Навіны на тэму: адміністратыўны перасьлед
01.07.2013 Баранавічы: афіцыйная газета праз суд адкажа за запрашэнне на Мілавідскі фэст
Грамадскі актывіст Віктар Сырыца падаў на афіцыйную газету “Наш край” зыск у суд Баранавіцкага раёна і г. Баранавічы у сувязі з публікацыяй 30 траўня 2013 года аб’явы з запрашэннем на Мілавідскі фэст, у арганізацыі якога ён пазней быў абвінавачаны РАУС.
28.06.2013 Анатоля Шумчанку асудзілі на 5 сутак
Старшыню рэспубліканскага грамадзкага аб’яднаньня «Пэрспэктыва» Анатоля Шумчанку судзілі і далі 5 сутак арышту. Пра гэта карэспандэнту «Свабоды» паведаміла намесьніца старшыні «Пэрспэктывы» Вольга Круміна.
19.06.2013 Шчучын: прадстаўнікі Саюзу палякаў у Беларусі асуджаны да штрафаў (фота)
У Шчучыне 19 чэрвеня прайшоў разгляд адміністрацыйных спраў у дачыненні да старшыні Саюзу палякаў у Беларусі Мечыслава Яськевіча і сябры арганізацыі Веранікі Себасьцьяновіч. Абодвум з боку Шчучынскага РАУС інкрымінавалася арганізацыя несанкцыянаванага масавага мерапрыемства.
19.06.2013 Пратакол на арганізатара Мілавідскага фэсту накіраваны на дапрацоўку (дакумент)
Старшыня суда Баранавіцкага раёна і г.Баранавічы Мікалай Кміта адправіў адміністрацыйны пратакол, складзены на арганізатара святочнага мерапрыемства ў гонар 150-х угодкаў Мілавідскай бітвы 1863 года Віктара Сырыцу, назад у міліцыю для выпраўлення недахопаў.
18.06.2013 Шчучын: 19 чэрвеня будуць судзіць кіраўніка і сябра Саюзу палякаў
19 чэрвеня ў Шчучынскім раённым судзе маюць адбыцца адміністрацыйныя працэсы ў дачыненні да кіраўніка незарэгістраванага Саюзу палякаў у Беларусі Мечыслава Яськевіча і сябры гэтай арганізацыі са Скідзеля Веранікі Себасьцяновіч.
17.06.2013 Старшыня райсуду лічыць, што Пётр Іваноў парушыў Крымінальны кодэкс
Віцебскі грамадзкі дзеяч Пётр Іваноў прасіў кампэтэнтныя органы ўзбудзіць крымінальную справу супраць судзьдзі Валянціны Кісьмярошкінай, якая, на ягоную думку, сьвядома парушыла закон і несправядліва пакарала яго штрафам у памеры 4-х мільёнаў рублёў па адміністрацыйнай справе.
15.06.2013 Ігар Міхнавец перамагае ў судовай спрэчцы з Салігорскім РАУС
Мінскі абласны суд устаў на бок салігорца Ігара Міхнаўца ў яго спрэчцы з Раённым аддзяленнем унутраных справаў. На думку былога зняволеннега, не апошную ролю ў аднаўленні справядлівасці адыграў Праваабарончы цэнтр “Вясна”.
15.06.2013 Гародня: актывіст БХД абскарджвае адміністрацыйны штраф у парадку нагляду
Суддзя Наталля Козел прызнала Сяргея вінаватым у вырабе друкаванай прадукцыі без выходных дадзеных і аштрафавала на 20 базавых велічынь. А папярэднічала гэтаму затрыманне міліцыяй Верамеенкі яшчэ 12 сакавіка з торбай улётак каля партыйнага офісу па вуліцы Будзёнага.
13.06.2013 На арганізатара Мілавідскага фэсту склалі пратакол
Грамадскі актывіст з Баранавічаў Віктар Сырыца 12 чэрвеня быў афіцыйна запрошаны ў Баранавіцкі РАУС як адзін з арганізатараў правядзення Мілавідскага фэсту ў гонар 150-х угодкаў паўстання 1863 года. Супрацоўнік міліцыі паведаміў, што грамадскі актывіст абвінавачваецца ў арганізацыі і правядзенні несанкцыянаванага мерапрыемства.
13.06.2013 І штрафы не аспрэчылі, і на працэс Гайдукова не трапілі
Сябар КХП БНФ Ян Дзяржаўцаў і страшыня віцебскай арганізацыі Партыі БНФ Леанід Аўтухоў прыйшлі на разгляд сваіх касацыйных скаргаў у Віцебскі абласны суд. Далей першага паверха іх не пусцілі, бо там пачынаўся закрыты працэс над Андэем Гайдуковым. У задавальненні скаргаў актывістам адмовілі і праз нейкіх 15 хвілін выставілі за дзверы.
13.06.2013 Мікалай Уласевіч накіраваў шостую скаргу ў Вярхоўны суд
Справа датычыць яшчэ выбарчай кампаніі 2012 года, калі Уласевіч быў зарэгістраваны кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў. Тады супраць яго была сфабрыкаваная адміністрацыйная справа паводле артыкулу 23.4 Кодэксу аб адміністрацыйных парушэннях – «непадпарадкаванне законнаму патрабаванню службовай асобы».
13.06.2013 Старшыню “Саюзу палякаў на Беларусі” будуць судзіць
Стала вядома, што яшчэ адзін прадстаўнік “Саюзу палякаў на Беларусі” -- яго старшыня Мечыслаў Яськевіч неўзабаве будзе выкліканы ў суд на адміністрацыйны працэс. Шчучынская міліцыя пераслала ў Гродна копію пратакола пра нібыта здзейсненае Яськевічам адміністрацыйнае правапарушэнне – правядзенне несанкцыянаванага мітынгу.
10.06.2013 Правабаронца спадзяецца на аб’ектыўнасць старшыні Вярхоўнага суда
Баранавіцкі правабаронца Сяргей Гоўша 8 чэрвеня накіраваў старшыні Вярхоўнага суда РБ Сукала В.А скаргу на пастанову аб прыцягненні яго да адміністрацыйнай адказнасці 21 жніўня 2012 года па абвінавачанні ў брыдкаслоўі ў грамадскім месцы. Сяргей Гоўша адзначае, што суддзі аднесліся да разгляду яго скаргі фармальна і неаб’ектыўна.
10.06.2013 Шчучын: пенсіянерку будуць судзіць за крыж
Шчучынская міліцыя склала пратакол пра адміністрацыйнае правапарушэнне, якое нібыта здзейсніла пенсіянерка Вераніка Себасцьяновіч, сябра незарэгістраванага ўладамі Саюзу палякаў Беларусі. 82-гадовай жанчыне праз пошту быў высланы ліст з копіяй пратакола пра адміністрацыйнае правапарушэнне – правядзенне несанкцыянаванага мітынгу.
10.06.2013 Арганізатара Мілавідскага фэсту выклікаюць у Баранавіцкі РАУС
Грамадскага актывіста Віктара Сырыцу, арганізатара Мілавідскага фэсту ў гонар 150-х угодкаў Мілавідскай бітвы 1863 года, выклікаюць 12 чэрвеня ў Баранавіцкі РАУС. У адносінах да Віктара Сырыцы складзены адміністрацыйны пратакол за здзяйсненне адміністрацыйнага правапарушэння.










