку Белтэлерадыёкампаніі
На паседжанні адміністратыўнай камісіі пры адміністрацыі Маскоўскага раёну Менска непаўнагадовага актывіста аргкамітэту па стварэньні Нацыянал-бальшавіцкай партыі Ўладзіслава Лобава аштрафавалі на 30 базавых велічыняў за ўдзел у акцыі 3 сьнежня каля будынку Белтэлерадыёкампаніі.
01.02.2012 Заява Абсерваторыі па абароне праваабаронцаў на арышт Алега Волчака
Абсерваторыя рашуча асуджае прысуд сп. Алегу Волчаку, які падаецца скіраваным на пераслед за ягоную праваабарончую дзейнасць.
01.02.2012 Сёньня — працяг разгляду справы пра напад актывістаў НБП на БТ
Разгляд адміністрацыйнай справы супраць непаўнагадовага актывіста аргкамітэту па стварэньні Нацыянал-бальшавіцкай партыі Ўладзіслава Лобава перанесены на 1 лютага.
31.01.2012 Волчак: на працэсе "не былі захаваны нават элементарныя межы закону"
Алег Волчак звязвае сваё затрыманне не з сустрэчамі, што маюць адбыцца ў яго, а непасрэдна з праваабарончай дзейнасцю. Пра гэта ён заявіў журналістам 31 студзеня пасля таго, як выйшаў з Цэнтра ізаляцыі правапарушальнікаў (ЦІП), дзе правёў чацвёра сутак паводле абвінавачання ў дробным хуліганстве.
30.01.2012 Алега Волчака пакаралі арыштам
15-35. Праваабаронцу Алега Волчака пакаралі адміністратыўным арыштам на 4 сутак.
29.01.2012 Затрымалі за ўлёткі, аштрафавалі – за лаянку (відэа)
Жыхара Віцебску Пятра Іванова аштрафавалі на 140 тысяч рублёў нібыта за нецэнзурную лаянку. Але затрымлівалі яго за ўлёткі з заклікам да салідарнасці з Сяргеем Каваленкам, і менавіта гэта спадар Іваноў лічыць прычынай судовага і міліцэйскага пераследу.
23.01.2012 Гомельскія апазіцыянеры звярнуліся ў Канстытуцыйны суд
Заяўнікі звяртаюць увагу, што норма закону адносна правапарушэння, «за якое ў якасці спагнання прадугледжаны адміністрацыйны арышт ці дэпартацыя», не можа прымяняцца ў некаторых канкрэтных выпадках, паколькі санкцыі артыкулу 23.34 КаАП прадугледжваюць альтэрнатыўныя спагнанні, у дадзеным выпадку – штраф.
18.01.2012 Берасьце: актывіста судзяць за адмову ад дактыляскапіі
Берасьцейскага актывіста АГП, інжынэра-праграміста Сяргея Вельгаса будуць судзіць у Ленінскім райсудзе за адмову прайсьці дактыляскапію.
18.01.2012 Дэканат абараніў студэнтку, затрыманую за акцыю пратэсту
Святлану Задзядзюрыну 19 снежня 2011 г. затрымалі каля Чырвонага касцёлу нібыта за ўдзел у акцыі пратэсту. Студэнтка 4 курсу фізфаку БДУ запэўнівае, што яна проста вярталася дадому.
16.01.2012 У Віцебску судзяць "за нецэнзурную лаянку" пасля затрымання за ўлёткі
На грамадзяніна Расійскай Федэрацыі, сябра партыі "Адзіная Расія" і актывіста кампаніі "Гавары праўду" Пятра Іванова за тры дні склалі два розныя пратаколы. Першы знік, другі стаўся прадметам разгляду ў Кастрычніцкім райсудзе. Але так і засталося невядомым, з якой мэтай у кватэры "хулігана" Іванова праводзілі агляд, а па сутнасці – ператрус.










