Навіны на тэму: адміністратыўны перасьлед
27.12.2012 Анатоля Лябедзьку выклікаюць у міліцыю
Лідара Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоля Лябедзьку выклікаюць у міліцыю Савецкага раёна сталіцы. Позва на 27 снежня прыйшла факсама на партыйны офіс АГП.
27.12.2012 Аляксандру Макаеву - штраф 50 базавых велічынь
У судзе Маскоўскага раёна Менска 27 сьнежня пачаўся разгляд адміністратыўнай справы прадпрымальніка Аляксандра Макаева. Яго вінавацяць па частцы 3 артыкула 23.34 (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве, здзейсненае паўторна на працягу года). Справу разглядае суддзя Яўген Хаткевіч.
24.12.2012 Алеся Макаева будуць судзіць за арганізацыю святкавання ўгодкаў Слуцкага збройнага чыну
Грамадскі актывіст Алесь Макаеў зноў можа сустрэць Новы год за кратамі. Ён атрымаў позву з патрабаваннем з'явіцца 27 снежня ў 9.30 у суд Маскоўскага раёна Мінска.
20.12.2012 У Віцебску судзяць прыхільнікаў БХД
У Першамайскім райсудзе разглядаюць справы затрыманых 19 сьнежня Аляксея Кішчука і Станіслава Лаўрэнава. На абодвух хлопцаў міліцыянты склалі пратаколы за «нецэнзурную лаянку».
20.12.2012 Гарадзенскі абласны суд: карпаратыўная “сцяна”
20 снежня ў Гарадзенскім абласным судзе адбыўся разгляд скаргаў трох свіслацкіх грамадскіх актывістаў – Віктара Дзесяціка, Юрыя Глебіка і Анатоля Валюка, якія аспрэчвалі пастановы Свіслацкага раённага суда. Фармальны разгляд трох скаргаў доўжыўся хвілін па тры-пяць.
20.12.2012 У Гародні праваабаронцаў будуць судзіць па здымку ў інтэрнэце
Фармальнай падставай для ўзбуджэння справы стала размяшчэнне на сайце Праваабарончага цэнтру “Вясна” матэрыялу пра 10 снежня – Міжнародны Дзень правоў чалавека, калі гарадзенскія праваабаронцы сфатаграфаваліся ў падтрымку зняволенага Алеся Бяляцкага.
19.12.2012 Затрыманых у Віцебску актывістаў БХД абвінавачюць у дробным хуліганстве
Затрыманых у Віцебску актывістаў БХД Станіслава Лаўрэнава і Аляксея Кішчука абвінавачваюць у дробным хуліганстве -- "нецэнзурнай лаянцы". Затрыманьне адбылося каля 11 раніцы, але суду над затрыманымі так і не было. Абодвух змясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання прынамсі на бліжэйшую ноч. Ці будзе суд заўтра, хлопцам не кажуць таксама.
19.12.2012 Два гады пасля Плошчы: палітвязні па-ранейшаму за кратамі, улады парушаюць правы чалавека
Праваабаронцы канстатуюць сітуацыю з правамі чалавека ў 2012 годзе “стабільна кепскую”, як зрэшты і ў 2011. Тэндэнцыя прыціскання грамадзянска-палітычных правоў, адміністратыўны і крымінальны пераслед у адносінах да апанентаў рэжыма працягваецца.
18.12.2012 Дземідзенка асуджаны на 5 сутак
Мікола Дземідзенка быў затрыманы сёння ў другой палове дня на вуліцы Уманскай, ён вяртаўся дахаты. Некалькі гадзін з імі не было сувязі.
18.12.2012 Мікалай Уласевіч аштрафаваны на 40 базавых велічынь
18 снежня ўрэшце скончыўся судовы працэс па адміністрацыйнай справе грамадска-палітычнага актывіста з мястэчка Варняны Мікалая Уласевіча. Астравецкі раённы суд на апошнім паседжанні прызнаў актывіста вінаватым і аштрафаваў яго на 40 базавых велічынь. Гэты адміністрацыйны працэс стаў рэкордным на Гарадзеншчыне па працягласці – спатрэбілася ажно 9 (!) паседжанняў.
17.12.2012 Чакаецца рашэнне па справе Міколы Уласевіча
У Астравецкім раённым судзе а 17-й гадзіне пачынаецца заключнае паседжанне суду па адміністрацыйнай справе Мікалая Уласевіча, якога вінавацяць нібыта ў непадпарадкаванні службовым асобам (артыкул 23.4 КаАП). Апошняе, ужо сёмае па ліку паседжанне, прайшло 13 снежня і доўжылася з 14-й гадзіны дня ажно да 22-й гадзіны вечару (!).
17.12.2012 У Сьвіслачы працягваюцца суды за ўшанаваньне памяці паўстанцаў
На 20 сьнежня позву ў Сьвіслацкі раённы суд атрымала гарадзенка Ірына Данілоўская.
17.12.2012 Суд над Паўлам Вінаградавым: 5 сутак арышту
Лідар моладзевага крыла «Zмена» кампаніі «Гавары праўду!» Павед Вінаградаў асуджаны сёння судом Першамайскага раёна на 5 сутак адміністрацыйнага арышту.
13.12.2012 Чарговы штраф за акцыю ў Свіслачы
На Гарадзеншчыне працягваюцца суды за акцыю ўшанавання памяці паўстанцаў, якая адбылася ў Свіслачы 27-га кастрычніка. 13 снежня Свіслацкі раённы суд асудзіў актывіста з Бярозаўкі Сяргея Трафімчыка. Яго абвінавацілі ва ўдзеле у несанкцыяваным мерапрыемстве і пакаралі штрафам у памеры 8-мі базавых велічынь.
13.12.2012 Справа Міколы Уласевіча набліжаецца да канца
Чарговае паседжанне па адміністрацыйнай справе грамадскага актывіста з мястэчка Варняны Мікалая Уласевіча адбылося ў Астравецкім раённым судзе12 снежня.










