Навіны на тэму: адміністратыўны перасьлед

Бялынічы: Штраф 50 базавых велічынь за публікацыю і распаўсюд “Магілёўскага Выбару”

30.03.2013 Бялынічы: Штраф 50 базавых велічынь за публікацыю і распаўсюд “Магілёўскага Выбару”

Суд Бялыніцкага раёна 29 сакавіка пакараў штрафам у памеры 50 базавых велічынь жыхара вёскі Лебедзянка Валерыя Вусіка нібыта за паклёп у адрас старшыні СВК “Лебедзянка” Пятра Бялова і за распаўсюд незалежнай газеты “Магілёўскі Выбар”. Слуханні ў судзе скончыліся толькі ў 20-00 вечара.

Сяргея Каваленку аштрафавалі на мільён рублёў

29.03.2013 Сяргея Каваленку аштрафавалі на мільён рублёў

Суддзя Першамайскага райсуду аштрафавала сябра КХП-БНФ на падставе міліцэйскага пратакола, дзе было напісана, што ўвечары 25 сакавіка Сяргей Каваленка быў " у стане алкагольнага ап'янення", ды яшчэ "нецэнзурна выказваўся" і "размахваў рукамі". Актывіст ніводнага з гэтых абвінавачанняў не прызнаў.

Гомель: суд працягласцю 15 хвілін і па 2 мільёны штрафу апазіцыянерам

29.03.2013 Гомель: суд працягласцю 15 хвілін і па 2 мільёны штрафу апазіцыянерам

У Навабеліцкім судзе Гомеля 29 сакавіка адбыўся разгляд пратаколаў, складзеных міліцыяй у дачыненні намесніка АГП Васіля Палякова і грамадзянскага актывіста Уладзіміра Шыцікава. Раніцай 29 сакавіка «асобы, у дачыненні якіх вядзецца адміністрацыйны працэс», былі выкліканы па позве ў Навабеліцкі РАУС.

29.03.2013 29 cакавіка — працяг суду над Сяргеем Каваленкам

А 9 раніцы ў Першамайскім раённым судзе Віцебску зноў будуць судзіць актывіста Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ Сяргея Каваленку. Гэта працяг працэсу, распачатага 26 сакавіка

28.03.2013 Ніна Багінская зьбіраецца скардзіцца на міліцыю ў пракуратуру

Ніна Багінская згадвае, што ў судзе міліцыянты пыталіся ў лекараў «хуткай дапамогі», зь якой яны брыгады і ў які шпіталь яе павязуць. Актывістка мяркуе, што суд над ёй усё ж давядуць да канца.

Старшыня Гарадзенскага абласнога суда перакананы ў правамернасці штрафаў праваабаронцам

27.03.2013 Старшыня Гарадзенскага абласнога суда перакананы ў правамернасці штрафаў праваабаронцам

Судовы чыноўнік таксама сцвярджае, што фатаграфаванне праваабаронцаў у Міжнародны дзень правоў чалавека і размяшчэнне фотаздымка ў інтэрнэце было несанкцыянаванай публічнай акцыяй, якая падлягала адміністрацыйнаму пакаранню.

27.03.2013 Судовага рашэньня ў справе Багінскай пакуль няма

Суд над Нінай Багінскай, якая падняла бел-чырвона-белы сьцяг у цэнтры Менску, не завершаны і рашэньне ў ім не прынятае. Пра гэта паведамілі ў судзе Маскоўскага раёну Менску. Калі працэс можа быць адноўленым, не паведамляецца.

26.03.2013 Ніна Багінская ў судзе страціла прытомнасьць

У Маскоўскім судзе Менску 26 сакавіка судзілі грамадзкую актывістку Ніну Багінскую. Яе затрымалі ў Дзень Волі за малітву пад бел-чырвона-белым сьцягам ля Чырвонага касьцёлу.

Суд над Сяргеем Каваленкам перанесены на 29 сакавіка (абноўлена)

26.03.2013 Суд над Сяргеем Каваленкам перанесены на 29 сакавіка (абноўлена)

У судзе Першамайскага раёну Віцебска 26 сакавіка разглядаецца адміністрацыйная справа актывіста КХП-БНФ Сяргей Каваленкі. Яго вінавацяць у дробным хуліганстве (арт. 17.1 КаАП РБ). За пераход вуліцы ў неналежным месцы накладзены штраф памерам 450 тысяч рублёў.

Праваабаронца Раман Кісляк звярнуўся да Генеральнага пракурора

26.03.2013 Праваабаронца Раман Кісляк звярнуўся да Генеральнага пракурора

Юрыст-праваабаронца Раман Кісляк просіць праверыць працу міліцыі ў Віцебскай вобласці ў сувязі з тым, што затрыманыя за адміністрацыйныя правапарушэнні Леанід Аўтухоў і Канстанцін Смолікаў утрымліваліся пад вартай да суда больш за 48 гадзін.

Дзень Волі ў Віцебску: затрыманні, суды, "суткі", штрафы

26.03.2013 Дзень Волі ў Віцебску: затрыманні, суды, "суткі", штрафы

Увесь дзень 25 сакавіка працягваўся суд над Кастусём Смолікавым і Леанідам Аўтуховым. Рашэнне суддзя Іна Грабоўская выносіла ўжо пасля сканчэння працоўнага дня, каля 21 гадзін вечара: яна пастанавіла пакараць абодвух актывістаў на 5 сутак арышту. Па дарозе ў суд былі затрыманы чацьвёра актывістаў БХД і кіраўнік гарадской суполкі Партыі БНФ Аляксандр Кузняцоў.

 У Менску - суды над удзельнікамі святкавання Дня Волі (дапаўняецца)

25.03.2013 У Менску - суды над удзельнікамі святкавання Дня Волі (дапаўняецца)

18-47. Украінку Юлю Грышчук суддзя Дзмітрый Паўлючэнка пакараў арыштам на 1 суткі. Яна вызваленая, паколькі адбыла іх на Акрэсціна. 18-30. Сяргею Мокічу - 35 базавых велічынь. Антон Цімохаў пакараны штрафам у памеры 25 б.в (два з паловай мільёны рублёў). Аляксандр Кавалёў - штраф 40 базавых велічынь.

25.03.2013 Актывіста Уладзіміра Яроменка трымалі ў РУУСе да канца акцыі

Міліцыя прэвентыўна затрымала былога палітвязня перад Днём Волі. Пра гэта актывіст «Маладога фронта» і былы палітычны вязень Уладзімір Яроменак паведаміў charter97.org.

25 сакавіка ў Віцебску будуць судзіць за запрашэнні на Дзень Волі

24.03.2013 25 сакавіка ў Віцебску будуць судзіць за запрашэнні на Дзень Волі

Затрыманыя 22 сакавіка Леанід Аўтухоў і Кастусь Смолікаў вымушаныя чакаць суду ў ізалятары часовага ўтрымання. Была верагоднасць, што ў нядзелю, 24 сакавіка, актывістаў усё ж выпусцяць з-пад варты, але гэтыя спадзяванні не спраўдзіліся. На актывістаў склалі пратаколы за парушэнне парадку арганізацыі і правядзення масавага мерапрыемства.

Бялынічы: суд пачаў разгляд адміністрацыйнай справы Валерыя Вусіка

23.03.2013 Бялынічы: суд пачаў разгляд адміністрацыйнай справы Валерыя Вусіка

22 сакавіка ў судзе Бялыніцкага раёна разглядалі пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні, якое быццам бы здзейсніў жыхар вёскі Лебедзянка Валерый Вусік падчас наведвання са здымачнай групай незалежных тэлежурналістаў фермы мясцовай гаспадаркі СВК “Лебедзянка”.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства