Навіны на тэму: адміністратыўны перасьлед
16.09.2013 Яроменка і Парфянкова арыштавалі на пяць сутак
3 16 верасня Уладзімір Яроменак і Васіль Парфянкоў адбываюць адміністратыўныя арышты на Акрэсціна. Праваабаронцы нагадваюць, што на дадзены момант абодва былыя палітвязні знаходзяцца пад крымінальным пераследам па тых жа абвінавачваннях.
16.09.2013 У Мінску асудзілі ўдзельнікаў акцыі ў памяць пра Ігара Пцічкіна
14 верасня сваякі і сябры Пцічкіна хацелі зладзіць хвіліну маўчання каля сценаў турмы на Валадарскага. Аднак правесці акцыю яны не паспелі — прыблізна ў 13.00 усе былі затрыманыя.
11.09.2013 Бялынічы: рашэнне па справе Валерыя Вусіка будзе абвешчана 16 верасня
Сёння ў судзе Бялыніцкага раёна прайшло чарговае паседжанне па паўторнаму разгляду адміністрацыйнай справы жыхара вёскі Лебедзянка Бялыніцкага раёна Валерыя Вусіка, які абвінавачваецца ў паклёпе на былога старшыню СВК “Лебедзянка” і незаконным распаўсюдзе незалежнай газеты “Магілёўскі Выбар”.
10.09.2013 Закон – не для суддзяў?
Паводле рашэння Мінгарсуда суд Савецкага раёна Мінска перагледзіць адміністратыўную справу праваабаронцы Уладзіміра Лабковіча, тым часам як аналагічную пастанову пра штраф яго калезе Таццяне Рэвяка касацыйная інстанцыя пакінула без зменаў.
09.09.2013 Бабруйск: Бузінаеву вярнулі асобнікі партыйнай газеты “Голас розуму”
Віктар Бузінаеў, старшыня бабруйскай суполкі АГП, расказаў, што міліцыянты вярнулі яму ўсе асобнікі партыйнай газеты “Голас розуму”. Нагадаем, 14 жніўня актывіст разам з Анатолем Лябедзькам раздаваў яе каля прахадной ААТ “Белшына”, але іх затрымалі супрацоўнікі міліцыі.
09.09.2013 Віцебскага сябра партыі "Справядлівы свет" аштрафавалі за ўлёткі
За распаўсюд улётак пра "Народны рэферэндум" у Віцебску сябра партыі "Справядлівы свет" Андрэя Андрэева аштрафавалі на два мільёны рублёў. Суд Кастрычніцкага раёну прызнаў яго парушальнікам заканадаўства аб СМІ.
04.09.2013 Дзянісу Сахару прысудзілі штраф - 40 базавых велічынь
Сёння актывіст нацыянал-бальшавіцкага руху быў прызнаны вінаватым у непадпарадкаванні законным патрабаванням службовай асобы (арт 23.4 КаАП РБ) і пакараны штрафам на суму 4 млн. рублёў.
02.09.2013 За бел-чырвона-белы сцяг — 5 сутак арышту
Іллю Дабратвора абвінавачваюць у дробным хуліганстве (арт. 17.1 КаАП РБ). Справу разглядаў суддзя Сяргей Бандарэнка. Прысуд - 5 сутак арышту.
02.09.2013 Суд не задаволіў касацыйную скаргу Уладзіміра Лабковіча
Мінскі гарадскі суд не задаволіў касацыйную скаргі правабаронцы Уладзіміра Лабковіча на вынесены яму прысуд судом Савецкага раёну Мінска 3 мільёны рублёў штрафу.
29.08.2013 Міколу Дземідзенку арыштавалі на 12 сутак
У Мінску 29 жніўня, перад прэсавай канферэнцыяй Зміцера Дашкевіча, быў затрыманы актывіст Мікола Дземідзенка. Пазней у судзе Цэнтральнага раёна г.Мінска яму прысудзілі 12 сутак арышту па артыкуле 23.4 КаАПП - непадпарадкаваньне законным патрабаваньням службовай асобы.
28.08.2013 У дадатак да 3 месяцаў арышту Уладзіміра Яроменку аштрафавалі на мільён рублёў
Да 1 мільёна рублёў штрафу суддзя Першамайскага суду Менска Сяргей Бандарэнка прысудзіў актывіста “Маладога фронту” Уладзіміра Яроменку. 28 жніўня ў судзе разглядалася адміністрацыйная справа актывіста аб парушэнні правілаў адбыцця прэвентыўнага нагляду ( ч.2, артыкула 24.12 КаАП РБ).
27.08.2013 Баранавічы: Мікола Чарнавус аштрафаваны за прадпрымальніцкія страйкі
Суд не прызнаў грамадскага актывіста Мікалая Чарнавуса вінаватым у арганізацыі несанкцыянаваных акцый пратэсту прадпрымальнікаў, але прызнаў яго актыўным удзельнікам і прысудзіў яму адміністрацыйны штраф у памеры 21 базавай велічыні (2 100 000 рублёў).
27.08.2013 10 сутак арышту за пікет супраць расейскай базы
Суд Цэнтральнага раёну Менску даў 10 сутак арышту магілёўскаму актывісту Аб’яднанай грамадзянскай партыі Мікалаю Гладышаву, які правёў акцыю пратэсту супраць разьмяшчэньня ў Беларусі расейскіх вайсковых баз.
26.08.2013 Бялынічы: адміністрацыйная справа Валерыя Вусіка разглядаецца паўторна
26 жніўня ў судзе Бялыніцкага раёна пачаўся паўторны разгляд адміністрацыйнай справы жыхара вёскі Лебедзянка Бялыніцкага раёна Валерыя Вусіка, які абвінавачваецца ў паклёпе на былога старшыню СВК “Лебедзянка” і незаконным распаўсюдзе незалежнай газеты “Магілёўскі Выбар”.
26.08.2013 Працяг суду над Дзянісам Сахарам
У судзе Менскага раёна сёння ў 14-30 працягнецца разгляд адміністратыўнай справы актывіста нацыянал-бальшавісцкага руху Беларусі Дзяніса Сахара. Яго вінавацяць у непадпарадкаванні законным патрабаванням службовай асобы ( арт 23.4 КаАП РБ). Суддзя - Андрэй Бяліла.










