Навіны на тэму: адміністратыўны перасьлед
18.04.2013 Віцебскаму актывісту Пятру Іванову прысудзілі 4 мільёны штрафаў
Першы штраф памерам 2 мільёны прысуджаны за тое, што ён, на думку кіраўніцтва ДАІ, выклаў непраўдзівыя факты ў скарзе на парушэнне кіроўцам міліцэйскага аўтамабіля правілаў дарожнага руху. Другі штраф – за непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі.
17.04.2013 Віцебскі абласны суд не задаволіў касацыйную скаргу Сяргея Каваленкі
І падчас працэсу 26 сакавіка ў Першамайскім райсудзе Віцебску, і ў абласным судзе Каваленка спрабаваў давесці сваю невінаватасць. Але суддзя абласнога суду Ірына Смалякова падтрымала рашэнне суддзі Першамайскага райсуду Валянціны Кісмярошкінай. Судом былі без пярэчанняў прынятыя факты, выкладзеныя ў міліцэйскіх пратаколах.
15.04.2013 Суд над Пятром Івановым адкладзены да 17 красавіка
Суд над віцебчуком Пятром Івановым, затрыманым раніцай 12 красавіка ў будынку абласнога ДАІ, распачаўся ў гэты самы дзень пад канец працоўнага дня. Спадар Іваноў заявіў хадайніцтва аб удзеле ў судовым працэсе адваката.
12.04.2013 Прызначана дата касацыйнага разгляду справы аб распаўсюдзе “Магілёўскага Выбару”
25 красавіка ў 9-30 у Магілёўскім абласным судзе будзе разгледжана скарга жыхара вёскі Лебедзянка Валерыя Вусіка на рашэнне суда Бялыніцкага раёна, які пакараў грамадскага актывіста штрафам у памеры 5 000 000 рублёў нібыта за паклёп і за распаўсюд газеты “Магілёўскі Выбар”.
12.04.2013 У Віцебску затрыманы актывіст Пётр Іваноў
У памяшканні ўпраўлення ўнутраных спраў Віцебскага аблвыканкама 12 красавіка быў затрыманы мясцовы актывіст Пётр Іваноў.
10.04.2013 Жыхарка Шклова дамагаеца кампенсацыі выдаткаў за паслугі адваката
У раённым судзе жанчына скарысталася сваім канстытуцыйным правам на адваката і заплаціла яму за працу грошы. Суд яе апраўдаў і прызнаў дзеянні супрацоўнікаў міліцыі незаконнымі і неабгрунтаванымі, аднак у кампенсацыі выдаткаў з міліцыянта судом было адмоўлена.
10.04.2013 Ян Мельнікаў пакараны штрафам за бел-чырвона-белы сцяг
Актывіст руху «За свабоду» Ян Мельнікаў пакараны штрафам за бел-чырвона-белы сцяг, з якім ён віншаваў мінчукоў з Днём Волі 25 сакавіка. Суддзя суду Савецкага раёна Менска Аксана Рэлява звінаваціла яго ў парушэнні часткі 2 арт. 23.34 КаАП (арганізацыя несанкцыянаванай акцыі) і прысудзіла да штрафу ў памеры 22 б.в.
10.04.2013 На Гарадзеншчыне новы адміністрацыйны працэс за фотаздымак
На Гарадзеншчыне чакаецца новы адміністрацыйны працэс па факце публікацыі фотаздымкаў у інтэрнэце. 25 сакавіка грамадскія актывісты з гораду Бярозаўка традыцыйна ўшанавалі памяць генерала БНР Кіпрыяна Кандратовіча. Магіла гэтай гістарычнай асобы знаходзіцца паблізу праваслаўнай царквы раённага цэнтру Воранава.
10.04.2013 Cуд над Нінай Багінскай: штраф - 2 з паловай мільёны рублёў
У судзе Маскоўскага раёна Менска 10 красавіка разглядаецца адміністрацыйная справа грамадскай актвісткі Ніны Багінскай. Пад час мінулага судовага паседжання, 26 сакавіка, яна страціла прытомнасць. Ніна Багінская з'явілася на судзе у цішотцы з надпісам "Свабоду Бяляцкаму". Прысуд - 25 базавых велічынь.
09.04.2013 Актывіста будуць судзіць за віншаванне мінчукоў з Днём Волі
Актывіста руха «За свабоду» Яна Мельнікава, які пад бел-чырвона-белым сцягам віншаваў мінчукоў з 25 Сакавіка, выклікалі ў РУУС Савецкага раёна і склалі там адміністратыўны пратакол.
08.04.2013 Бялынічы: суд апраўдаў Валерыя Вусіка па справе аб дробным хуліганстве
Згодна з пратаколам, складзеным супрацоўнікам міліцыі Сяргеем Карыткіным, Валерый Вусік 28 лютага, калі разам са здымачнай групай незалежных тэлежурналістаў наведваў жывёлагадоўчую ферму СВК “Лебедзянка”, “выражался нецензурной бранью, на предложения успокоиться не реагировал”.
05.04.2013 Віцебскі абласны суд адхіліў скаргу Леаніда Аўтухова
Старшыня абласной арганізацыі партыі БНФ хацеў абскардзіць рашэнне суду Кастрычніцкага раёну: 25 сакавіка суддзя Іна Грабоўская пакарала яго пяццю суткамі арышту за быццам бы парушэнне заканадаўства аб масавых мерапрыемствах.
04.04.2013 Штраф за вывешванне сцяга ў Брэсце
Камісія па справах непаўналетніх адміністрацыі Маскоўскага раёна Брэста наклала штраф на 18-гадовага Уладзіслава Бароўскага ў памеры 0,5 базавай велічыні (50 тыс. рублёў).
03.04.2013 Суд над Валерыем Вусікам: вынясенне прысуду зноў перанесенае
2 красавіка ў судзе Бялыніцкага раёна суддзя Аксана Загорская працягнула разгляд справы аб адміністрацыйным правапарушэнні ў адносінах Валерыя Вусіка, якое быццам бы ён здзейсніў падчас наведвання са здымачнай групай тэлежурналістаў фермы СВК “Лебедзянка”.
01.04.2013 Чаму адміністрацыйна затрыманых без суду трымаюць на выходных?
Берасьцейскі праваабаронца Раман Кісьляк накіраваў міністру ўнутраных справаў Беларусі Ігару Шуневічу і старшыні Вярхоўнага суду Валянціну Сукалу зварот з просьбай «забясьпечыць неадкладнае дастаўленьне адміністрацыйна затрыманых у суд для разгляду іх справаў».










