Навіны на тэму: адміністратыўны перасьлед

Міхаілу Мускаму - яшчэ 5 сутак арышту

14.05.2012 Міхаілу Мускаму - яшчэ 5 сутак арышту

Адміністратыўную справу Міхася Мускага, якога вінавацяць у дробным хуліганстве, разглядаў суддзя Віктар Казак. Прысуд - 5 сутак арышту..

14.05.2012 Міхаіла Мускага пасьля 15 сутак пакінулі на Акрэсьціна

Актывіст зарэгістраванага ў Чэхіі «Маладога фронту» Міхаіл Мускі, якога павінны былі вызваліць 11 траўня пасьля 15 сутак арышту, застаўся ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсьціна.

Ігара Трухановіча аштрафавалі на 1 мільён рублёў

11.05.2012 Ігара Трухановіча аштрафавалі на 1 мільён рублёў

У судзе Цэнтральнага раёна Менска завяршыўся разгляд адміністратыўнай справы Ігара Трухановіча,затрыманага на канцэрце ў ДК МТЗ 24 сакавіка. Рашэнне суду - штраф у памеры 10 базавых велічынь (1 мільён рублёў).

Камітэт ААН па правах чалавека стаў на бок віцебскага актывіста

11.05.2012 Камітэт ААН па правах чалавека стаў на бок віцебскага актывіста

Больш як чатыры гады спатрэбілася віцебскаму актывісту Сяргею Белязеку на тое, каб дамагчыся абароны сваіх правоў. Менавіта столькі часу разглядаў ягоную скаргу на дзеяньні міліцыянтаў і пастанову суду Камітэт ААН па правах чалавека.

11.05.2012 Баранавіцкі актывіст скардзіцца на пракурораў Лукашэнку

Баранавіцкі грамадскі актывіст Рыгор Грык 11 мая накіраваў скаргу А. Лукашэнку на дзеянні Генеральнага пракурора, пракурораў г.Баранавічы і Брэсцкай вобласці. Генеральны пракурор не стаў разгдядаць справу Грыка па сутнасці, а накіраваў яе да разгляду тым жа пракурорам, на якіх і скардзіўся заяўнік.

У Брэсце збіраюць подпісы супраць пераследу Паўла Вінаградава

11.05.2012 У Брэсце збіраюць подпісы супраць пераследу Паўла Вінаградава

Мясцовыя актывісты такім чынам хочуць прыцягнуць увагу да сітуацыі вакол былога палітзняволенага Паўла Вінаградава, які за сваю грамадскую дзейнасць рэгулярна прыцягваецца да адміністрацыцйнай адказнасці і яму можа пагражаць новы крымінальны пераслед.

11.05.2012 Маладафронтаўцаў аштрафавалі за Леніна

Суд Маскоўскага раёна Мінска задаволіў пазоў чальцоў Камуністычнай партыі Беларусі Мікалая Юшчанкі і Мікалая Валовіча супраць актывістаў зарэгістраванай у Чэхіі арганізацыі «Малады фронт» Міхася Мускага, Рамана Васільева і Паўла Сяргея.

10 сутак за налепкі “Не – смяротнаму пакаранню”

10.05.2012 10 сутак за налепкі “Не – смяротнаму пакаранню”

24 красавіка Ігар Шалай быў затрыманы каля будынку міністэрства ўнутраных спраў у Менску за тое, што ляпіў налепкі “Не – смяротнаму пакаранню”. 25 красавіка суд Савецкага раёну Менска асудзіў яго да 10 сутак арышту па артыкуле 17.1 КаАП РБ (“Дробнае хуліганства”).

Сімбірову далі 15 сутак арышту, Бартосіка адпусцілі

08.05.2012 Сімбірову далі 15 сутак арышту, Бартосіка адпусцілі

Ігара Сімбірова пакаралі арыштам у 15 сутак. Сведкамі на працэсе выступалі міліцыянты Леонаў, Бурак, Казлоў і Лапцэвіч. У сваіх паказаннях яны супярэчылі адзін адному і рапартам аб затрыманні. Ігар Сімбіроў мае намер абскарджваць прысуд. Змітра Бартосіка выпусцілі з пастарунку.

Магілёўскі суддзя Конеў: «Судзіць па Канстытуцыі можна ў ЗША, а не ў Беларусі»

08.05.2012 Магілёўскі суддзя Конеў: «Судзіць па Канстытуцыі можна ў ЗША, а не ў Беларусі»

"Словы суддзі аб тым, што суддзіць па Канстытуцыі можна толькі ў ЗША, а не ў Беларусі, сведчаць, што суддзя не разуме тэксту сваёй прысягі, бо калі ён даваў клятву, уступаючы на пасаду суддзі, то кляўся падпарадкоўвацца толькі Канстытуцыі і быць справядлівым і неперадузятым у сваіх дзеяннях".

Штраф і абвінавачанне ў хуліганстве - за прагляд сайта "Хартыі-97"

08.05.2012 Штраф і абвінавачанне ў хуліганстве - за прагляд сайта "Хартыі-97"

Кіраўніка інтэрнэт праекта "Электронны Віцебск" Дзяніса Кудрына затрымалі у памяшканні пункта калектыўнага карыстання інтэрнэтам на мінскім чыгуначным вакзале. Хлопец распавёў, як усё здарылася: "Жанчына, якая прымала ў мяне аплату за карыстанне інтэрнэтам і запісвала мае пашпартныя дадзеныя, проста падышла да мяне і сказала: "Зачыніце, калі ласка, сайт".

08.05.2012 Андрэя Дзьмітрыева й Міхаіла Пашкевіча асудзілі на 10 сутак кожнага

У панядзелак, 7 траўня, судзьдзя Смалявіцкага раёну Алена Місьнік прыняла рашэньне арыштаваць на 10 сутак аднаго зь лідэраў грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду» Андрэя Дзьмітрыева. На 10 сутак арыштаваны таксама актывіст гэтай жа кампаніі Міхаіл Пашкевіч.

Суд над Ігарам Сімбіровым працягнецца 18 траўня

07.05.2012 Суд над Ігарам Сімбіровым працягнецца 18 траўня

У працэсе абвешчаны перапынак да 18 траўня. Ігара Сімбірова адпусцілі.

11 траўня – яшчэ адна спроба асудзіць Ігара Трухановіча

07.05.2012 11 траўня – яшчэ адна спроба асудзіць Ігара Трухановіча

Анархіста Ігара Трухановіча,затрыманага на канцэрце ў ДК МТЗ 24 сакавіка, судзяць паўтары месяцы. Працяг разгляду адміністратыўнай справы ў судзе Цэнтральнага раёна Менска прызначаны на 11 траўня. Пачатак у 11 гадзін.

07.05.2012 Актывісты кампаніі “Гавары праўду” стануць перад судом

Актывістам кампаніі “Гавары праўду” пагражае да пятнаццаці сутак арышту альбо штраф за арганізацыю пратэстаў супраць будаўніцтва кітайска-беларускага індустрыяльнага парка пад Мінскам.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства