Навіны на тэму: адміністратыўны перасьлед

Калінкавічы: суд пакараў актывіста АГП Дзяніса Рабянка штрафам

07.06.2013 Калінкавічы: суд пакараў актывіста АГП Дзяніса Рабянка штрафам

Па словах Дзяніса Рабянка, для яго стаў «своеасаблівай ілюстрацыяй заганнасці нашай сістэмы». «Я разлічваў вочы ў вочы задаць супрацоўнікам міліцыі ўсе нязручныя пытанні – і пра экспертызу, і пра адмову апытваць сведак, і пра тое, чаму начальнік РАУС не стаў разглядаць маю скаргу. Але мільцыянтаў нават у суд не выклікалі".

Пяць сутак арышту за ўлёткі супраць прызыўнога рабства

06.06.2013 Пяць сутак арышту за ўлёткі супраць прызыўнога рабства

4 чэрвеня позна ўвечары, падчас правядзення кампаніі супраць прызыўнога рабства быў затрыманы член аргкамітэта па стварэнні Нацыянал-бальшавіцкай партыі Зміцер Паліенка. Пасля затрымання ён быў дастаўлены ў РАУС Маскоўскага раёна, дзе быў падвергнуты зьбіцьцю з боку супрацоўнікаў праваахоўных органаў.

Салігорск: Былы зняволены судзіцца з мясцовым РАУС

30.05.2013 Салігорск: Былы зняволены судзіцца з мясцовым РАУС

Ігар Міхнавец адбываў пакаранне ў папраўчай калоніі № 5 горада Івацэвічы. Перад адміністрацыяй калоніі "правініўся" тым, што неаднаразова перадаваў у незалежныя СМІ і праваабарончыя арганізацыі падрабязнасці "папраўчага працэсу".

30.05.2013 Дзяржаўныя ведамствы адпісаліся БАЖ

Мінюст, МУС, Генпракуратура і Следчы камітэт, да якіх ГА «БАЖ» звярталася з нагоды арыштаў Ярашэвіча, Барбарыча і Галко, даслалі пісьмовыя адказы.

23.05.2013 Менгарсуд разгледзіць скаргі на прысуды журналістам Беларускага Радыё Рацыя

Менскі гарадскі суд прызначыў на 31 траўня разгляд скаргаў на прысуды, вынесеныя журналістам Радыё Рацыя Генадзю Барбарычу і Аляксандру Ярашэвічу. У скаргах журналісты звяртаюць увагу на шматлікія разыходжанні ў паказаннях сведак з ліку супрацоўнікаў міліцыі, а таксама на тое, што сведак з боку абароны наагул не выслухалі ў судзе.

Магілёўцы скардзяцца ў Камітэт па правах чалавека ААН

23.05.2013 Магілёўцы скардзяцца ў Камітэт па правах чалавека ААН

Свае скаргі ў міжнародную інстанцыю накіравалі актывіст БНФ “Адраджэньне” Сяржук Нягацін і намеснік старшыні Свабоднага прафсаюзу Беларускага Юрый Новікаў. Актывісты просяць Камітэт па правах чалавека ААН рэкамендаваць Вярхоўнаму Суду і Ураду Рэспублікі Беларусь адмяніць накладзеныя на іх адміністрацыйныя пакаранні.

22.05.2013 Штраф за «Пагоню» на гаўбцы — 200 тысяч

Адміністрацыйная камісія Глыбоцкага райвыканкаму аштрафавала былога настаўніка матэматыкі Мар’яна Місевіча за тое, што ён размаляваў свой гаўбец пад нацыянальны сьцяг ды прымацаваў на ім «Пагоню». У пратаколе гэта было названа «парушэньнем архітэктурнага рашэньня» будынка. Спадара Місевіча пакаралі штрафам памерам 2 базавыя велічыні — 200 тысяч рублёў.

Мінскі гарадскі суд пакінуў скаргу Ярашэвіча без задавальнення

21.05.2013 Мінскі гарадскі суд пакінуў скаргу Ярашэвіча без задавальнення

Сёння ў Мінскім гарадскім судзе разгляд касацыйных скаргаў журналіста Аляксандра Ярашэвіча і блогера Дзмітрыя Галко, затрыманых 6-га мая побач з ізалятарам часовага ўтрымання на Акрэсціна.

Прызначана касацыя па справах Ярашэвіча і Галко

21.05.2013 Прызначана касацыя па справах Ярашэвіча і Галко

Як стала вядома прэс-службе ГА “БАЖ”, касацыйны разгляд адміністратыўных спраў адбудзецца ў аўторак, 21 мая, у Мінскім гарадскім судзе а 15.00.

21.05.2013 Глыбокае: камісія вызначыць пакараньне за «Пагоню»

У Глыбоцкім райвыканкаме адбудзецца пасяджэньне адміністрацыйнай камісіі, на якое выкліканы жыхар пасёлка Падсьвільле Мар’ян Місевіч. Яго вінавацяць у парушэньні «архітэктурнага рашэньня» шматпавярховіка, дзе ён жыве — за тое, што размаляваў гаўбец пад нацыянальны сьцяг ды прымацаваў «Пагоню».

Магілёўскія журналісты зноў не паехалі ў Бялыніцкі РАУС

20.05.2013 Магілёўскія журналісты зноў не паехалі ў Бялыніцкі РАУС

Незалежныя журналісты з Магілёва Яўген Глушкоў і Аліна Скрабунова 20 траўня зноў не з’явіліся для апытання “у якасці асобаў, супраць якіх распачаты адміністрацыйны працэс” у Бялыніцкі РАУС.

Па 2 мільёны штрафаў – за нязгоду з будаўніцтвам АЭС

18.05.2013 Па 2 мільёны штрафаў – за нязгоду з будаўніцтвам АЭС

У Кастрычніцкім райсудзе Віцебску прайшоў разгляд адміністрацыйнай справы, распачатай супраць сябраў КХП-БНФ Яна Дзяржаўцава і Віталя Каваленкі. Суддзя Іна Грабоўская прызнала іх вінаватым на падставе відэароліка з youtube.com.

Кастусю Смолікаву і Леаніду Аўтухову  - па 3 мільёны штрафу

18.05.2013 Кастусю Смолікаву і Леаніду Аўтухову - па 3 мільёны штрафу

Суддзя Алена Протас прызнала абодвух парушальнікамі заканадаўства аб СМІ. На сябраў Партыі БНФ былі складзены пратаколы за распаўсюд бюлетэня "Магістрат", наклад якога міліцыянты "налічылі" большым за 299 асобнікаў. Але падлік праводзіўся арыгінальым метадам: не асобнікамі, а "вялікімі стосамі" ды "тоўстымі пачакамі".

Незалежныя журналісты з Магілёва атрымалі паўторныя позвы ў Бялыніцкі РАУС

17.05.2013 Незалежныя журналісты з Магілёва атрымалі паўторныя позвы ў Бялыніцкі РАУС

Незалежны журналіст з Магілёва Яўген Глушкоў 17 траўня атрымаў пад роспіс паўторную позву з Бялыніцкага РАУС. Журналістка Аліна Скрабунова адсутнічала дома, таму адпаведную позву ёй пакуль не ўручылі. У позве Яўгену Глушкову ўказана, што ён выклікаецца “ у якасці асобы, супраць якой распачаты адміністрацыйны працэс”.

Суд аштрафаваў Васіля Парфянкова на тры мільёны рублёў

17.05.2013 Суд аштрафаваў Васіля Парфянкова на тры мільёны рублёў

17 траўня суддзя Першамайскага суда Менска Юрый Гарбатоўскі разгледзеў адміністратыўную справу Васіля Парфянкова і пакараў яго штрафам у памеры трох мільёнаў беларускіх рублёў. Актывіста прызнаны вінаватым паводле ч.2 артыкула 24.12 КаАП.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства