Навіны на тэму: адміністратыўны перасьлед
29.10.2020 Непаўналетніх студэнтаў-страйкоўцаў пасля затрымання збілі сілавікі. Вось, што яны распавядаюць
Чацвёра з іх былі жорстка збітыя сілавікамі ў міліцэйскім аўтобусе, пасля чаго ў бальніцы ўсім дыягнаставалі страсенне галаўнога мозгу, а некаторым – чэрапна-мазгавыя траўмы, пералом носа і іншыя траўмы.
29.10.2020 Мастаку з Брэста пры затрыманні зламалі нагу. Так яго ўтрымлівалі чатыры дні
42-гадовы мастак з Брэста Кірыл Ляшук быў затрыманы ўвечары 10 жніўня на цэнтральнай вуліцы горада. Калі сілавікі схапілі за руку ягоную жонку і яе сястру, ён ірвануў да іх у абарону. Але трое сілавікоў адразу заламалі Кірылу рукі за спіной і паклалі тварам на плітку. Так ён быў затрыманы.
29.10.2020 Пераслед у Беларусі 29 кастрычніка
29 кастрычніка ў Беларусі працягваецца пераслед людзей па палітычных матывах.
29.10.2020 Суды па адміністрацыйных справах над удзельнікамі акцый салідарнасці: 29 кастрычніка
Па звестках праваабаронцаў, адміністрацыйнаму пераследу ў кастрычніку падвергнутыя больш за 1 400 чалавек, 460 з іх атрымалі адміністрацыйныя арышты.
28.10.2020 Пераслед 28 кастрычніка: затрыманні, вобшукі, звальненні
28 кастрычніка пераслед людзей па палітычных прычынах у Беларусі працягваецца.
28.10.2020 Вынікі судовых разглядаў адміністрацыйных спраў 28 кастрычніка
Судовы канвеер не спыняецца: 28 кастрычніка ў судах Мінска і рэгіёнаў працягваюць разглядаць адміністрацыйныя справы ў дачыненні да мірных дэманстрантаў, што выходзяць на акцыі салідарнасці і забастоўкі.
27.10.2020 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
Прэмія імя Сахарава для беларусаў, ціск на адвакатаў і журналістаў, а таксама крымінальны пераслед за танцы і карагоды.
27.10.2020 Amnesty International: На фоне жорсткага падаўлення мірных дэманстрацый у Беларусі затрымліваюць рабочых, якія плануюць страйк
Amnesty International выступіла з заявай, у якой крытыкуе дзеянні ўладаў Беларусі ў адносінах да мірных пратэстоўцаў і бастуючых рабочых.
27.10.2020 Вынікі судовых пасяджэнняў за 27 кастрычніка
27 кастрычніка адбываюцца суды над затрыманымі ўдзельнікамі нядзельнай акцыі пратэстаў і забастовак, што адбыліся ў панядзелак. Судзяць і тых, каго затрымалі на ранейшых мірных акцыях.
26.10.2020 Зміцер Дашкевіч на судзе заявіў пра катаванні ў ІЧУ
Учора, 25 кастрычніка, падчас мірнага пратэсту затрымалі прадпрымальніка былога палітвязня Зміцера Дашкевіча і трымалі ў ІЧУ на Акрэсціна да сённяшняга суда. Але сёння яго не асудзілі — абвясцілі перапынак да заўтра.
26.10.2020 Судовы пераслед мірных дэманстрантаў 26 кастрычніка
У суды Мінска і рэгіёнаў паступаюць адміністрацыйныя справы затрыманых на мірных акцыях пратэсту і пры кропкавых "хапунах", што адбыліся ў пятніцу, суботу і нядзелю.
25.10.2020 Спіс затрыманых на акцыях 25 кастрычніка
На 25 кастрычніка па ўсёй краіне былі анансаваныя акцыі пратэсту, якія маюць назву "Народны ўльтыматум". Праваабарончы цэнтр "Вясна" збірае інфармацыю пра затрыманых у гэты дзень па ўсёй Беларусі.
24.10.2020 Затрыманні на Гордым жаночым маршы прафесій 24 кастрычніка
На 14 гадзін дня 24 кастрычніка быў анансаваны традыцыйны жаночы марш, які мае назву "Горды жаночы марш прафесій".
23.10.2020 Хроніка пераследу 23 кастрычніка
23 кастрычніка ў гарадах Беларусі міліцыя працягвае паляваць і затрымліваць людей. Праваабаронцы "Вясны" збіраюць факты пераследу па ўсёй краіне: затрыманні, вобшукі і іншыя формы ціску.
23.10.2020 Вынікі адміністрацыйных судоў над удзельнікамі акцый пратэсту за пятніцу, 23 кастрычніка
У пятніцу 23 кастрычніка ў Мінску і рэгіёнах суды працягваюць разглядаць адміністрацыйныя справы удзельнікаў мірных акцый пратэсту, што адбыліся апошнім часам.










