Навіны на тэму: адміністратыўны перасьлед

Суд над Паўлам Вінаградавым перанесены

12.12.2012 Суд над Паўлам Вінаградавым перанесены

Суд над актывістам “Змены” Паўлам Вінаградавым перанесены на панядзелак, 17 снежня. Такое рашэнне прыняў суд Першамайскага раёна Менска. Сам актывіст адпушчаны з залі суда на вуліцы Астрашыцкай.

У Мінску затрыманы Павел Вінаградаў

12.12.2012 У Мінску затрыманы Павел Вінаградаў

Паўла Вінаградава выклікалі сёння ў крымінальна-выканаўчую інспекцыю Маскоўскага раёну, а затым адвезлі ў Першамайскі РАУС, паведаміла жонка актывіста Святлана. Вінаградаў знаходзіцца пад наглядам і абавязаны прыходзіць у інспекцыю.

Гомельскі абласны суд пакінуў у сіле штраф Уладзіміру Сякерку за непадпарадкаванне памежнікам

07.12.2012 Гомельскі абласны суд пакінуў у сіле штраф Уладзіміру Сякерку за непадпарадкаванне памежнікам

"У рапарце было напісана дакладна так: «Выяўлены грамадзянін, які знаходзіўся ў спісах па даручэнні праваахоўных органаў». На судзе я прасіў растлумачыць: якія спісы, хто мяне туды ўнёс, і як з іх выйсці. Але таксама ніхто не адказаў".

06.12.2012 Алеся Пушкіна таемна пасадзілі на 12 сутак

Судзьдзя Ленінскага раёну Менску Марына Запасьнік арыштавала мастака Алеся Пушкіна на 12 сутак.

Гарадзеншчына: уладам не дае спакою ўшанаванне памяці паўстанцаў 1863 году

05.12.2012 Гарадзеншчына: уладам не дае спакою ўшанаванне памяці паўстанцаў 1863 году

Супрацоўнікі міліцыі працягваюць шукаць удзельнікаў урачыстасці, пераследуючы іх у адміністратыўным парадку. 4 снежня з адміністратыўнымі пратаколамі былі азнаёмлены старшыня Гарадзенскай арганізацыі Партыі БНФ Вадзім Саранчукоў і сябра рады гарадской структуры ПБНФ Ірына Данілоўская. Напэўна, іх неўзабаве чакае выклік у Свіслацкі раённы суд.

04.12.2012 Пушкін абскарджвае свой арышт пэрформансам

Мастак Алесь Пушкін зьвярнуўся ў Вярхоўны суд з абскарджаньнем рашэньня суду Смаргонскага раёну. Ён просіць прызнаць рашэньне раённага суду аб сваім 10-суткавым арышце незаконным.

Штраф за акцыю ўшанавання памяці братоў Каліноўскіх пакінуты ў сіле

03.12.2012 Штраф за акцыю ўшанавання памяці братоў Каліноўскіх пакінуты ў сіле

Прадказальнай адмовай Гарадзенскага абласнога суду скончыўся разгляд касацыйнай скаргі прадстаўніка партыі АГП Віталя Лопасава на прадмет незаконнасці штрафу, да якога актывіст быў асуджаны Свіслацкім раённым судом за ўдзел у Дні памяці паўстанцаў 1863 году, што праводзіўся 27 кастрычніка.

Магілёвец Юрый Новікаў працягвае абскарджваць канфіскацыю інфармацыйных матэрыялаў для назіральнікаў

03.12.2012 Магілёвец Юрый Новікаў працягвае абскарджваць канфіскацыю інфармацыйных матэрыялаў для назіральнікаў

Магілёўскі каардынатар кампаніі “За справядлівыя выбары 2012” Юрый Новікаў гэтым разам накіраваў наглядную скаргу на імя старшыні Магілёўскага абласнога суда.

Іван Крук падаў скаргу на дзеянні міліцыі

02.12.2012 Іван Крук падаў скаргу на дзеянні міліцыі

Астравецкі актывіст Іван Крук паўторна падаў скаргу на дзеянні міліцыянтаў. Справа цягнецца яшчэ з 21 верасня, калі Крука і Мікалая Уласевіча затрымалі супрацоўнікі праваахоўных органаў, на абодвух былі пачатыя адміністрацыйныя справы.

Рагачоўскаму апазіцыянеру забаранілі выязджаць за мяжу

30.11.2012 Рагачоўскаму апазіцыянеру забаранілі выязджаць за мяжу

Дзяніс Дашкевіч атрымаў пастанову Гомельскага абласнога Гаспадарчага суда аб забароне пакідаць межы Беларусі да поўнай выплаты штрафу ў памеры 2 мільёны рублёў. "Як я зразумеў, гэта штраф за маю “незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць” па рашэнню гомельскага суда, на якім я нават не прысутнічаў і куды мяне не запрасілі".

Сёння працяг суда над Мікалаем Уласевічам

30.11.2012 Сёння працяг суда над Мікалаем Уласевічам

Гэта ўжо шостая спроба Астравецкага раённага суда разабрацца ў сітуацыі, праўда, два разы судовыя пасяджэнні не адбываліся па аб’ектыўных прычынах. Працэс мае незвычайны характар, паколькі аб'яднаў фактычна дзве справы: першая – гэта скарга самога актывіста на праваахоўныя органы, а другая – гэта абвінавачанне актывіста з боку органаў у нібыта непадпарадкаванні супрацоўнікам міліцыі.

У Свіслачы - штрафы ў 10 базавых велічынь

27.11.2012 У Свіслачы - штрафы ў 10 базавых велічынь

У Свіслацкім раённым судзе 27 лістапада адбыўся разгляд трох адміністратыўных пратаколаў, складзеных у дачыненні да мясцовых грамадскіх актывістаў за ўдзел у святкаванні Дня памяці паўстанцаў 1863 году, якое адбылося яшчэ 27 кастрычніка.

27.11.2012 У Сьвіслачы судзяць за ўшанаваньне памяці паўстанцаў

27 лістапада ў Сьвіслачы працягнуцца судовыя працэсы над дэмакратычнымі актывістамі Анатолем Валюком, Юры Глебікам і Віктарам Дзесяцікам.

Адміністратыўны працэс над Міколам Уласевічам расцягваецца

23.11.2012 Адміністратыўны працэс над Міколам Уласевічам расцягваецца

23 лістапада ў Астравецкім раённым судзе павінен быў адбыцца працяг адміністратыўнага працэсу над Мікалаем Уласевічам, якога вінавацяць нібыта ў непадпарадкаванні службовым асобам у час выканання тымі сваіх абавязкаў. Аднак, сённяшняе паседжанне суду, прызначанае на 15.00, хутчэй усяго не адбудзецца.

На Алеся Кіркевіча заведзена адміністратыўная справа

22.11.2012 На Алеся Кіркевіча заведзена адміністратыўная справа

22 лістапада ў Ленінскім РАУСе Гародні Кіркевічу паведамілі, што ў дачыненні да яго ідзе адміністратыўны працэс і задалі некаторыя пытанні, якія былі аформлены ў выглядзе пратаколу апытання.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства