Навіны на тэму: адміністратыўны перасьлед

23.01.2013 Журналіста Еўрарадыё Паўла Свярдлова пазбавілі акрэдытацыі ў Беларусі

Падставай для адпаведнага рашэння МЗС стаў адміністрацыйны арышт карэспандэнта, абвінавачанага ў бруднай лаянцы летам 2012 года.

Сяргей Малашанок: цягам дня позву я не атрымаў і таму нікуды ісці не збіраюся

23.01.2013 Сяргей Малашанок: цягам дня позву я не атрымаў і таму нікуды ісці не збіраюся

Наваполацкага актывіста аргкамітэта па стварэнні партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя" Сяргея Малашанка выклікаюць «на размову» пра фотаздымак з партрэтам Алеся Бяляцкага.

22.01.2013 Анатоля Лябедзьку асудзілі “завочна”

Анатоля Лябедзьку прысудзілі да штрафу за “несанкцыянаванае вулічнае пікетаванне”. Разглядаў справу суддзя Зміцер Паўлючэнка, пасяджэнне праходзіла ў судзе Савецкага раёна Менска.

Праваабаронца Сяргей Гоўша просіць Вярхоўны суд разабрацца з ягонай справай

21.01.2013 Праваабаронца Сяргей Гоўша просіць Вярхоўны суд разабрацца з ягонай справай

Правабаронца Сяргей Гоўша 21 студзеня напісаў скаргу ў Вярхоўны Суд на пастановы Баранавіцкага і Брэсцкага абласнога судоў. Ён просіць адмяніць усе вынесеныя судовыя пастановы па яго адміністрацыйнай справе.

Гарадзенскія праваабаронцы абскардзяць абсурдныя прысуды

21.01.2013 Гарадзенскія праваабаронцы абскардзяць абсурдныя прысуды

На 29-га студзеня ў Гарадзенскім абласным судзе прызначаны разгляд касацыйнай скаргі Віктара Сазонава, Уладзіміра Хільмановіча і Рамана Юргеля. Пачатак ў 9.30.

Арганізатара “Славянскага марша” Дзмітрыя Дзенісенку пакаралі штрафам

16.01.2013 Арганізатара “Славянскага марша” Дзмітрыя Дзенісенку пакаралі штрафам

Такое рашэнне было прынята сёння, 16 студзеня, суддзёй Тацянай Рубіс. Яна прызнала Дзмітрыя Дзенісенку вінаватым у парушэнні Закону “Аб масавых мерапрыемствах”. Нагодай для пакарання стала тое, штоўдзельнікі мерапрыемства хавалі свае твары за маскамі, што забаронена законам.

Уладзімір Лемеш: «Пасля суда міліцыя мяне не адпускала»

16.01.2013 Уладзімір Лемеш: «Пасля суда міліцыя мяне не адпускала»

Аштрафаваны судом Першамайскага раёну горада Мінску актывіст грамадскай ініцыятывы “Еўрапейская Беларусь” салігорац Уладзімір Лемеш распавёў пра акалічнасці свайго затрымання.

Гарадзенскія правабаронцы абскарджваюць штрафы ў абласным судзе

15.01.2013 Гарадзенскія правабаронцы абскарджваюць штрафы ў абласным судзе

Гарадзенскія правабаронцы Віктар Сазонаў, Раман Юргель і Уладзімір Хільмановіч, аштрафаваныя судом Ленінскага раёну Гародні на паўтары мільёны кожны за нібыта правядзенне несанкцыянаванага пікету 10 снежня, склалі скаргі ў абласны суд. У сваіх скаргах яны даводзяць усю абсурднасць абвінавачвання і пастановы суду.

10.01.2013 Актывістаў «Гавары праўду» асудзілі на суткі

Суд Кастрычніцкага раёна Мінска асудзіў актывістку кампаніі «Гавары праўду» Святлану Воўкаву да 5-ці сутак арышту. Двух іншых актывістаў Юрыя Фабішэўскага і Аляксея Марозава — да 10 сутак. Падстава — непадпарадкаванне міліцыі.

Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў заступілася за Віктара Сазонава, Уладзіміра Хільмановіча і Рамана Юргеля

10.01.2013 Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў заступілася за Віктара Сазонава, Уладзіміра Хільмановіча і Рамана Юргеля

Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў, сумесная праграма Міжнароднай Федэрацыі за правы чалавека (FIDH) і Сусветнай арганізацыі супраць катаванняў (OMCT), распаўсюдзіла тэрміновы зварот з нагоды накладання штрафаў на гарадзенскіх праваабаронцаў за акцыю салідарнасці са зняволеным кіраўніком ПЦ “Вясна” Алесем Бяляцкім.

Камітэт па правах чалавека ААН стаў на бок віцебскай пенсіянеркі-актывісткі (фота)

09.01.2013 Камітэт па правах чалавека ААН стаў на бок віцебскай пенсіянеркі-актывісткі (фота)

25 сакавіка 2008 году спадарыня Антаніна Піванос вырашыла зрабіць падарунак апазіцыянеру Барысу Хамайду – прынесла яму вышыванку са словамі малітвы "Ойча наш". Вышытыя чырвонымі ніткамі на белай тканіне, гэтыя словы міліцыянты расцанілі як плакат апазіцыйнага зместу.

Еўрадэпутат Марэк Мігальскі падтрымаў гарадзенскіх праваабаронцаў

09.01.2013 Еўрадэпутат Марэк Мігальскі падтрымаў гарадзенскіх праваабаронцаў

У суботу, 5 студзеня, суд у Гародні прысудзіў трох абаронцаў правоў чалавека, які сфатаграфаваліся з выявамі кіраўніка Праваабарончага цэнтра "Вясна" Алеся Бяляцкага, у выглядзе штрафу ў памеры 1,5 млн. рублёў кожнаму.

Гарадзенскі рэкорд – за фотаздымак у інтэрнэце праваабаронцы аштрафаваны на 4,5 мільёнаў рублёў

05.01.2013 Гарадзенскі рэкорд – за фотаздымак у інтэрнэце праваабаронцы аштрафаваны на 4,5 мільёнаў рублёў

У Гародні 5 снежня ў судзе Ленінскага раёну прайшоў разгляд адміністрацыйных справаў, распачатых супраць гарадзенскіх праваабаронцаў Віктара Сазонава, Рамана Юргеля і Уладзіміра Хільмановіча.

Старшыню гарадзенскага БНФ абвінавацілі ў парушэнні Канстытуцыі

04.01.2013 Старшыню гарадзенскага БНФ абвінавацілі ў парушэнні Канстытуцыі

Да 10 базавых велічынь прысудзілі старшыню гарадзенскай гарадской арганізацыі партыі БНФ Вадзіма Саранчукова за ўдзел у акцыі па ўшанаванні паўстанцаў Кастуся Каліноўскага 1863 года.

Гарадзенскія праваабаронцы атрымалі позвы ў суд

02.01.2013 Гарадзенскія праваабаронцы атрымалі позвы ў суд

Гарадзенскі праваабаронца Уладзімір Хільмановіч атрымаў позву ў суд Ленінскага раёна Гародні. 5 студзеня тут будзе разглядацца адміністратыўная справа па абвінавачванні яго ва ўдзеле ў несанкцыянаваным пікеце.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства