Навіны на тэму: адміністратыўны перасьлед
24.10.2013 Спэцапэрацыя міліцыі перад самітам СНД
Міліцыя прэвэнтыўна затрымлівае актывістаў незарэгістраваных аб’яднаньняў, заўважаных раней у несанкцыянаваных акцыях. Сваякі затрыманых і праваабаронцы называюць падобныя дзеяньні міліцыі правакацыяй. У Менску на працоўным месцы а другой гадзіне дня быў затрыманы актывіст кампаніі «Эўрапейская Беларусь» Андрэй Моўчан.
23.10.2013 Рэха летняга “свінога бунту”: улады спрабуюць ціснуць на “адмаўленца”
Аляксандр Аліхвер з Бярозы, актыўны праціўнік знішчэння свіней у Бярозаўскім раёне, пасля летніх “свіных бунтаў” быў абвінавачаны ў парушэнні санітарна-ветэрынарных нормаў. На яг быў складзены пратакол адміністрацыйнага правапарушэння, якое заключаецца ў тым, што ён нібыта не меў права ўтрымліваць свіней.
23.10.2013 Пракуратура Брэсцкай вобласці падтрымала свайго баранавіцкага калегу
Сябра Руху “За свабоду” Віктар Сырыца атрымаў ліст за подпісам намесніка пракурора Брэсцкай вобласці А.Ц. Тачко, у якім паведамляецца, што парушэнняў заканадаўства пры разглядзе яго звароту ў Баранавіцкую міжраённую пракуратуру не было дапушчана.
21.10.2013 Уладзімір Лабковіч настойвае на пакаранні суддзі
Сябра ПЦ "Вясна" Уладзімір Лабковіч накіраваў у Мінгарсуд скаргу, у якой просіць прыцягнуць да адказнасці суддзю Савецкага райсуда Эдуарда Якубоўскага, які пазбавіў яго магчымасці абскардзіць у касацыйным парадку пастанову пра штраф за распаўсюд інфармацыі пра палітвязня Алеся Бяляцкага.
08.10.2013 Праваабаронцу Уладзіміра Лабковіча пакаралі штрафам. З чацвертай спробы
У судзе Савецкага раёна Менска 8 кастрычніка нарэшце адбыўся перагляд адміністратыўнай справы сябра Рады ПЦ “Вясна” Уладзіміра Лабковіча.
07.10.2013 Суд па справе Лабковіча сёння таксама не адбыўся
7 кастрычніка ў судзе Савецкага раёна Мінска сябру Рады ПЦ “Вясна” Уладзіміру Лабковічу паведамілі, што працэс адбудзецца заўтра, пачнецца а 9-й раніцы. Гэта ўжо чацвертая дата, на якую суд прызначае перагляд адміністратыўнай справы праваабаронцы.
07.10.2013 Мінгарсуд адмяніў пастанову ад прыцягненні да адказнасці нацбола Дзмітрыя Паліенкі
4 кастрычніка Менскі гарадскі суд адмяніў пастанову суда Цэнтральнага раёна сталіцы аб прыцягненні да адміністратыўнай адказнасці актывіста нацыянал-бальшавіцкага руху Дзмітрыя Паліенкі.
30.09.2013 Судзяць удзельнікаў фэстывалю бегу «Кубак выкліку»
У судзе Цэнтральнага раёна Менска ў 15 гадзін пачаўся разгляд адміністратыўных спраў удзельнікаў фэстывалю бегу «Кубак выкліку», які праходзіў 28 верасня .
30.09.2013 Супрацоўнік міліцыі не жадае сведчыць па справе Уладзіміра Лабковіча
30 верасня сведка-міліцыянт, які затрымліваў праваабаронцаў “Вясны” Уладзіміра Лабковіча і Таццяну Рэвяку падчас раздачы інфармацыйных матэрыялаў пра палітвязня Алеся Бяляцкага, у чарговы раз не з’явіўся на судовае паседжанне. Перагляд адміністратыўнай справы перанесены на 7 кастрычніка і пачнецца а 9-й раніцы.
30.09.2013 Павел Вінаградаў зноў за кратамі
Затрыманы ў Менску актывіст грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду» Павел Вінаградаў 27 верасня асуджаны судом Савецкага раёна сталіцы да 15 сутак арышту. Як паведаміла жонка актывіста Святлана Вінаградава, ён прызнаны вінаватым па артыкуле 23.34 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях
30.09.2013 Удзельнікаў забегу ў майках Статкевіча будуць судзіць за незаконнае пікетаваньне
Працэс па справе чатырох удзельнікаў фэстывалю бегу «Кубак выкліку», які прайшоў 28 верасьня ў Мінску па ініцыятыве беларускіх спартовак Аліны Талай і Аляксандры Герасімені, адбудзецца 30 верасьня ў судзе Цэнтральнага раёну Менску.
23.09.2013 Сястра Ігара Пцічкіна абскардзіла сваё затрыманне
Ірына Мірановіч лічыць незаконным сваё затрыманне ў дзень памяці брата, памерлага ў мінскім СІЗА-1 Ігара Пцічкіна, і абскардзіла ў Мінскі гарадскі суд адміністратыўнае спагнанне, накладзенае на яе судом Цэнтральнага раёна сталіцы.
23.09.2013 Мінскі гарадскі суд накіраваў справу Контуша на перагляд
Суддзя Валер Камісараў адмяніў пастанову і накіраваў справу на новы разгляд у суд Цэнтральнага раёна.
18.09.2013 Суд перанёс перагляд справы Уладзіміра Лабковіча
Прычына - выкліканы ў якасці сведкі супрацоўнік міліцыі Смаляк, якім былі затрыманыя праваабаронцы падчас раздачы паштовак з інфармацыяй пра палітвязня Алеся Бяляцкага, так і не з'явіўся на судовае паседжанне. Наступнае паседжанне прызначана на 30 верасня, пачнецца ў 09:15.
16.09.2013 Перагляд справы Уладзіміра Лабковіча прызначаны на 18 верасня
18 верасня ў судзе Савецкага раёна Мінска аб 11-й гадзіне распачнецца перагляд адміністратыўнай справы сябра Рады ПЦ “Вясна” Уладзіміра Лабковіча, які абскарджваў штраф за акцыю з нагоды другой гадавіны зняволення Алеся Бяляцкага.










