Навіны на тэму: адміністратыўны перасьлед

Дабратвору – штраф за Майдан

13.12.2013 Дабратвору – штраф за Майдан

Актывіста Руху салідарнасці «Разам» Іллю Дабратвора 12 снежня суддзя суду Цэнтральнага раёна Менска Вікторыя Шабуня пакарала 8 базавымі велічынямі штрафу за пікет салідарнасці з Майданам 30 лістапада.

Справу слуцкай актывісткі Зінаіды Цімошак суд разгледзіць 19 снежня

12.12.2013 Справу слуцкай актывісткі Зінаіды Цімошак суд разгледзіць 19 снежня

Суд над арганізатаркай прагляду фільма пра Слуцкі збройны чын, актывісткай Зінаідай Цімошак працягнецца 19 снежня. Пачатак - у 14-30 у судзе Слуцкага раёна. Яе вінавацяць па артыкуле 23.34 КаАП (арганізацыя альбо ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве).

 Суд над Дабратворам перанесены на 12 снежня

11.12.2013 Суд над Дабратворам перанесены на 12 снежня

Суд над актывістам Руху салідарнасці «Разам» Іллёй Дабратворам перанесены на 17 гадзін 12 снежня. Суддзя суду Цэнтральнага раёна Мінска Вікторыя Шабуня адправіла пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні па арт 23.34 КаАП РБ на дапрацоўку ў РУУС Цэнтральнага раёна.

Гомельскага актывіста аштрафавалі на 20 базавых велічынь за «Дзяды»

11.12.2013 Гомельскага актывіста аштрафавалі на 20 базавых велічынь за «Дзяды»

10 снежня суд Навабеліцкага раёна Гомеля прызнаў вінаватым мясцовага грамадскага актывіста Уладзіміра Шыцікава ў арганізацыі несанкцыянаванага шэсця на «Дзяды». Асаблівасць справы ў тым, што ён нават не ведаў, што ў дачыненні да яго быў складзены адміністрацыйны пратакол.

10.12.2013 Грамадзкага актывіста Ільлю Дабратвора затрымалі

Грамадзкага актывіста Ільлю Дабратвора затрымалі. Яму пагражае да 15 сутак арышту за пікет салідарнасьці з «Эўрамайданам».

10.12.2013 У Дзень правоў чалавека апазыцыянэру падарылі штраф

10 сьнежня судзьдзя Навабеліцкага раённага суду Гомеля Тацяна Шаўчэнка аштрафавала грамадзкага актывіста, сябра Аб’яднанай грамадзянскай партыі Ўладзімера Шыцікава на 2,6 мільёны рублёў (20 базавых велічыняў).

Іллю Дабратвора ў Дзень правоў чалавека выклікалі ў міліцыю

10.12.2013 Іллю Дабратвора ў Дзень правоў чалавека выклікалі ў міліцыю

Да актывіста Руху салідарнасці «Разам» Іллі Дабратвора позна ўвечары 9 снежня начакана завіталі супрацоўнікі міліцыі. Аднак дома знаходзілася жонка з непаўнагадовымі дзецьмі. Ёй паведамілі, што тэрмінова неабходна скласці пратакол апытання Іллі і доўга распытвалі, чаму мужа дагэтуль няма дома.

09.12.2013 Андрэй Цянюта – аштафаваны

Сустаршыня маладога фронту і удзельнік кампаніі «Хопіць піць — Трэба жыць» Андрусь Цянюта атрымаў «падзяку» і «ўзнагароду» ад улад горада за распаўсюд антыалкагольнай інфармацыі. Велічыня «ўзнагароды» склала 25 базавых велічынь штрафу.

 Алеся Макаева будуць судзіць за Слуцкі збройны чын

05.12.2013 Алеся Макаева будуць судзіць за Слуцкі збройны чын

Макаева вінавацяць у арганізацыі несанкцыянаванага мітынгу 24 лістапада падчас наведваньня вёскі Грозава Слуцкага раёну. Суд над Алесем Макаевым мусіць адбыцца ў Маскоўскім судзе Менску, дата пакуль не прызначана.

Гомель: Суды за Дзяды

04.12.2013 Гомель: Суды за Дзяды

Сябра АГП Уладзімір Шыцікаў атрымаў позву ў суд Новабеліцкага раёну Гомеля для разгляду адміністрацыйнай справы, паводле якой актывіста абвінавачваюць у парушэнні парадку арганізацыі і правядзення масавага мерапрыемства.

Гомель: Андрусь Цянюта просіць начальніка міліцыі навучыць сваіх супрацоўнікаў складаць пратаколы

29.11.2013 Гомель: Андрусь Цянюта просіць начальніка міліцыі навучыць сваіх супрацоўнікаў складаць пратаколы

29 лістапада сустаршыня «Маладога фронту» Андрусь Цянюта звярнуўся са скаргай да начальніка Савецкага РАУС Гомеля. У скарзе ён піша, што 16 лістапада быў затрыманы супрацоўнікамі РАУС за расклейку антыалкагольных улётак. А 27 лістапада па пошце атрымаў ліст – копію пратаколу аб адміністрацыйным правапарушэнні.

Касацыйную скаргу Уладзіміра Лабковіча пакінулі без задавальнення

29.11.2013 Касацыйную скаргу Уладзіміра Лабковіча пакінулі без задавальнення

Касацыйная скарга сябра Рады ПЦ “Вясна” Уладзіміра Лабковіча на пастанову суду, згодна з якой праваабаронца быў пакараны штрафам у памеры 3 мільёны 900 тысяч рублёў, разгледжаная ў Менскім гарадскім судзе 19 лістапада.

Баранавіцкі праваабаронца падаў скаргу старшыні Вярхоўнага Суда

27.11.2013 Баранавіцкі праваабаронца падаў скаргу старшыні Вярхоўнага Суда

Праваабаронца Сяргей Гоўша падаў скаргу старшыні Вярхоўнага Суда Сукала В.А. на пастанову аб прыцягненні яго да адміністрацыйнай адказнасці суддзёй суда Баранавіцкага раёна і г.Баранавічы Петрыва В.А. 21 жніўня 2012 года і пакараннні штрафам у 15 базавых велічыняў.

Прадпрымальніка з Менска Вячаслава Піліпука суд апраўдаў па адным з адміністрацыйных пратаколаў

27.11.2013 Прадпрымальніка з Менска Вячаслава Піліпука суд апраўдаў па адным з адміністрацыйных пратаколаў

Пры новым разглядзе адміністрацыйнай справы Вячаслава Піліпука ў судзе Першамайскага раёна 26 лістапада, сталічны прадпрымальнік быў часткова апраўданы.

25.11.2013 Слуцкая актывістка будзе прасіць, каб яе пасадзілі

Супраць Зінаіды Цімошак, арганізатаркі прагляду фільма пра Слуцкі збройны чын, складзены адміністрацыйны пратакол за арганізацыю несанкцыянаванага мерапрыемства. Актывістка кажа, што будзе прасіць, каб суд даў ёй арышт замест штрафу. А сама зьбіраецца падаваць у суд на дзеяньні міліцыянтаў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства