Навіны на тэму: адміністратыўны перасьлед
16.05.2013 Суд за "чарнобыльскі пікет" у Віцебску – 17 траўня
Так супала, што ў той самы дзень і час, у 15.00 у Кастрычніцкім райсудзе распачнецца працэс над яшчэ двума віцебскімі актывістамі. Выкліканых да суддзі Алены Простас сябраў Партыі БНФ Леаніда Аўтухова і Кастуся Смолікава будуць судзіць паводле абвінавачання ў парушэнні Закону аб СМІ.
16.05.2013 Гродна: сябра БХД аспрэчвае штраф
Затрыманы Сяргей Верамеенка з торбай, у якой былі ўлёткі ў падтрымку палітвязняў, быў яшчэ 12 сакавіка непадалёк ад партыйнага офісу. Тады ж улёткі былі канфіскаваны. Паводле экспертызы Міністэрства інфармацыі, яны не адпавядаюць вызначаным нормам.
16.05.2013 Віцебскі абласны суд пацвердзіў, што актывіста Пятра Іванова аштрафавалі законна
Пётр Іваноў спрабаваў абскардзіць пастанову суддзі Першамайскага райсуда Валянціны Кісмярошкінай, якая прысудзіла актывісту штраф нібыта за ілжасведчанне супраць супрацоўнікаў ДАІ і непадпарадкаванне міліцыі. Але абласны суд вырашыў, што пастанова райсуду законная і адмене не падлягае.
16.05.2013 Сёння з Акрэсціна вызваляюць Дзмітрыя Галко
Сябра ГА "БАЖ" маюць вызваліць з ізалятара часовага ўтрымання а 21:00.
13.05.2013 Прызначана дата суду за віцебскі бюлетэнь "Магістрат"
Старшыня абласной арганізацыі Пратыі БНФ Леанід Аўтухоў атрымаў позву ў Кастрычніцкі райсуд на 15 гадзін 17 траўня. Суддзя Алена Протас мае разгледзець міліцэйскі пратакол, складзены на актывіста "за парушэнне заканадаўства аб СМІ". Ён мяркуе, што іх са Смолікавым будуць судзіць разам – як было і мінулы разам.
10.05.2013 Вінаградаву ў пастарунку дзевяць гадзін паказвалі прафілактычныя фільмы
Лідара «Змены», моладзевага крыла грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду!» забралі ў міліцыю каля 7.00, проста з кватэры. Ніякіх тлумачэнняў з боку супрацоўнікаў міліцыі не было. Адпусцілі яго, а 16.45.
10.05.2013 Уладзя Яроменка вызвалілі, але вывезлі за 40 кіламетраў ад Менска
Актывіста “Маладога фронта” Уладзіміра Яроменка вывезлі за 40 кіламетраў ад Менска. Учора скончыўся тэрмін яго 15-суткавага арышту.
08.05.2013 Баранавічы: Анжаліку Камбалаву аштрафавалі на 2 млн. рублёў
У Баранавічах 8 мая ў гарадскім судзе адбыўся разгляд адміністрацыйнай справы актывісткі АГП Анжалікі Камбалавай, якую 7 мая затрымалі супрацоўнікі міліцыі за пікет у памяць бясследна зніклага 14 гадоў таму экс-міністра ўнутраных спраў Беларусі Юрыя Захаранкі.
08.05.2013 2 мільёны штрафу за плакат зь Юрыем Захаранкам
Судзьдзя Баранавіцкага суду Кацярына Груда прысудзіла 2 мільёны штрафу кіраўніцы мясцовай арганізацыі АГП Анжэле Камбалавай за пікет у памяць Юрыя Захаранкі.
08.05.2013 За пратэст супраць будаўніцтва АЭС будуць судзіць двух віцебскіх актывістаў
На сябра КХП БНФ Віталя Каваленку склалі пратакол за парушэнне Закону аб масавых мерапрыемствах. Такі ж самы пратакол тыдзень таму быў складзены на яго аднапартыйца Яна Дзяржаўцава.
08.05.2013 Сяргея Верамеенку аштрафавалі за распаўсюд друкаваных выданняў без выходных дадзеных
У Гародне 7 траўня адбыўся суд над актывіста аргкамітэту па стварэнні партыі "Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя" Сяргеям Верамеенка. Судзя Ленінскага раёна прызнала вінаватым актывіста БХД ў распаўсюдзе друкаваных выданняў без выходных дадзеных і пакарала штрафам у 20 базавых адзінак (2 мільёна рублей).
07.05.2013 «Уся коўдра ў вошах» — актывісты пра ўмовы турмы на Акрэсціна
6 мая 2013 года на свабоду выйшлі Дзмітрый Чарняк, Аляксандр Тарнагурскі («Еўрапейская Беларусь») і анархіст Ігар Трухановіч.
07.05.2013 Сёння – суд над Ярашэвічам і Галко (абнаўляецца)
Вечарам 6 траўня каля станцыі метро “Міхалова” ў Менску былі затрыманыя журналіст Беларускага Радыё Рацыя Аляксандр Ярашэвіч і блогер Дзмітрый Галко. Прыкладна каля 20-40 побач з імі спыніўся мікрааўтобус з групай спецназаўцаў, якія запхнулі іх у аўтамабіль і адвезлі ў Маскоўскі РУУС Менску.
07.05.2013 У Горадні будуць судзіць актывіста БХД
У судзе Ленінскага раёна Горадні сёньня будуць судзіць актывіста аргкамітэту па стварэньні партыі «Беларуская Хрысьціянская Дэмакратыя» Сяргея Верамеенку. Яго абвінавачваюць у распаўсюдзе друкаваных выданьняў без выходных дадзеных.
06.05.2013 Сяргей Каваленка збіраецца абскарджваць папярэджанні
Інспекцыя выканання пакаранняў Першамайскага раёну Віцебска ўжо двойчы вынісіла папярэджанні віцебскаму сябру КХ БНФ. 16 красавіка актывіст атрымаў папярэджанне за парушэнне правілаў дарожнага руху, а 3 траўня – за дробнае хуліганства.










