Навіны на тэму: адміністратыўны перасьлед
06.05.2013 Віцебскія міліцыянты склалі яшчэ адзін пратакол пра парушэнне Закону аб СМІ
Падзеі, паводле якіх у правапарушэнні вінавацяць сябра партыі БНФ Кастуся Смолікава, адбыліся паўтара месяцы таму, 22 сакавіка. Такі самы пратакол – за перавышэнне дазволенай колькасці асобнікаў партыйнага бюлетэню "Магістрат" – два тыдні таму быў складзены і на кіраўніка абласной партыйнай арганізацыі Леаніда Аўтухова.
06.05.2013 У Гародні актывіста БХД будуць судзіць за Хвалю Салідарнасці
У Гародні мясцовага сябра аргкамітэта па стварэнні партыі "Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя" Сяргея Верамеенку 3 траўня выклікалі ў мясцовы РАУС, дзе распытвалі ў сувязі з ягоным затрыманнем 12 сакавіка падчас Хвалі Салідарнасці.
03.05.2013 Актывісты «Zmenы» вывесілі на Кастрычніцкай плошчы расцяжку «Свабоду палітвязням»
У суботу, 4 мая, пасля адбыцця адміністрацыйнага арышту выйдзе на волю актывіст «Zмены» - моладзевага крыла грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду!» Павел Вінаградаў.
03.05.2013 Ян Мельнікаў усе святы правядзе за кратамі
Суд Цэнтральнага раёна г. Мінска абвінаваціў актывіста ва ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве і непадпарадкаванні законным патрабаванням супрацоўнікаў міліцыі.
01.05.2013 Віцебская міліцыя перадае пратакол за “чарнобыльскі” пікет у Кастрычніцкі райсуд
На сябра КХП БНФ Яна Дзяржаўцава 30 красавіка складзены пратакол пра парушэнне заканадаўства аб масавых мерапрыемствах. Міліцыянты выклікалі яго ў Кастрычніцкі РАУС, каб зафіксаваць правапарушэнне, якога яны на свае вочы не бачылі – пратакол складзены на падставе здымкаў, выкладзеных у інтэрнэце.
30.04.2013 У Калінкавічах сябру АГП распылілі ў вочы газавы балончык, і яго ж абвінавацілі ў бойцы
На сябра АГП з Калінкавічаў Дзяніса Рабянка міліцыя склала адміністрацыйны пратакол па артыкулу 9.1 КаАП – наўмыснае прычыненне цялеснага пашкоджання, якое не прывяло да кароткачасовай страты здароўя. Зараз актывісту пагражае штраф ад 10 да 30 базавых ці адміністрацыйны арышт.
29.04.2013 Рэха “Чарнобыльскага шляху”: суды ў Менску (дадаецца)
У судзе Савецкага раёну Менска (Лагойскі тракт, 3) адбудзецца разгляд адміністратыўных спраў журналістаў беларускага Радыё Рацыя Генадзя Барбарыча і Аляксандра Ярашэвіча.
29.04.2013 Расцяжкі ў цэнтры Мінска ў гонар Вінаградава, які сядзіць на сутках
28 красавіка невядомыя маладыя людзі правялі акцыю салідарнасці з лідарам моладзевага крыла кампаніі «Гавары праўду» — «Zмена» Паўлам Вінаградавым.
26.04.2013 Магілёўскі абласны суд не задаволіў скаргу Валерыя Вусіка
25 красавіка ў Магілёўскім абласным судзе адбыўся разгляд касацыйнай скаргі жыхара вёскі Лебедзянка Бялыніцкага раёна Валерыя Вусіка на рашэнне суда Бялыніцкага раёна, які пакараў грамадскага актывіста штрафам у памеры 5 000 000 рублёў нібыта за паклёп і за распаўсюд газеты “Магілёўскі Выбар”.
24.04.2013 Уладзя Яроменка адправілі ў турму на Акрэсьціна
У 14:40 Валянціна Цюрава праводзіла свайго хлопца Ўладзя Яроменка ў апорны пункт міліцыі Першамайскага раёну. Там ёй паведамілі, што хлопца завязуць у турму на Акрэсьціна.
24.04.2013 Павел Вінаградаў запрасіў лідараў апазіцыі сустрэць яго з "сутак"
Ён лічыць, што лідары апазіцыі і грамадзянскай супольнасці павінны выказаць салідарнасць з асуджанымі.
24.04.2013 На Леаніда Аўтухова склалі пратакол за парушэнне Закону аб СМІ
"Мяне вінавацяць у тым, што была перавышана колькасць асобнікаў партыйнага бюлетэня "Магістрат", які мы раздавалі 22 сакавіка. Але тыя асобнікі ніхто пры нас не лічыў, і адкуль узялася выніковая лічба, мне невядома. Акрамя гэтага, на сённяшні дзень усе асобнікі мусілі быць знішчаныя. Аднак – не, яны фігуруюць у маёй новай адміністрацыйнай справе".
24.04.2013 Уладзь Яроменка атрымаў 15 сутак арышту завочна
23 красавіка маладафронтаўцу Уладзю Яроменку патэлефанваў участковы інспектар і прапанаваў прыйсці да яго ў апорны пункт, патлумачыўшы, што ў юнака маюцца не адбытыя 15 сутак.
23.04.2013 Паўлу Вінаградаву - 12 сутак арышту
Актывіста моладзевай арганізацыі «Zмена» кампаніі «Гавары праўду» Паўла Вінаградава 23 красавіка судзяць у Цэнтральным судзе Менска. Адміністратыўную справу разглядае суддзя Вікторыя Шабуня. Вінаградава вінавацяць у парушэнні арт. 23.34. КаАП РП (парушэнне парадку правядзення масавага мерапрыемства). Прысуд - 12 сутак арышту.
18.04.2013 Баранавічы: актывіста спрабуюць прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці з любой нагоды
Мікалай Чарнавус: "Лічу, што мяне пераследуюць за маю актыўную грамадзянскую пазіцыю. Мяне штрафуюць за арганізацыю дабрачынных абедаў. Цяпер незаконна і з вялікімі парушэннямі склалі пратакол аб парушэнні правіл дарожнага руху, якія я не парушаў".










