Навіны на тэму: адміністратыўны перасьлед
31.12.2013 Магілёўская міліцыя шукае другога арганізатара акцыі «Стоп падатак»
Пра гэта стала вядома з рапарта маёра Зайцава, які быў накіраваны на імя палкоўніка міліцыі Кавальчука. Копія рапарта патрапіла да магілёўскіх праваабаронцаў. З яе вынікае, што акрамя актывіста АГП Антона Касцова каардынатарам групы «Стоп падатак» (паводле міліцыі) выступае Аляксандр Сімановіч.
30.12.2013 Гродна: штраф за запіс на інтэрнэт-форуме пра “Стоп-падатак”
Аляксандар Іваноў размясціў інфармацыю на “Гродненском форуме”, у якой напісаў, што 27-га снежня збіраюцца аўтамабілісты, неабыякавыя да ўвядзення новага падатку на аўтамашыны. У выніку Іванову патэлефанавалі з міліцыі і паведамілі, што на яго складзены пратакол – яго абвінавацілі ў арганізацыі несанкцыянаванага мерапрыемства.
27.12.2013 Дзьмітры Прыгараў: Сёньня на «Стоп падатак» пайду пешшу
Аўтамабіль BMW, забраны ў 28-гадовага менчука Дзьмітрыя Прыгарава падчас акцыі «Стоп падатак» 20 сьнежня, дагэтуль знаходзіцца ў Цэнтральным РУУС Менску. Пра апошнія навіны ў канфлікце з праваахоўнікамі ўладальнік BMW распавёў Радыё “Свабода”.
27.12.2013 Прэвентыўны арышт напярэдадні акцыі "Стоп падатак"
27 снежня суд Заводскага раёна пакараў актывіста НПБ Дзмітрыя Паліенку 15 суткамі адміністратыўнага арышту за "дробнае хуліганства". Актывіст з'яўляецца адміністратарам суполкі "Стоп падатак" у сацыяльнай сетцы "УКантакце".
26.12.2013 У Магілёве актывіст АГП атрымаў трое сутак зняволення
Сёння, 26 снежня, Антон Касцоў пайшоў у Кастрычніцкі РАУС Магілёва для разбіральніцтва з нагоды забранага ў яго на кватэры падчас ператрусу ноўтбука, аднак з міліцыі хлопец больш не выйшаў. Акрамя таго, стала вядома, што хлопцам тэрмінова зацікавіўся ваенкамат і пажадаў яго адправіць на зборы.
26.12.2013 У мінчаніна за акцыю "Стоп- падатак" забралі BMW
У мінчаніна Дзмітрыя Прыгарава падчас акцыі "Стоп-падатак" 20 снежня на праспекце Незалежнасці супрацоўнікі Цэнтральнага РУУС забралі аўтамабіль BMW абсалютна свавольным чынам - без усялякіх тлумачэнняў і складання адпаведных дакументаў.
24.12.2013 Алеся Макаева пасадзілі на пяць сутак за ўшанаванне слуцкіх паўстанцаў
Суд Маскоўскага раёна Мінска 23 снежня прыняў рашэнне арыштаваць грамадскага актывіста Аляксандра Макаева на пяць сутак.
23.12.2013 Удзельнікі акцыі "Стоп-падатак" – у судзе
У судзе Ленінскага раёна Менска пачаўся разгляд адміністрацыйных спраў затрыманых пад час акцыі "Стоп-падатак" аўтааматараў Канстанціна Глушко і Андрэя Самохіна. Іх вінавацяць у непадпарадкаванні патрабаванням супрацоўнікам міліцыі (арт. 23.4. КаАП РБ). Канстанцін Глушко пакараны адміністрацыйным арыштам на 5 сутак
23.12.2013 Слуцкую актывістку аштрафавалі за паказ фільму пра Слуцкі збройны чын
На 20 базавых велічынь (2 мільёна 600 тысяч рублёў) аштрафаваная судом Слуцкага раёну актывістка Зінаіда Цімошак паводле артыкулу аб «парушэньні парадку арганізацыі правядзеньня сходаў».
23.12.2013 Аляксандра Францкевіча і дзяўчат, якія яго абаранялі, судзяць (аднаўляецца)
У судзе Цэнтральнага раёна Менска 23 снежня адбудзецца разгляд адміністрацыйных спраў Аляксандра Францкевіча, Анастасіі Кухта і Анастасіі Шатэрнік. Яны былі затрыманыя падчас акцыі аўтааматараў “Стоп-падатак” у Менску 20 снежня.
20.12.2013 Максім Вінярскі абвесціў галадоўку з нагоды арышту
20 снежня суд Цэнтральнага раёна Мінска пакараў Максіма Вінярскага адміністратыўным арыштам на 15 сутак за "несанкцыянаванае пікетаванне" ў знак салідарнасці з Майданам. Актывіст на знак пратэсту супраць рашэння суддзі Вікторыі Шабуня абвесціў галадоўку.
17.12.2013 Раман Кісляк: справа Алеся Чаркашына будзе мець працяг
Раман Кісляк лічыць, што не было падстаў змяшчаць маладога чалавека і ў стацыянар псіханеўралагічнага дыспасэра, паколькі ён проста выказваў свае погляды, на штто мае права -- нават у такой незвычайнай форме. Праваабаронца лічыць, што гэтая гісторыя будзе мець працяг, калі міліцыянты выправяць недахопы ў пратаколе.
17.12.2013 Алеся Чаркашына будуць судзіць
Сёння ў судзе Ленінскага раёна Брэста адбудзецца разгляд адміністратыўнай справы актывіста Алеся Чаркашына, якога вінавацяць ва ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве.
16.12.2013 У Брэсце хлопец зладзіў перформанс перад аблвыканкамам. Затрымалі і адправілі ў вар'ятню
Алесь Чаркашын апрануўся ў «прарока», абвязаў рукі ланцугамі і абліў іх чырвонай фарбай. Яна сімвалізавала кроў беларусаў. У часе перфомансу актывіст заклікаў улады пакаяцца за свае грахі перад народам.
13.12.2013 Суд Бялыніцкага раёна не задаволіў пазоў Валерыя Вусіка аб кампенсацыі выдаткаў
12 снежня ў судзе Бялыніцкага раёна праходзіў разгляд пазова грамадзянскага актывіста Валерыя Вусіка да Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь і Бялыніцкага РАУС аб вяртанні дзяржпошлін і аплаты паслуг адваката па адміністрацыйнай справе.










