Навіны на тэму: адміністратыўны перасьлед
13.04.2012 Рэчы асуджаным актывістам вярнулі, “мабілку”- разьбілі
Актывістам “Маладога Фронту” Насце Шулейка і Юрыю Ходусу вярнулі асабістыя рэчы, якія таемным чынам “падарожнічалі” цягам дня 12 красавіка па розных аддзяленьнях міліцыі і кабінетах.
13.04.2012 Журналіст Радыё Рацыя абскарджвае сваё затрыманне
Скаргу журналіста Радыё Рацыя разгледзіць Мінскі гарадскі суд 17 красавіка. Аляксандр Ярашэвіч патрабуе прызнаць незаконным сваё затрыманне на канцэрце руху "Ежа замест бомб" ды адмяніць адміністратыўнае пакаранне.
13.04.2012 Прэвентыўны нагляд як магчымасць трымаць грамадзянскіх актывістаў на вудзе
Заключэнне эксперта Международнай назіральнай місіі ў Беларусі па правах чалавека аб судзе над моладзевым актывістам Паўлам Вінаградавым.
12.04.2012 У Смалявічах затрыманыя актывісты кампаніі "Гавары праўду" і мясцовы абронца інтарэсаў дачнікаў (абнаўляецца)
У Смалявічах затрыманыя актывісты кампаніі "Гавары праўду" Андрэй Дзмітрыеў, Міхаіл Пашкевіч, Юрый Ганчар і мясцовы абаронцы інтарэсаў дачнікаў -- Васіль Казлоўскі. Усе яны дастаўляюцца ў мясцовы РУУС. Па папярэдняй інфармацыі, затрыманне звязана з правядзеннем сходу дачнікаў 10 сакавіка.
12.04.2012 Рэчы Насты Шулейка і Юрыя Ходуса “зьніклі” з міліцэйскага сейфа
Усе асабістыя рэчы актывістаў “Маладога Фронту” Насты Шулейка і Юрыя Ходуса “зьніклі” з дзяжурнай часці ГОМ-1 Ленінскага РУУСа Менска. Разам з іх опісам і шнуркамі ад абутку.
12.04.2012 Мільённые штрафы за “брыдкаслоўе”
12 красавіка суд Ленінскага раёна Менска аштрафаваў актывістаў Маладога Фронту Насту Шулейка і Юрыя Ходуса, затрыманых учора ля станцыі метро “Кастрычніцкая”, на 20 і 15 базавых велічынь адпаведна. Судзілі іх падчас абедзенага перапынку – напэўна, каб ніхто не змог патрапіць на працэсы.
11.04.2012 Суд над Ігарам Трухановічам перанесены
Суддзя Ткачова прыняла рашэньне ад пераносе разгляду адміністратыўнай справы Ігара Трухановіча на 23 красавіка. Прычына - адсутнасьць сведак з боку абвінавачваньня.
09.04.2012 “Маладафронтаўцам” - па 10 сутак
Затрыманых 7 красавіка на станцыі метро “Купалаўская “ Зьміцера Крэмянецкага і Міхася Мускага будуць судзіць у судзе Ленінскага раёна Менска. Выходныя яны правялі ў цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсьціна.
09.04.2012 Міліцыя “праз калена ломіць” тых, хто адмаўляецца ад дактыласкапіі
Супрацоўнікі міліцыі “праз калена ломяць” тых, хто па сваіх перакананьнях адмаўляецца ад прымусовай дактыласкапіі. Апошні факт – адміністратыўная справа жыхара Менска Руслана Невара.
06.04.2012 Суд над Паўлам Вінаградавым адкладзены
6 красавіка а 9-й раніцы ў судзе Маскоўскага раёна Менска павінна было адбыцца судовае паседжаньне па ўзмацненьні прэвэнтыўнага нагляду для былога палітвязьня, аднаго зь лідэраў моладзевага крыла кампаніі «Гавары праўду!» — «Zмена» Паўла Вінаградава.
05.04.2012 Апошні суд за канцэрт у клубе “Ё-маё”
Ігара Трухановіча, затрыманага і моцна зьбітага 24 сакавіка пад час суботняга канцэрту ў клубе “Ё-маё”, будуць судзіць за дробнае хуліганства. Разгляд адміністратыўнай справы адбудзецца у судзе Цэнтральнага раёна Менска 11 красавіка. Пачатак у 9 гадзін.
05.04.2012 Без дакументаў Ігар Случак не можа вярнуцца ў Эстонію
Заснавальнік ініцыятывы “Справаводства па-беларуску” Ігар Случак атрымаў чарговы адказ з Вярхоўнага суда.
04.04.2012 Міжнародная праваабарончая арганізацыя Front Line пратэстуе супраць несправядлівага пакарання праваабаронцы Валерыя Шчукіна
30 сакавіка 2012 года праваабаронца Валеры Шчукін быў прысуджаны да штрафу ў сувязі з пратэстам супраць суда над палітычнымі дзеячамі, які павінен быў адбыцца за закрытымі дзвярыма ў Оршы. Пасля пратэсту ён быў затрыманы і змешчаны пад варту да прад'яўлення абвінавачвання. Валеры Шчукін — 70-гадовы праваабаронца, які пражывае ў Віцебску і з'яўляецца асабліва актыўным абаронцам палітычных і грамадзянскіх правоў.
04.04.2012 Удзельніка леташняй “маўклівай акцыі” ў Наваполацку пераследуе ДАІ
Юрый Рудкоўскі атрымаў штраф у памеры 3 базавыя велічыні за ўдзел у акцыі “маўклівага пратэсту” ў Наваполацку, якая прайшла 20 ліпеня 2011 года. Аднак да цяперашняга часу супрацоўнікі мясцовага ДАІ спрабуюць прыцягнуць яго да адказнасці нібыта за наезд на супрацоўніка органаў унутраных спраў, які спрабаваў яго затрымаць.
04.04.2012 Намеснік старшыні Вярхоўнага суда не засумняваўся, што Ігар Случак «дробна хуліганіў”
Грамадскі актывіст, ініцыятар грамадзянскай кампаніі «Справаводства па-беларуску!» Ігар Случак атрымаў адказ на свой ліст да старшыні Вярхоўнага суда Беларусі. Праўда, адказаў яму не старшыня, а яго першы намеснік Аляксандр Федарцоў, які выносіў растрэльны прысуд Уладзіславу Кавалёву і Дзмітрыю Канавалаву.










