Навіны на тэму: адміністратыўны перасьлед

Мікіту Каваленку ў міліцыі прапанавалі выбраць артыкул, па якому асудзілі на 6 сутак

22.03.2012 Мікіту Каваленку ў міліцыі прапанавалі выбраць артыкул, па якому асудзілі на 6 сутак

21 сакавіка пад вечар ў цэнтры Менска ў метро быў затрыманы актывіст “Еўрапейскай Беларусі” Мікіта Каваленка. Перад гэтым ён набыў квіткі на цягнік да Калінкавічаў

Барысаў: Пасля 10 сутак арышту выйшаў на волю Ігар Аскерка

21.03.2012 Барысаў: Пасля 10 сутак арышту выйшаў на волю Ігар Аскерка

21 сакавіка скончыўся 10-сутачны тэрмін адміністрацыйнага арышту актывіста Ігара Аскеркі, які быў затрыманы 11 сакавіка ў судзе Барысаўскага раёна пасля таго, як разгарнуў плакаты ў падтрымку свайго бацькі Анатоля Аскеркі.

За  “Сьметнік гісторыі" – 10 сутак арышту

17.03.2012 За “Сьметнік гісторыі" – 10 сутак арышту

Суд Савецкага раёна Менска ў другой палове дня 16 сакавіка асудзіў актывіста "Zмены" Уладзіміра Бачылу на 10 сутак арышту за арганізацыю несанкцыянаванай акцыі (арт. 23.34 КаАП РБ). Адміністратыўны пратакол, скаладзены на Арцёма Кузьміна быў накіраваны на дапрацоўку ў Савецкі РУУС.

Суддзя Пятрова разгледзіць законнасць свайго ж прысуду?

16.03.2012 Суддзя Пятрова разгледзіць законнасць свайго ж прысуду?

Дзіўныя рэчы адбываюцца з адміністратыўнай справай жыхара Гародні Руслана Пяцько, які 10 лютага быў пакараны суддзёй Ленінскага раёну Аленай Пятровай нібыта за адмову ад дактыласкапіі. На сваю касацыйную скаргу Пяцько атрымаў паведамленне, што яна будзе разглядацца ў памяшканні аблсуду - суддзёй Аленай Пятровай.

15.03.2012 Суд апраўдаў Святлану Задзядзюрыну

Студэнтку фізічнага факультэта БДУ, што была затрыманая 19 снежня 2011 года падчас акцыі салідарнасці з палітвязнямі і атрымала штраф, апраўдаў суд Партызанскага раёна Мінска.

Паўлу Вінаградаву далі 7 сутак арышту

13.03.2012 Паўлу Вінаградаву далі 7 сутак арышту

Суд Маскоўскага раёна Менска асудзіў актывіста кампаніі "Гавары праўду" Паўла Вінаградава да 7 сутак па арт 17.1 КаАП РБ (Дробнае хуліганства). Цяпер Паўлу Вінаградаву пагражае ўсталяваньне прэвентыўнага нагляду, паколькі дадзены адміністратыўны арышт – ужо трэці з моманту вызваленьня палітвязьня 14 верасьня 2011 году.

Паўла Вінаградава з трэцяй спробы хочуць асудзіць за брыдкаслоўе

13.03.2012 Паўла Вінаградава з трэцяй спробы хочуць асудзіць за брыдкаслоўе

У судзе Маскоўскага раёна Менска сёньня ў 16-10 працягнецца разгляд адміністратыўнай справы актывіста кампаніі "Гавары праўду" Паўла Вінаградава, якога вінавацяць у дробным хуліганстве (арт 17.1 КаАП РБ). Учора суддзя запатрабаваў дадатковых сведкаў з боку міліцыі.

13.03.2012 Магілёў. Актывіста будуць судзіць за 30 газэт

Актывіста партыі БНФ Сяргея Нягаціна затрымалі ў цэнтры Магілёва, сказўшы, што ён нібыта знаходзіцца ў вышуку.

Барысаў: Сёння суд над Ігарам Аскерка

12.03.2012 Барысаў: Сёння суд над Ігарам Аскерка

Ігар Аскерка разгарнуў у будынку Барысаўскага раённага суда плакат у падтрымку бацькі. За гэта ён быў затрыманы і адвезены ў Барысаўскі РУУС, затым - у ІЧУ Барысаўскага РУУС. Сёння, 12 сакавіка, у 10.00 над Ігарам адбудзецца суд.

12.03.2012 Рэдактар рагачоўскага “Свабоднага слова” вінаваціць грамадскага актывіста ў парушэнні аўтарскіх правоў

У Рагачове мясцовая міліцыя склала адміністрацыйны пратакол у дачыненні да грамадскага актывіста Дзяніса Дашкевіча паводле артыкулу 9.21 КаАП РБ. Яго вінавацяць ў парушэнні аўтарскіх, сумежных і патэнтных правоў.

12.03.2012 Затрымалі сына Анатоля Аскеркі

11 сакавіка ў Барысаве затрыманы актывіст «Еўрапейскай Беларусі» Ігар Аскерка. Ён паспеў паведаміць па тэлефоне, што супрацоўнікі міліцыі схапілі яго падчас правядзення пікету ля будынка суда ў знак салідарнасці са сваім бацькам.

Чатыром “малафронтаўцам” разам  – 60 сутак арышту

12.03.2012 Чатыром “малафронтаўцам” разам – 60 сутак арышту

11 сакавіка ў Ленінскім судзе Менска адбыўся разгляд адміністратыўных спраў чатырох актывістаў «Маладога фронту» Міхася Мускага, Змітра Крэмянецкага, Рамана Васільева і Уладзімера Яроменкі, якія былі затрыманыя яшчэ 7 сакавіка.

Барысаўскія актывісты атрымалі 15 і 10 сутак адміністрацыйнага арышту

11.03.2012 Барысаўскія актывісты атрымалі 15 і 10 сутак адміністрацыйнага арышту

10 сакавіка адбыўся суд над затрыманымі 9 сакавіка актывістамі Анатолем Аскерка і Іванам Шутко. Суддзя Барысаўскага раённага суда Герасімовіч вынес рашэнне аб адміністрацыйным арышце Аскеркі на 15 сутак, а Шутко - на 10 сутак.

Анатоля Аскерку будуць судзіць за акцыю ў падтрымку Саннікава

09.03.2012 Анатоля Аскерку будуць судзіць за акцыю ў падтрымку Саннікава

На Анатоля Аскерку склалі пратакол аб адміністратыўным правапарушэнні за ўдзел у акцыі, прымеркаванай да дня нараджэння палітвязня Андрэя Саннікава. Актывіст знаходзіцца ў Ізалятары часовага ўтрымання Барысаўскага РАУС. У ІЧУ паведамілі, што суд над Анатолем Аскеркам адбудзецца заўтра, 10 сакавіка.

Лявонцій Чапурных падаў скаргу ў Камітэт па правах чалавека ААН

05.03.2012 Лявонцій Чапурных падаў скаргу ў Камітэт па правах чалавека ААН

Сябра партыі “Справядлівы свет” з Брэста Лявонцій Чапурных звярнуўся са скаргай у Камітэт па правах чалавека ААН. Ён просіць прызнаць парушэннем ягоных правоў 5-суткавы арышт за распаўсюд запрашэнняў на Народны сход і немагчымасць абскардзіць судовую пастанову ў вышэйстаячых інстанцыях.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства