Навіны на тэму: адміністратыўны перасьлед
15.10.2012 Рагачоў: Дзяніса Дашкевіча аштрафавалі на 3 мільёны
Скончыўся чарговы, трэці судовы працэс па зыску рагачоўскай раённай газеты «Свабоднае слова» да грамадскага актывіста Дзяніса Дашкевіча. Суддзя прызнала яго вінаватым у парушэнні аўтарскіх правоў (артыкул 9.2 КаАП) і пакарала штрафам у памеры 3 мільёны рублёў.
12.10.2012 Корбану і Сяргееву па 5 сутак арышту (аднаўляецца)
Лідэра моладзевай ініцыятывы «Альтэрнатыва» Алега Корбана і актывіста Уладзімера Сяргеева судзяць у судзе Партызанкага раёну Менска. Іх вінавацяць у дробным хуліганстве (арт. 17.1 КаАП). Суддзя - Рыта Шарай . 14-40. Уладзіміра Сяргеева прысудзілі да арышту на 5 сутак, Алегу Корбану таксама 5 сутак арышту
09.10.2012 У Магілёве за налепкі супраць смяротнага пакарання затрыманыя валанцёры
У Магілёве 8 кастрычніка, напярэдадні Міжнароднага дня супраць смяротнага пакарання, былі затрыманыя валанцёры, якія распаўсюджвалі налепкі і постэры кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі”.
08.10.2012 За расьцяжку "Свабоду палітвязням!" Сяргея Малашонка пакаралі штрафам
Суд горада Наваполацка 8 кастрычніка разгледзеў адмністрацыйную справу актывіста БХД Сяргея Малашонка. Яго зьвінавацілі ў парушэньні арт. 23.34 КаАП РБ (парушэньне парадку правядзеньня масавага мерапрыемства) і пакараў штрафам у памеры 300 тысяч рублёў.
05.10.2012 “Брыдкаслоў” Гоўша тлумачыць рашэнне аблсуда па яго скарзе палітычнай ангажаванасцю
Праваабаронца Сяргей Гоўша, пакараны падчас выбарчай кампаніі судом Баранавіцкага раёна мільённым штрафам нібыта за брыдкаслоўе на адрас сябраў акруговай камісіі, пры якой з’яўляўся назіральнікам, падаваў скаргу ў Брэсцкі абласны суд. Суддзя Міхаіл Грыгаровіч знайшоў падставу для незадавальнення скаргі нават пры наяўнасці неабвержных доказаў.
02.10.2012 Слонімская актывістка БХД рыхтуе скаргу ў Вярхоўны Суд
Гродзенскі абласны суд не задаволіў скаргу Вольгі Пансевіч, якую сёлета 12 чэрвеня суддзя суда Слонімскага раёна Іван Ластоўскі па двух адміністратыўных артыкулах – за непадпарадкаванне міліцыі і нецэнзурную лаянку - аштрафаваў на 2 мільёны 500 тысяч рублёў.
02.10.2012 У судзе скаргу Алеся Пушкіна разгледзелі па-беларуску і не задаволілі
Гарадзенскі абласны суд не задаволіў скаргу Алеся Пушкіна на тое, што падчас яго затрыманьня ў Смаргоні зь іншымі мастакамі міліцыянты адмовіліся зь ім размаўляць на беларускай мове, парушыўшы гэтым закон аб мовах, а таксама ў судзе не абвясьцілі рашэньня па-беларуску, хоць у залі ўвесь час прысутнічаў перакладчык.
02.10.2012 На Мікалая Уласевіча склалі пратакол за непадпарадкаваньне супрацоўнікам міліцыі
Сёньня, 2 кастрычніка, на кватэру да астравецкага актывіста Мікалая Уласевіча прыйшлі два супрацоўнікі міліцыі і склалі адміністрацыйны пратакол нібыта за непадпарадкаваньне супрацоўнікам міліцыі (арт. 23.4 КаАП РБ), якое мела месца 21 верасьня.
02.10.2012 Гарадзенскі абласны суд не задаволіў скаргу Алеся Пушкіна
Гарадзенскі абласны суд 2 кастрычніка разгледзеў скаргу асуджанага Смаргонскім раённым судом мастака Алеся Пушкіна. Паводле рашэння Смаргонскага суду Пушкін за ўдзел у мастацкім перфомансе ў гонар забітага энкавэдыстамі беларускага патрыёта Расціслава Лапіцкага быў засуджаны да 10 сутак адміністратыўнага арышту.
28.09.2012 Суд над Палінай Шарэндай-Панасюк перанесены
Адміністрацыйную справу ў дачыненні да Паліны Шарэнда-Панасюк суддзя Марыя Леванчук адправіла ў міліцыю на дапрацоўку. Па яе словах, «звесткі, пададзеныя ў пратаколе, не пацвярджаюцца». Акрамя таго у судзе не было сведак-міліцыянтаў.
24.09.2012 Братам Дварэцкім прысудзілі 3 сутак арышту
Судзілі ў судзе Партызанскага раёне па артыкуле 23.4 КаАП – непадпарадкаванне міліцыі. У суботу іх затрымалі падчас расклейвання налепак за байкот. Суддзя - Мар'яна Валчкова.
24.09.2012 Алесю Макаеву - 6 сутак арышту
Старшыню Руху салідарнасьці «Разам» Алеся Макаева судзяць ў судзе Цэнтральнага раёну Менску. Яго вінавацяць у непадпарадкаваньні супрацоўнікам міліцыі (арт. 23,4 КаАП РБ). Адміністрацыйную справу разглядае суддзя Якунчыхін Аляксандр. Прысуд - 6 сутак арышту.
23.09.2012 Браты Дварэцкія знайшліся на Акрэсціна
У другой палове дня 22 верасьня ў Менску супрацоўнікі міліцыі затрымалі братоў Андрэя і Аляксея Дварэцкіх. Іх адвезлі ў Партызанскі РУУС Менска, дзе былі складзеныя пратаколы аб адміністрацыйным правапарушэнні. Пакуль невядома, у чым іх абвінавацілі.
19.09.2012 Затрыманым у Магілёве замежнікам абмежавалі тэрмін знаходжання ў Беларусі
Магілёўскі аддзел па грамадзянстве і міграцыі спыніў адміністратыўную справу супраць затрыманых учора грамадзянаў Аўстрыі, Галандыі, ЗША і Нямеччыны. Тым часам скарацілі тэрміны іх знаходжання ў Беларусі – для кожнага індывідуальна, ад аднаго да пяці дзён.
19.09.2012 Сёньня - суды над актывістамі «Zмены» (дадаецца)
Паўла Вінаградава судзілі адразу па 2 артыкулах: 17.1 КаАП (брыдкаслоўле з прымяненнем мегафону) і 23.34 (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве). Прысуды - 5 і 7 сутак адпаведна. Усяго - 12 сутак.










