Навіны на тэму: адміністратыўны перасьлед
26.07.2013 Грамадскі актывіст Віталь Васількоў асуджаны на 10 сутак
Актывіст кампаніі «Гавары праўду!» Віталь Васількоў асуджаны на 10 сутак адміністрацыйнага арышту. Пра гэта паведамляюць у фэйсбуку яго сябры.
25.07.2013 Прапаў Павел Вінаградаў, які збіраўся на суд над Някляевым
Пра гэта ў сваім фэйсбуку напісала яго жонка Святлана.
22.07.2013 Баранавічы: на Міколу Чарнавуса склалі 2 пратаколы за мітынгі прадпрымальнікаў
М.Чарнавуса абвінавачваюць у парушэнні ч.3 арт.23.34 (арганізацыя і правядзенне несанкцыянаванага масавага мерапрыемства) падчас мітынгаў баранавіцкіх прадпрымальнікаў 27 чэрвеня і 1 ліпеня. Першы мітынг праходзіў на Кааператыўным рынку, другі - каля будынка падаткавай інспекцыі.
18.07.2013 Старшыня Магілёўскага абласнога суда прыпыніў спагнанне штрафу з Валерыя Вусіка
Нагадаем, што 29 сакавіка 2013 года старшыня суда Бялыніцкага раёна Уладзімір Гуз пакараў Валерыя Вусік аштрафам у памеры 30 базавых велічынь за паклёп у адрас старшыні СВК “Лебедзянка” Пятра Бялова і штрафам у памеры 20 базавых велічынь за парушэнне артыкула 17 Закона аб СМІ пры распаўсюдзе газеты “Магілёўскі Выбар”.
18.07.2013 Баранавічы: на арганізатара Мілавідскага фэсту склалі трэці (!!!) адміністрацыйны пратакол
На арганізатара Мілавідскага фэсту ў гонар паўстанцаў 1863 года Віктара Сырыцу ст. лейтэнант Баранавіцкага РАУС Дзяніс Майсеня 17 ліпеня склаў трэці (!!!) адміністрацыйны пратакол. Грамадскі актывіст абвінавачваецца ў падрыхтоўцы і правядзенні несанкцыянаванага мерапрыемства.
18.07.2013 Спагнанне штрафу з магілёўскага актывіста прыпынілі
17 ліпеня Валерый Вусік наведаў старшыню Магілёўскага аблсуда Ігара Прошку ў суправаджэнні праваабаронца Барыса Бухеля.
16.07.2013 Зміцера Каспяровіча затрымалі на мяжы
Зміцера затрымалі на мяжы па дарозе ў Вільню і пасля адвезлі ў аддзяленне міліцыі Савецкага раёна Мінску. Зміцер Каспяровіч сказаў, што пазней яго збіраюцца адправіць у ЦІП на Акрэсціна. Супрацоўнікі міліцыі паведамілі яму, што ён павінен адбыць адміністрацыйнае пакаранне, да якога быў аысуджаны некалькі гадоў таму.
13.07.2013 Баранавічы: Міколу Чарнавуса апыталі наконт прадпрымальніцкіх акцый пратэсту
12 ліпеня баранавіцкі прадпрымальнік і грамадскі актывіст Мікола Чарнавус быў выкліканы позвай ў Баранавіцкі гарадскі аддзел міліцыі, дзе намеснік начальніка Павел Кульгавік паўтары гадзіны яго апытваў наконт несанкцыянаваных мітынгаў прадпрымальнікаў 27 чэрвеня і 1-2 ліпеня.
12.07.2013 Cуд над віцебскай журналісткай перанеслі на няпэўны тэрмін
У Кастрычніцкім райсудзе Віцебску 12 ліпеня мусіў адбыцца судовы працэс над незалежнай журналісткай Аленай Сцяпанавай. Міліцыянты склалі на як пратакол за парушэнне закону аб СМІ, абвінаваціўшы ў працы без акрэдытацыі. Але суддзя Іна Грабоўская адправіла пратакол назад у міліцыю, бо ён быў складзены непісьменна.
11.07.2013 Калінкавіцкаму актывісту адмянілі мільённы штраф
Гомельскі абласны суд адмяніў мільённы штраф сябру Аб’яднанай грамадзянскай партыі Дзянісу Рабянку з Калінкавічаў.
08.07.2013 Прысуд Паўлу Пракаповічу - штраф у 25 базавых велічынь
Суд Савецкага раёна Менска прысудзіў Паўлу Пракаповічу штраф памерам у 25 базавых велічынь. Актывіста аргкамітэта па стварэнні партыі "Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя" пакаралі за акцыю памяці ахвяры гвалтоўнага знікнення - журналіста Дзмітрыя Завадскага.
08.07.2013 У Магілёве склалі адміністрацыйны пратакол на арганізатара пікета супраць расійскай авіябазы
Сёння, 7 ліпеня, актывіст Аб’яднанай грамадзянскай партыі Мікалай Гладышаў адпаведнай позвай быў выкліканы ў Ленінскі РАУС г.Магілёва. У міліцыі актывіста АГП у чарговы раз апыталі і склалі пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні. Мікалая Гладышава абвінавацілі ў парушэнні артыкула 23.34.
08.07.2013 Баранавічы: суд другі раз вярнуў адміністрацыйны пратакол у міліцыю
Старшыня суда Баранавіцкага раёна і г. Баранавічы Мікалай Кміта другі раз адправіў адміністрацыйны пратакол, складзены на арганізатара святочнага мерапрыемства ў гонар 150-х угодкаў Мілавідскай бітвы 1863 года Віктара Сырыцу, назад у міліцыю для выпраўлення недахопаў. Гэта стала вядома з ліста, які ён атрымаў 6 ліпеня з гарадскога суда.
07.07.2013 Валерый Вусік абскарджвае штрафы ў парадку нагляду
Нагадаем, што 29 сакавіка 2013 года старшыня суда Бялыніцкага раёна Уладзімір Гуз пакараў Валерыя Вусік аштрафам у памеры 30 базавых велічынь за паклёп на адрас старшыні СВК “Лебедзянка” Пятра Бялова і штрафам у памеры 20 базавых велічынь за парушэнне артыкула 17 Закона аб СМІ пры распаўсюдзе газеты “Магілёўскі Выбар”.
05.07.2013 Затрыманні нацыянал-бальшавікоў у Менску
У Менску 2 ліпеня былі затрыманыя актывісты нацыянал-бальшавіцкага руху Зміцер Паліенка, Аляксандр Палякоў і Дзяніс Гаўрыкаў. Супрацоўнікі міліцыі паведамілі, што яны падазраюцца ў рабаванні, аднак калі актывістаў адвезлі ў Кастрычніцкі РУУС, на іх былі складзеныя пратаколы па артыкуле 17.1 КаАП РБ за нібыта нецэнзурную лаянку ў грамадскім месцы.










