Навіны на тэму: адміністратыўны перасьлед

 Актывіста Уладзіміра Яроменка чакае новы суд

23.08.2013 Актывіста Уладзіміра Яроменка чакае новы суд

28 жніўня актывіста моладзевай арганізацыі “Малады Фронт” Уладзіміра Яроменка чакае яшчэ адзін суд. На гэты раз адміністрацыйны.

Нацыянал-бальшавікоў прысудзілі да штрафаў

22.08.2013 Нацыянал-бальшавікоў прысудзілі да штрафаў

22 жніўня ў судзе Цэнтральнага раёна г. Мінска завяршылася судовае пасяджэнне па абвінавачанні нацыянал-бальшавікоў Яўгена Контуша і Дзмітрыя Паліенка па артыкуле 23.34 КаАП (парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў).

22 жніўня ў Мінску працягнуцца суды над актывістамі нацыянал-бальшавіцкага руху

20.08.2013 22 жніўня ў Мінску працягнуцца суды над актывістамі нацыянал-бальшавіцкага руху

Яўген Контуш атрымаў позву ў суд Цэнтральнага раёна.

Бабруйск: На Віктара Бузінаева доўга і грунтоўна складаюць пратакол

20.08.2013 Бабруйск: На Віктара Бузінаева доўга і грунтоўна складаюць пратакол

Раніцай 20 жніўня старшыню бабруйскай суполкі АГП Віктара Бузінаева выклікалі позвай ва упраўленне ўнутраных спраў. Маёр міліцыі Сяргей Рудзько паведаміў, што на актывіста будзе складацца пратакол аб адміністрацыйным парушэнні.

Касацыйную скаргу па справе Мілавідскага фэсту разгледзіць Брэсцкі абласны суд

20.08.2013 Касацыйную скаргу па справе Мілавідскага фэсту разгледзіць Брэсцкі абласны суд

Нагадаем, што пастановай суддзі Віктар Сырыца быў прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе штрафу ў памеры 20 базавых велічынь за падрыхтоўку і арганізацыю несанкцыянаванага мітынгу ў Мілавідах 2 чэрвеня 2013 года.

«Я чалавек упарты». Яроменак працягне займацца грамадска-палітычнай дзейнасцю

20.08.2013 «Я чалавек упарты». Яроменак працягне займацца грамадска-палітычнай дзейнасцю

Былы палітзняволены Уладзімір Яроменак, асуджаны 20 жніўня на тры месяцы арышту за парушэнне правіл прэвентыўнага нагляду, мае намер працягваць займацца грамадска-палітычнай дзейнасцю.

Руслан Мірзоеў: У камэры на Акрэсьціна сьмяяліся з майго прысуду

20.08.2013 Руслан Мірзоеў: У камэры на Акрэсьціна сьмяяліся з майго прысуду

16 жніўня ўвечары з камэры турмы на Акрэсьціна ў Менску пасьля 7 сутак арышту выйшаў на волю Руслан Мірзоеў, які стаў вядомы сваімі відэафільмамі пра МАЗ і пра наркаманаў Курасоўшчыны.

Бялынічы: суддзя Аксана Загорская задаволіла хадайніцтва Валерыя Вусіка

17.08.2013 Бялынічы: суддзя Аксана Загорская задаволіла хадайніцтва Валерыя Вусіка

16 жніўня ў судзе Бялыніцкага раёна павінен быў адбыцца паўторны разгляд адміністрацыйнай справы жыхара вёскі Лебедзянка Валерыя Вусіка, які вясной гэтага года быў пакараны штрафам у памеры 50 базавых велічынь нібыта за паклёп на старшыню СВК “Лебедзянка” Пятра Бялова і за распаўсюд газеты” Магілёўскі Выбар”.

За пікет супраць расійскай авіябазы -- штраф 1 мільён рублёў

15.08.2013 За пікет супраць расійскай авіябазы -- штраф 1 мільён рублёў

Сёння, 15 жніўня, суд Ленінскага раёна Магілёва аштрафаваў актывіста Аб’яднанай грамадзянскай партыі Мікалая Гладышава за несанкцыяваны пікет у цэнтры горада. Нагадаем, што 4 ліпеня актывіст АГП, не маючы дазволу гарвыканкама, зладзіў пікет каля былога Дома быта ў Магілёве. Ён вывесіў расцяжку “Не расійскім авіябазам на зямлі Беларусі”.

15.08.2013 На Лябедзьку і Бузінаева завялі адміністрацыйную справу

Лідэра АГП Анатоля Лябедзьку і ягонага паплечніка з Бабруйску Віктара Бузінаева абвінавацілі ў нелегальным распаўсюдзе бюлетэня «Голас розуму».

У Калінкавічах працягваецца суд па справе актывіста АГП Дзяніса Рабянка

14.08.2013 У Калінкавічах працягваецца суд па справе актывіста АГП Дзяніса Рабянка

13 жніўня адбылося чарговае паседжанне па адміністрацыйнай справе, распачатай Калінкавіцкім РАУС супраць актывіста АГП Дзяніса Рабянка. Нагадаем, суд па адміністрацыйнай справе пачаўся яшчэ ў траўні 2013 году.

У Віцебску затрыманы распаўсюднік улётак пра «Народны рэфэрэндум»

14.08.2013 У Віцебску затрыманы распаўсюднік улётак пра «Народны рэфэрэндум»

На пенсіянера Андрэя Андрэева, якога затрымалі супрацоўнікі Кастрычніцкага РАУС, склалі пратакол за парушэнне заканадаўства аб СМІ --паводле артыкула 22.9 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях.

Бялынічы: адміністрацыйная справа Валерыя Вусіка будзе разгледжана паўторна

13.08.2013 Бялынічы: адміністрацыйная справа Валерыя Вусіка будзе разгледжана паўторна

Грамадскі актывіст з вёскі Лебедзянка Бялыніцкага раёна Валерый Вусік атрымаў позву з суда Бялыніцкага раёна. У ёй паведамляецца, што суд выклікае яго ў якасці асобы, якая прыцягваецца да адміністрацыйнай адказнасці, для разгляду справы ў судзе ў 11-00 16 жніўня.

Пракуратура Баранавічаў адмовілася рэагаваць на калектыўную скаргу па справе Мілавідскага фэсту

13.08.2013 Пракуратура Баранавічаў адмовілася рэагаваць на калектыўную скаргу па справе Мілавідскага фэсту

Праваабаронца Сяргей Гоўша атрымаў ліст за подпісам выконваючага абавязкі Баранавіцкага міжраённага пракурора П.М. Навіцкага, у якім паведамляецца, што калектыўная скарга грамадзян па справе Мілавідскага фэсту вяртаецца назад заяўнікам.

13.08.2013 АНТ: Аўтара відэа пра МАЗ асудзілі на 7 сутак «за мацюкі», але насамрэч не за іх

Руслан Мірзоеў, аўтар ролікаў «Хронікі завода» пра жыццё Мінска аўтамабільнага завода, асуджаны на 7 сутак арышту. Пра гэта паведаміў тэлеканал АНТ.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства