Навіны на тэму: адміністратыўны перасьлед

Міліцыі не дае спакою памяць пра паўстанцаў

22.11.2012 Міліцыі не дае спакою памяць пра паўстанцаў

Сёння, 22 лістапада, у Ленінскі РАУС Гародні па факце ўшанавання паўстанцаў 1863 году ў Свіслачы і Якушоўцы выкліканы грамадскі актывіст, былы палітвязень Алесь Кіркевіч. Яго сустрэча з намеснікам начальніка РАУСу Паўлам Лапата павінна адбыцца а 15-й гадзіне.

Праваабаронцу Леаніда Судаленку падатковая аштрафавала на 500 тысяч

22.11.2012 Праваабаронцу Леаніда Судаленку падатковая аштрафавала на 500 тысяч

Штраф у памеры 5 базавых велічынь (500 тысяч рублёў) атрымаў 21 лістапада па рашэнню Інспекцыі па падатках і зборах па Савецкаму раёну Гомеля праваабаронца Леанід Судаленка. На яго быў складзены адміністрацыйны пратакол па артыкулу 23.9 КаАП (парушэнне прадстаўлення дэкларацыі).

Суд над Міколам Уласевічам працягнецца заўтра

20.11.2012 Суд над Міколам Уласевічам працягнецца заўтра

На 21 лістапада, на 15-ю гадзіну дня, прызначана чарговае, ужо трэцяе, паседжанне Астравецкага раённага суду. Падчас яго мусяць быць разгледжаны аб’яднаныя ў адну вытворчасць скарга Мікалая Уласевіча на дзеянні органу, які вядзе ў дачыненні да яго адміністратыўны працэс, і яшчэ адна адміністратыўная справа супраць грамадска-палітычнага актывіста.

19.11.2012 Працяг судоў у Свіслачы - 26 і 27 лістапада

Прызначаны даты судоў над актывістамі, якія ўшанавалі памяць паўстанцаў 1863 года - Віктару Дзясяціку, Анатолю Валюку і Юрыю Глебіку. Як зазначыў апошні, іх вінавацяць ва ўдзеле ў нібыта несанкцыянаванай акцыі.

Мікола Чарнавус пакараны штрафам за дабрачынны абед

19.11.2012 Мікола Чарнавус пакараны штрафам за дабрачынны абед

Прадпрымальнік з Баранавіч Мікола Чарнавус пакараны судом горада Баранавічы і Баранавіцкага раёна штрафам у 3 мільёны рублёў. Яго абвінавацілі па артыкуле 23.34 ч. 2 Адміністрацыйнага кодэкса РБ -- “арганізацыя і правядзенне несанкцыянаванага масавага мерапрыемства”.

Падатковая інспекцыя хоча прыцягнуць да адказнасці гомельскага праваабаронцу Леаніда Судаленку

19.11.2012 Падатковая інспекцыя хоча прыцягнуць да адказнасці гомельскага праваабаронцу Леаніда Судаленку

З другой спробы ўдалося выклікаць у інспекцыю па падатках і зборах гомельскага праваабаронцу Леаніда Судаленку. Нагадаем, падатковая запатрабавала дэкларацыю аб прыбытках за пяць гадоў у праваабаронцы, яго жонкі і сына, які зараз праходзіць тэрміновую ваенную службу.

Суд аштрафаваў старшыню гомельскай абласной арганізацыі партыі левых «Справядлівы свет»

14.11.2012 Суд аштрафаваў старшыню гомельскай абласной арганізацыі партыі левых «Справядлівы свет»

Сёння суд Чыгуначнага раёна Гомеля разгледзеў адміністратыўную справу старшыні гомельскай абласной арганізацыі партыі левых «Справядлівы свет» Уладзіміра Сякеркі. Па артыкуле 23.4 КаАП (непадпарадкаванне законным патрабаванням службовых асоб) суддзя Анатоль Сотнікаў пастанавіў аштрафаваць палітыка на 20 базавых велічынь.

Міліцыя спыніла справу супраць рэдактара раёнкі за абразу грамадскага актывіста

14.11.2012 Міліцыя спыніла справу супраць рэдактара раёнкі за абразу грамадскага актывіста

Адміністрацыйная справа, якая была пачата супраць галоўнага рэдактара Рагачоўскай раённай газеты "Свабоднае слова", спынена. Міліцыя не знайшла ў дзеяннях рэдактара раёнкі складу правапарушэння. Нагадаем, мясцовы грамадскі актывіст Дзяніс Дашкевіч прасіў прыцягнуць рэдактара дзяржаўнай газеты да адказнасці за паклёп.

Маладафронтаўцу Раману Васільеву - 15 сутак

09.11.2012 Маладафронтаўцу Раману Васільеву - 15 сутак

Суддзя суда Маскоўскага раёна менска Таццяна Моталь вынесла рашэнне па справе Рамана Васільева - 15 сутак адміністратыўнага арышту.

Яроменка асудзілі на 15 сутак

08.11.2012 Яроменка асудзілі на 15 сутак

Суддзя Маскоўскага раёна г. Менска Таццяна Моталь вынесла рашэнне аб адміністратыўным арышце на 15 сутак, якія актывіст Маладога Фронту правядзе ў ізалятары часовага ўтрымання на Акрэсціна.

У Свіслачы працягваецца пераслед грамадскіх актывістаў

08.11.2012 У Свіслачы працягваецца пераслед грамадскіх актывістаў

На мясцовых жыхароў Анатоля Валюка, Віктара Дзесяціка і Юрыя Глебіка складзены пратаколы за нібыта адміністратыўнае правапарушэнне – удзел у несанкцыянаванай акцыі 27 кастрычніка бягучага году.

Слуцк: Грамадскага актывіста зноў аштрафавалі на мільён рублёў за «справу аб налепках»

02.11.2012 Слуцк: Грамадскага актывіста зноў аштрафавалі на мільён рублёў за «справу аб налепках»

Адміністрацыйная камісія Слуцкага райвыканкама прызнала грамадскага актывіста Віталя Амяльковіча вінаватым у парушэнні правілаў добраўпарадкавання населеных пунктаў. На гэты раз Амяльковічу ўдалося даведацца, хто менавіта яго затрымліваў ноччу 14 ліпеня і бачыў, «як ён расклейваў налепкі на слупе».

Зьмітра Крэмянецкага пераводзяць са шпіталя ў ІЧУ

02.11.2012 Зьмітра Крэмянецкага пераводзяць са шпіталя ў ІЧУ

Пра гэта актывіст паведаміў паплечнікам па тэлефоне.

Танкачова: Інстытут Гётэ спрабуе апраўдаць затрыманьне Гуліна

01.11.2012 Танкачова: Інстытут Гётэ спрабуе апраўдаць затрыманьне Гуліна

Так рэагуе праваабаронца на словы прэсавага аташэ цэнтральнага офісу Інстытута Гётэ ў Нямеччыне Крыстофа Мюхера. Ён падазрае, што акцыя Міхаіла Гуліна адбывалася ў недазволеным месцы.

Вітольду Ашурку  - 3 сутак арышту

01.11.2012 Вітольду Ашурку - 3 сутак арышту

Актывіста з Бярозаўкі затрымалі 27 кастрычніка падчас акцыі па ўшанаванню памяці паўстанцаў Каліноўскага ў Свіслачы разам яшчэ з 3 актывістамі. Сёння адбылося апоўняе судовае паседжанне. Па выніку судоў актывістаў пакаралі суткамі і штрафам.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства