Навіны на тэму: адміністратыўны перасьлед

Пратакол - на дапрацоўку, Паўла Вінаградава - на волю.

05.03.2012 Пратакол - на дапрацоўку, Паўла Вінаградава - на волю.

У судзе Маскоўскага раёна Менска прайшоў суд над актывістам кампаніі "Гавары праўду" Паўлам Вінаградавым. Ён павінен быў быць вызвалены з Акрэсціна, дзе адбываў 10 сутак арышту, 2 сакавіка. Аднак блізкія і сябры яго ў той дзень так і не дачакаліся.

Іван Шыла: у камерах на Акрэсціна вошы ды пацукі

05.03.2012 Іван Шыла: у камерах на Акрэсціна вошы ды пацукі

З-за скразнякоў, вільготнасці ды перападаў тэмпературы здаровы дваццацігадовы хлопец захварэў на бранхіт, пазбавіцца ад якога турэмных умовах не дапамаглі нават антыбіётыкі. Самым жа цяжкім уражаннем для маладзёна сталі пацукі ды вошы, якія стала сноўдалі па камеры.

05.03.2012 Штрафы за салідарнасць з Алесем Бяляцкім

У Дзяржынску актывістам "Еўрапейскай Беларусі" Аляксандру Тарнагурскаму і Уладзіміру Дзенісевічу былі прызначаныя штрафы ў памеры 20 і 10 базавых велічыняў па артыкуле 21.14 ч.2 КаАП РБ.

Арцыбашава асудзілі адразу  ў дзень вызваленьня з Акрэсціна

05.03.2012 Арцыбашава асудзілі адразу ў дзень вызваленьня з Акрэсціна

Актывіст кампаніі «Гавары праўду!» Аляксандр Арцыбашаў, які пасьля 10 сутак адміністратыўнага арышту павінен быў выйсці на волю, 2 сакавіка быў тэрмінова дастаўлены ў суд, дзе атрымаў яшчэ 7 сутак за ўдзел у акцыі «Хрэн ад прэзыдэнта».

“Адміністратыўны перасьлед”: дадайце свае факты ў табліцу

01.03.2012 “Адміністратыўны перасьлед”: дадайце свае факты ў табліцу

На сайце “Вясны” вядзецца табліца “Адміністратыўны перасьлед”, у якой фіксуюцца выпадкі затрыманьняў грамадзянаў і прыцягненьняў да адміністратыўнай адказнасьці па палітычных матывах. Калі вы знойдзеце недакладнасьці ў табліцы альбо маеце інфармацыю, якая там адсутнічае, - калі ласка, паведамляйце праваабаронцам.

Ад Івана Шылы даходзяць не ўсе лісты

01.03.2012 Ад Івана Шылы даходзяць не ўсе лісты

Адносна стану свайго здароўя ў апошняй сваёй вестцы маладзён паведаміў, што алергія, якая пачала абвастрацца напачатку зняволення, пасьля прыёму лекаў прайшла. “У камеры цёпла. З першых дзён давалі спальнік. Два разы хадзіў на шпацыр,” - піша зняволенны актывіст Маладога Фронту.

Паўторны разгляд адміністратыўнай справы студэнткі БДУ працягнецца 12 сакавіка

27.02.2012 Паўторны разгляд адміністратыўнай справы студэнткі БДУ працягнецца 12 сакавіка

Сёньня ў судзе Партызанскага раёну Менска распачаўся паўторны разгляд адміністратыўнай справы студэнткі БДУ Сьвятланы Задзядзюрынай, якую затрымалі каля Чырвонага касьцёла падчас акцыі 19 сьнежня 2011 года. Разгляд справы працягнецца 12 сакавіка.

27.02.2012 Сёння пераглядаюць справу студэнткі, асуджанай 19 снежня 2011

Папярэдняе рашэнне суда – штраф 25 базавых – было адмененае пасля таго, як дзяўчына падала касацыйную скаргу.

Швецкія цацкі зладзілі акцыю салідарнасці з беларускімі сябрамі (фота)

24.02.2012 Швецкія цацкі зладзілі акцыю салідарнасці з беларускімі сябрамі (фота)

Яны вышлі з плакатамі: “Трымайцеся, сябры! Швецкія цацкі з вамі!” і “Швецкія цацкі за свабоду сходаў у Беларусі!” і патрабавалі вызвалення Паўла Вінаградава і Аляксандра Арцыбашава, асуджаных да 10 сутак адміністратыўнага арышту. Арганізатарам акцыі з'яўлялася цацачнае крыло швецкай праваабарончай арганізацыі Östgruppen.

Асудзілі да арышту завочна

23.02.2012 Асудзілі да арышту завочна

22 лютага пасьля 15 гадзін суд Віцебскага раёну разгледзеў адміністратыўныя справы затрыманых напярэдадні “маладафронтаўцаў” Рамана Васільева, Міхаіла Мускага, Зьмітра Крэмянецкага і Уладзіміра Яроменкі, а таксама сябра БАЖу Паўла Сітніка, якія ехалі на суд да Сяргея Каваленкі. Іх абвінавацілі ў дробным хуліганстве.

23.02.2012 Аляксандру Арцыбашаву далі 10 сутак

Аляксандр Арцыбашаў, якога затрымалі 22 лютага ў будынку суду Маскоўскага раёну Менску, таксама асуджаны да 10 сутак арышту. Яго адвезьлі на Акрэсьціна, паведаміла ягоная жонка Марыя.

Паўлу Вінаградаву - 10 сутак арышту, на чарзе - Арцыбашаў

22.02.2012 Паўлу Вінаградаву - 10 сутак арышту, на чарзе - Арцыбашаў

У судзе Маскоўскага раёна Менска судзілі актывіста грамадзянскай кампаніі “Гавары праўду” Паўла Вінаградава. Яго вінавацяць па артыкуле 23.34 КаАП РБ (Парушэньне парадку арганізацыі правядзеньня масавага мерапрыемства ці пікетаваньня) за акцыю «Игрушко митингуэ» каля Менгарвыканкама. Вядома, што Павал Вінаградаў абвесціў галадоўку. Суддзя Матыль Тацяна пакарала яго арыштам на 10 сутак.

16.02.2012 Еўрадэпутат патрабуе вызвалення Івана Шылы

Дэпутат Еўрапарламента Марэк Мігальскі звярнуўся да міністра замежным спраў Польшчы Радаслава Сікорскага і амбасадара Польшчы ў Беларусі Лешака Шарэпкі з просьбай умяшацца ў справу актывіста “Маладога фронту” (зарэгістраваны ў Чэхіі) Івана Шылы.

За адмову “адкатваць пальцы” на працоўным месцы -- штраф

15.02.2012 За адмову “адкатваць пальцы” на працоўным месцы -- штраф

Штраф 700 000 беларускіх рублёў вынесла 10-га лютага суддзя Ленінскага раённага суда Гародні Пятрова Алена Аляксандраўна жыхару Гародні Руслану Пецько, да якога яшчэ 27-га снежня 2011 году на працоўнае месца прыйшлі супрацоўнікі міліцыі з патрабаваннем “адкатаць пальцы”.

Тры актывісты "Еўрапейскай Беларусі" затрыманыя ў Дзяржынску (абноўлена)

11.02.2012 Тры актывісты "Еўрапейскай Беларусі" затрыманыя ў Дзяржынску (абноўлена)

Сёньня каля 13.30 у Дзяржынску былі затрыманыя тры актывісты "Еўрапейскай Беларусі" Аляксандр Тарнагурскі, Анатоль Жулетнікаў і Ўладзімер Дзенісевіч. Маладыя людзі спрабавалі вывесіць расьцяжку з тэкстам "Свабоду Бяляцкаму!".

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства