Навіны на тэму: адміністратыўны перасьлед
24.07.2012 Суды апраўдваюць пакараных удзельнікаў канцэрту ў ДК МТЗ 24 сакавіка
Яшчэ аднаму пакаранаму ў адміністрацыйным парадку ўдзельніку дабрачыннага канцэрта ў менскім ДК МТЗ удалося аднавіць справядлівасьць. 5 ліпеня суд Цэнтральнага раёна пастанавіў спыніць адміністрацыйную справу Паўла Дзяркача у сувязі з недаказанасьцю правапарушэньня.
23.07.2012 Іван Амельчанка абвясціў галадоўку ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў
Пра гэта паведаміў намеснік кіраўніка выбарчага штаба кампаніі "Гавары праўду!" Сяргей Вазняк.
23.07.2012 Эколаг Таццяна Новікава вызвалена з Акрэсціна
Актывістка Беларускай антыядзернай кампаніі Таццяна Новікава выйшла з мінскага Цэнтра ізаляцыі правапарушальнікаў пасля пяцісутачнага арышту.
19.07.2012 Праваабаронцы дамагліся, каб для Таццяны Новікавай прынялі лекі
У ізалятары на вуліцы Акрэсціна ў Мінску прынялі лекі для грамадскай актывісткі Таццяны Новікавай.
19.07.2012 Сябры Новікавай непакояцца, што Таццяна можа не перанесці 5 сутак на Акрэсціна
Эколаг Новікава арыштаваная на 5 сутак; яна не можа жыць без спецыяльных прэпаратаў
19.07.2012 Асудзілі за цішотку “Свабоду Алесю Бяляцкаму”
У судзе Цэнтральнага раёна Менска была разгледжаная адміністрацыйная справа актывісткі ЛГБТ-руху Варвары Красуцкай. Яе звінавацілі ў дробным хуліганстве (арт.17.1 КаАП РБ) і пакаралі штрафам у памеры 700 000 рублёў. Суддзя - Вікторыя Ткачова.
19.07.2012 Ажароўскі і Новікава атрымалі “суткі” за “брыдкаслоўе”
Каардынатар беларускай антыядзернай кампаніі Таццяна Новікава і фізік-ядзершчык з Расіі Андрэй Ажароўскі пакараныя 18 ліпеня арыштам на 5 і 10 сутак адпаведна за дробнае хуліганства. Адміністрацыйныя справы разглядаліся ў судзе Маскоўскага раёна Менска.
18.07.2012 Абаронцу Ўручча — 5 сутак і 20 базавых штрафу
Судьдзя Алена Ананіч прызнала вінаватым Леаніда Мажальскага адразу па трох артыкулах Адміністрацыйнага кодэксу.
17.07.2012 Васільеву - 12 сутак, Яроменку - 15 сутак, на чарзе - Галіцкая
Справа Касі Галіцкай будзе разглядацца ў судзе Маскоўскага раёна заўтра, 18 ліпеня.
17.07.2012 Судзяць за пратэст супраць ушчыльненьня забудовы Уручча
Адміністрацыйная справа Леаніда Мажальскага, які пратэставаў супраць будаўніцтва дома для спецназа ва Ўруччы, будзе разгледжаная 17 ліпеня ў 14-00 у судзе Першамайскага раёна Менска. Суддзя Алена Ананіч.
12.07.2012 Віцебскую актывістку затрымалі за дзіцячыя размалёўкі
Актывістка Грамадзянскай Кампаніі «Наш Дом» Яніна Ляснеўская сёння каля 11 гадзін была затрыманая ў Віцебску. Затрымлівалі аршанскія міліцыянты.
07.07.2012 Журналіст Павел Свярдлоў выйшаў з турмы на Акрэсціна
7 лiпеня з турмы на Акрэсціна ў Мінску выйшаў журналіст «Еўрапейскага радыё для Беларусі» Павел Свярдлоў. Акрэдытаваны пры МЗС карэспандэнт правёў за кратамі 15 сутак за рэпартаж у мінскім метро.
07.07.2012 Алена Семенчукова скардзіцца на ўмовы ўтрымання ў віцебскім ІЧУ
Віцебская актывістка "Еўрапейскай Беларусі" накіравала скаргу ў абласную пракуратуру. На знак пратэсту супраць абвінавачання і несправядлівага, на ейны погляд, пакарання, Алена Семенчукова абвясціла галадоўку, якую трымае ў ІЧУ.
06.07.2012 На актывіста з Уручча склалі тры пратаколы
Суд над Леанідам Мажальскім, які пратэставаў супраць будаўніцтва дома для спецназа, перанесены на 17 ліпеня.
06.07.2012 На сябраў БАЖ склалі адміністрацыйныя пратаколы
Праз 10 дзён пасля затрымання пад час здымак пахавання пілота ў Лідзе журналістаў Андрэя Фралова і Міколу Дзятчэню абвінавацілі ў працы без акрэдытацыі.










