Навіны на тэму: адміністратыўны перасьлед

12.06.2012 Слонім: судзяць зьбітую міліцыянтамі сяброўку БХД Вольгу Пансевіч

Паседжаньне па справе Вольгі Пансевіч заплянаванае на 12 чэрвеня. Актывістку БХД абвінавачваюць у нецэнзурнай лаянцы і непадпарадкаваньні міліцыі.

Ігар Сімбіроў: "Гітару не вернуць" (відэа)

11.06.2012 Ігар Сімбіроў: "Гітару не вернуць" (відэа)

Міліцыянты забралі гітару разам з іншымі рэчамі музыкі на наступны дзень пасля Плошчы. Гэта адбылося падчас ператрусу, хоць, па словах Ігара Сімбірова, ні гітара, ні нетбук, ні ключы ад кватэры, ні мікрафон, ні чарнавікі песень не могуць мець ніякага дачынення да падзеяў 19 снежня 2010 году.

Суд не задаволіў скаргу Андрэя Чарнавусава

11.06.2012 Суд не задаволіў скаргу Андрэя Чарнавусава

8 чэрвеня ў судзе Лідскага раёна адбылося судовае паседжанне, на якім разглядалася скарга Андрэя Чарнавусава на рашэнне прызыўной камісіі. Справу разглядала суддзя Ярмаковіч. Інтарэсы прызыўной камісіі прадстаўлялі адразу 3 члены камісіі, у тым ліку старшыня.

Гомельскаму актывісту не ўдалося дамагчыся кампенсацыі маральнай шкоды (відэа)

08.06.2012 Гомельскаму актывісту не ўдалося дамагчыся кампенсацыі маральнай шкоды (відэа)

Гомельскі пенсіянер МУС, сябра АГП і Руху «За свабоду» Уладзімір Няпомняшчых упэўнены, што калі б ён змог адсудзіць хоць невялікую суму за нанесеную яму маральную шкоду, то ўся наша карная сістэма развалілася б, як картачны домік.

06.06.2012 Горадня: сем прысудаў за адзін дзень

У судзе Ленінскага раёну Горадні 6 чэрвеня адбыліся суды над васьмю ўдзельнікамі несанкцыянаванага пікета супраць расейскамоўных клясаў у школе з польскай мовай навучаньня. Прысуды вынесены сямі ўдзельнікам, яшчэ адно рашэньне павінны абвясьціць заўтра.

Гомельскі абласны суд не задаволіў скаргу Уладзіміра Няпомняшчых

05.06.2012 Гомельскі абласны суд не задаволіў скаргу Уладзіміра Няпомняшчых

Гомельскі абласны суд 5 чэрвеня разгледзеў скаргу сябра АГП і Руху «За свабоду!», пенсіянера МУС Уладзіміра Няпомняшчых на рашэнне суда Цэнтральнага раёна Гомеля. Пастанову раённага суда абласная інстанцыя пакінула без зменаў, а скаргу – без задавальнення.

Слонім: суд над сябрам БХД Вольгай Пансевіч перанесены

05.06.2012 Слонім: суд над сябрам БХД Вольгай Пансевіч перанесены

Нагадаем, што 21 красавіка да яе падышлі супрацоўнікі патрульна-паставой службы і прапанавалі паехаць з імі ў аддзел. Жанчына адмовілася. Тады яны сілай яе скруцілі і запіхнулі ў машыну, пры гэтым наносілі ўдары рукамі і нагамі, надзелі кайданкі і завезлі ў аддзел. Там змясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання.

Суд над Аляксеем Пікулікам (аднаўляецца)

01.06.2012 Суд над Аляксеем Пікулікам (аднаўляецца)

Аляксея Пікуліка асудзілі на пяць сутак адміністрацыйнага арышту.

7 сутак арышту  Міхаілу Пашкевічу (дапоўнена)

01.06.2012 7 сутак арышту Міхаілу Пашкевічу (дапоўнена)

Як стала вядома, паседжанне суду прайшло без адваката з Мінску. У 14.00 суддзя Ірына Алісейка абвесціла прысуд - 7сутак арышту.

Міхася Пашкевіча будуць судзіць

01.06.2012 Міхася Пашкевіча будуць судзіць

Затрыманага 31 траўня актывіста кампаніі “Гавары праўду!” Міхася Пашкевіча пакінулі ў Светлагорскім РАУСе. На яго складзены адміністратыўны пратакол па арт. 23.4 КаАП РБ («умяшальніцтва ў дзеяньні супрацоўнікаў міліцыі»). Сёння мусіць адбыцца суд.

01.06.2012 Затрыманы Аляксей Пікулік

Прыкладна а 18-й гадзіне 31 траўня акадэмічны дырэктар Беларускага інстытуту стратэгічных дасьледаваньняў (БІСД) Аляксей Пікулік перастаў адказваць на тэлефанаваньні – паведаміў аналітык БІСД Дзяніс Мельянцоў.

Аўтара “Мусарка” асудзілі за брыдкаслоўе на 10 сутак арышту

31.05.2012 Аўтара “Мусарка” асудзілі за брыдкаслоўе на 10 сутак арышту

Суд адбываўся ў закрытым рэжыме, Усе спробы сяброў і праваабаронцаў патрапіць у судовую залу - груба спыняліся. Cуддзя Тацяна Мотыль пакарала Івана Амельчанку адміністратыўным арыштам на 10 сутак.

Чарговыя адміністратыўныя арышты ў Менску (абноўлена)

30.05.2012 Чарговыя адміністратыўныя арышты ў Менску (абноўлена)

Адміністратыўнымі арыштамі тэрмінам 5 сутак пакараныя актывісты арганізацыі нацыянал-бальшавікоў Контуш і Сіняк, а таксама прадстаўнік "Еўрапейскай Беларусі" Максім Вінярскі. Івана Амельчанку, які сёння мусіў быць вызвалены пасля адбыцця 15-суткавага арышту, не выпусцілі з ЦІП на Акрэсціна.

 “Вясна” патрабуе спыніць незаконныя адміністратыўныя арышты грамадскіх актывістаў

30.05.2012 “Вясна” патрабуе спыніць незаконныя адміністратыўныя арышты грамадскіх актывістаў

Праваабарончы цэнтр “Вясна” асуджае незаконнае прыцягненне да адміністратыўнай адказнасці ў выглядзе арыштаў моладзевых актывістаў Мускага Міхаіла, Крэменецкага Зьміцера, Васільева Рамана, Дземідзенкі Мікалая, Вінаградава Паўла, а таксама праваабаронцу Алега Воўчака.

30.05.2012 Дземідзенка хацеў сесьці сам. Не атрымалася

29 траўня а 17:00 Мікалай Дземідзенка зьбіраўся самастойна прыйсьці ў ЦІП па Акрэсьціна ў Менску для адбыцьця пакараньня, але яго перахапілі й прывезьлі ў ізалятар прымусова.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства