Навіны на тэму: адміністратыўны перасьлед
28.05.2012 Рамана Васільева арыштавалі на 12 сутак (абноўлена)
Рамана Васільева абвінавацілі ў нецэнзурнай лаянцы і склалі пратакол па артыкуле 17.1 КаАП РБ ("Дробнае хуліганства"). Справу разглядала суддзя Тацяна Мотыль. Згодна з рашэннем суду, сябра "Маладога фронту" атрымаў пакаранне ў выглядзе арышту тэрмінам 12 сутак.
28.05.2012 Судовыя выканаўцы “прачнуліся”
Крысціна Шацікава просіць спыніць супраць яе выкананне двух пастановаў аб накладанні адміністрацыйных штрафаў у суме 651 тыс рублёў і 1 050 тыс рублёў адпаведна, якія былі вынесены Першамайскім судом Віцебска 15 чэрвеня 2007 года і Партызанскім судом Мінска 26 сакавіка 2008 года.
25.05.2012 Змітра Крэмянецкага асудзілі на 10 сутак арышту
У судзе Маскоўскага раёна Менска ў 14-30 адбыўся разгляд адміністратыўнай справы Зміцера Крэмянецкага, якога абвінавацілі ў брыдкаслоўі (арт. 17.1 КаАП РБ). Суддзя Тацяна Мотыль прысудзіла актывісту "Маладога фронту" 10 сутак арышту.
24.05.2012 Прысуд Алегу Воўчаку — 9 сутак
Судовы працэс завершаны. У судзе дапытаныя сьведкі – міліцыянты і Зьміцер Кухлей. Судзьдзя пайшла выносіць рашэньне, якое павінна быць агучанае праз паўгадзіны. Алега Воўчака асудзілі на 9 сутак арышту.
24.05.2012 Уладзіміра Яроменка пакаралі 10 суткамі арышту
Уладзімір Яроменак пакараны 10 суткамі арышту. Таксама стала вядома, што з ЦІП на Акрэсціна своечасова не выйшаў актывіст "Маладога фронту" Зміцер Крэмянецкі.
23.05.2012 Уладзіміра Яроменка не выпускаюць з Акрэсціна?
Актывіст “Маладога фронта” Уладзімір Яроменак павінен быў сёння ў 16:10 быць вызвалены з Цэнтра ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна. Сябрам і аднадумцам, якія прыйшлі яго сустракаць, супрацоўнікі ЦІП адказалі, што ў адпаведны час Яроменка адпусцілі. У гэтай сітуацыі праваабаронцы бачаць пэўную пагрозу для былога палітвязня.
22.05.2012 За расцяжку супраць высечкі дрэў – на камісію
Разгляд адміністратыўнай справы мінскага нацыянал-бальшавіка Аляксандра Палякова адбудзецца 24 траўня ў камісіі па справах непаўнагадовых адміністрацыі Заводскага раёна горада Мінска. Пачатак ў 11-15.
22.05.2012 Маладафронтаўца Міколу Дземідзенку трымаюць у лякарні пад канвоем
У юнака пагоршаў стан здароўя. З турмы на Акрэсціна яго даставілі ў 9-ю лякарню Мінску.
21.05.2012 Вайна супраць “Маладога фронту”
Актывісты зарэгістраванай у Чэхіі арганізацыі “Малады фронт” толькі за адзін няпоўны год год былі асуджаныя да адміністратыўных арыштаў на 350 сутак. Гэта абсалютны рэкорд, усталяваны беларускімі ўладамі для асобнай арганізацыІ.
20.05.2012 Заведзена адміністрацыйная справа па дрэве з “Краіны Дурняў”
Акцыя пад назвай “Краіна Дурняў” выклікала цікавасць у мінакоў і, як зараз высветлілася, не засталася без увагі праваахоўных органаў: праз некалькі дзён у міліцыю быў выкліканы адзін з моладзевых актывістаў Аляксей Коўтун. Па якім артыкуле заведзена справа і хто можа быць прыцягнуты да адказнасці, пакуль невядома.
17.05.2012 У Менску праходзяць суды над затрыманымі ўчора маладафронтаўцамі
У судзе Фрунзенскага раёну Менску сёння будуць разглядацца адміністратыўныя справы затрыманых учора актывістаў “Маладога фронту”. Уладзімера Яроменка асудзілі на 7 сутак арышту, Паўла Сяргея - на 5 сутак арышту.
16.05.2012 Івана Амельчанку асудзілі на 15 сутак за дробнае хуліганства
У судзе Іван Амельчанка заявіў, што на самрэч ён напісаў на плакаце па-ангельску "My cop ok" (што прыкладна азначае "мая міліцыя - добрая"), то бок ніякай непавагі да міліцыянта не выказваў, а плакат заклікаў супрацоўнікаў праваахоўных органаў прытрымлівацца закону.
15.05.2012 Івана Амельчанку затрымалі ў Ленінскім РАУС
Моладзевы актывіст Іван Амельчанка затрыманы ў РАУС Ленінскага раёну і дастаўлены ў Цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна. На яго складзены адміністратыўны пратакол. Разгляд справы адбудзецца заўтра ў судзе Ленінскага раёну Менска.
15.05.2012 Менгарсуд пакінуў у сіле прысуд за адмову ад дактыласкапіі
Менскі гарадскі суд пакінуў бяз зменаў прысуд суду Кастрычніцкага раёну па адміністратыўнай справе Руслана Невара, які адмовіўся праходзіць дактыласкапію па рэлігійных перакананнях. Справу разглядаў суддзя Сяргей Хрыпач.
15.05.2012 “Маладафронтаўцы” знайшліся ў судзе (адноўлена)
Актывістаў “Маладога Фронту” Рамана Васільева, Зміцера Крэмянецкага і Мікалая Дземідзенку судзяць у судзе Цэнтральнага раёна Менска. Іх вінавацяць у дробным хуліганстве. На працэс нікога не пускаюць. Раману Васільеву суддзя Алена Ткачова прысудзіла 12 сутак арышту, Міколу Дземідзенку і Змітру Крэмянецкаму - па 10 сутак арышту.










