Навіны на тэму: адміністратыўны перасьлед
04.05.2012 Суд пазбавіў удзельніка леташняй “маўклівай акцыі” з Наваполацку права кіраваць аўтамабілем
Суд Полацкага раёну і горада Полацка пакінуў без задавальнення скаргу жыхара Наваполацку Юрыя Рудкоўскага на пастанову ДАІ аб пазбаўленні яго права кіраваць аўтамабілем тэрмінам на 2 гады.
30.04.2012 Крэмянецкаму — таксама 7 сутак
28 красавіка маладафронтаўца Зьмітра Крэмянецкага суд Савецкага раёна Менску прысудзіў да арышту.
30.04.2012 Ігар Сімбіроў на Акрэсьціна абвясьціў галадоўку
Актывіст грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду», музыка з Асіповічаў Ігар Сімбіроў у цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў, што ў Менску на вуліцы Акрэсьціна 26, абвясьціў галадоўку.
27.04.2012 Суды за “Чарнобыльскі шлях”
Уладзімір Яроменак атрымаў 7 сутак арышту. Зміцер Крэмянецкі запатрабаваў адваката. Суд перанесены на 28 красавіка. Суддзя Дзмітрый Паўлючэнка пакараў яго арыштам таксама на 7 сутак. Рамана Васільева вярнулі са шпіталю і асудзілі на 15 сутак. Мікола Дземідзенка асуджаны на 15 сутак арышту. Суддзя Дзмітрый Паўлючэнка. Міхаіл Мускі - суддзя Аксана Рэлява, 15 сутак арышту.
26.04.2012 Затрыманага ў Менску Ігара Сімбірова асудзілі на 10 сутак арышту
Суддзя Наталля Пратасавіцкая асудзіла Ігара Сімбірова да 10 сутак арышту. Інтарэсы абвінавачанага прадстаўляў дзяжурны адвакат. Разгляд адміністратыўнай справы доўжыўся каля 10 хвілін.
26.04.2012 Паўла Вінаградава асудзілі на 5 сутак арышту
Былога палітвязня Паўла Вінаградава,затрыманага ўчора ў памяшканні крымінальна-выканаўчай інспекцыі Маскоўскага раёну Менска, суд Савецкага раёну Менска асудзіў а 5 сутак арышту па абвінавачанні ў дробным хуліганстве (арт. 17.1 КаАП РБ).
26.04.2012 Наста Шулейка выйдзе на волю 30 красавіка
Разгляд справы Насты Шулейкі адбыўся ў суботу 21 красавіка ў судзе Маскоўскага раёну Менску. Суддзя Тацяна Мотыль прысудзіла ёй 10 сутак арышту. Такім чынам, на волю актывістка выйдзе ў панядзелак 30 красавіка ў 17:30.
26.04.2012 Маладафронтаўца асудзілі за расцяжку да “Чарнобыльскага шляху”
25 красавіка ў 23 гадзіны на ўваходзе ў станцыю метро "Інстытут культуры" ў Менску супрацоўнікі міліцыі затрымалі актывіста арганізацыі «Малады Фронт» Змітра Станкевіча, у якога з сабой была расцяжка, падрыхтаваная спецыяльна да вулічнай акцыі «Чарнобыльскі шлях».
25.04.2012 Паўла Вінаградава абвінавацілі ў дробным хуліганстве
Былога палітвязня Паўла Вінаградава даставілі ў суд Савецкага раёну Менска па абвінавачанні ў дробным хуліганстве (арт. 17.1 КаАП РБ). На судзе актывіст заявіў хадайніцтва аб прыцягненні да разгляду справы ягонага адваката. Суддзя Дзмітрый Паўлючэнка задаволіў хадайніцтва і перанёс разгляд справы на 14 гадзінаў 26 красавіка.
25.04.2012 Суд над Паўлам Сяргеем перанесены на 10 траўня
Суддзя суду Фрунзенскага раёну Менска Людміла Лапо перанесла разгляд адміністратыўнай справы актывіста “Маладога Фронту” Паўла Сяргея на 10 траўня. Да наступнага паседжання затрыманага вызваліі з-пад варты.
24.04.2012 Павал Сяргей знайшоўся ў ЦІП на Акрэсціна
Актывіста «Маладога Фронту» Павала Сяргея паплечнікі адшукалі ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсьціна. Аб гэтым паведаміў дзяжурны па цэнтру ізаляцыі Вакульчык Яўген, хаця раней ён і яшчэ адзін сумнавядомы дзяжурны Есмантовіч паведамлялі што актывіста да іх не дастаўлялі.
19.04.2012 Магілёўскі актывіст БНФ Сяржук Нягацін абскардзіў трохмільённы штраф
Нагадаем, што 12 красавіка Сяржук Нягацін быў пакараны штрафам у памеры 30 базавых велічынь (3 млн. руб.) за распаўсюд газеты “Тут і цяпер” на Віленскім рынку Магілёва. Яго даставілі ў пастарунак дзе канфіскавалі 80 асобнікаў выдання.
19.04.2012 Сяброўку Вячаслава Дыянава аштрафавалі
Суд Маскоўскага раёну Менска асудзіў затрыманых ўчора ва ўласнай кватэры Маргарыту Лавышык і Крысьціну Кулейка на 15 базавых велічыняў (1,5 мільёны рублёў) кожную па артыкуле 17.1 КаАП РБ (“Дробнае хуліганства”).
18.04.2012 Віцебскі абласны суд не задаволіў касацыйныя скаргі Калякіна, Лябедзькі, Атрошчанкава і Шчукіна
Журналістаў і ахвотных прысутнічаць на судовых працэсах у будынак абласнога суду не пусцілі. Міліцэйская ахова заявіла, што ўсе месцы ў абедзьвюх залах, дзе разбіралі скаргі палітыкаў, ужо занятыя. Іх занялі супрацоўнікі міліцыі ў форме і ў цывільным. Міліцыянты дзяжурылі і вакол судовага будынка.
13.04.2012 Разгляд касацыйнай скаргі Валерыя Шчукіна адбудзецца 18 красавіка
Праваабаронца ў Віцебскім абласным судзе аспрэчвае рашэнне суду Оршы і Аршанскага раёну, дзе 30 сакавіка яго аштрафавалі за хуліганства і непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі. Падзеі, за якія суддзя Тацяна Рыбакова аштрафавала спадара Шчукіна на 34 базавыя велічыні, адбыліся 29 сакавіка ў тым самым будынку аршанскага суду.










